Вы тут

Сваяцтва… з сінякамі


Сва­я­кі б'юць і за­бі­ва­юць сва­я­коў. Як пра­ві­ла, рас­сад­ні­кам гвал­ту ў сем'­ях ста­но­вяц­ца тыя, хто не пра­цуе, зло­ўжы­вае ал­ка­го­лем, ме­лі су­дзі­масць. Ад­нак ня­рэд­ка гэ­та ні­бы­та нар­маль­ныя лю­дзі… А што ах­вя­ры? Спа­чат­ку вы­клі­ка­юць мі­лі­цыю, а як спра­ва да­хо­дзіць да скла­дан­ня за­явы на па­ру­шаль­ні­ка — дык ад­ра­зу ў кус­ты. Маў­ляў, дзя­куй, та­ва­рыш мі­лі­цы­я­нер, што пры­еха­лі, але мы ўжо як-не­будзь са­мі раз­бя­ром­ся. У аб­са­лют­най боль­шас­ці вы­пад­каў са­мім ра­за­брац­ца, на жаль, не­маг­чы­ма.

На­мес­нік на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня пра­фі­лак­ты­кі га­лоў­на­га ўпраў­лен­ня ахо­вы пра­ва­па­рад­ку і пра­фі­лак­ты­кі Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Бе­ла­ру­сі Сяр­гей КРА­СУЦ­КІ рас­кры­вае не­ка­то­рыя пад­ра­бяз­нас­ці.

—Па­чаць ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­цэс мы мо­жам толь­кі пры на­яў­нас­ці за­явы ад па­цяр­пе­ла­га. Ня­знач­ная част­ка пра­цэ­саў па­чы­на­ец­ца пра­ку­ро­ра­мі, якія ва­ло­да­юць ад­па­вед­ным пра­вам. Ад­нак у та­кім вы­пад­ку па­цяр­пе­лы бок па­ві­нен зна­хо­дзіц­ца ў за­леж­нас­ці ад гвал­таў­ні­ка. Гэ­та мо­жа быць хат­няя гас­па­ды­ня, якая за­ле­жыць ад му­жа-кар­мі­це­ля, са­ста­рэ­лая ма­ці-ін­ва­лід, якая за­ле­жыць ад сы­на… У боль­шас­ці ж вы­пад­каў па­доб­най за­леж­нас­ці не на­зі­ра­ец­ца, да та­го ж, яна па­тра­буе яшчэ пэў­ных до­ка­заў, а та­му ўмя­шан­не пра­ку­ро­ра — вы­па­дак рэд­кі.

Дзесь­ці пра­цэн­таў сем­дзе­сят зва­ро­таў гра­ма­дзян, якія ста­лі ах­вя­ра­мі ся­мей­на­га гвал­ту, за­кан­чва­юц­ца не­жа­дан­нем вы­но­сіць смец­це з ха­ты. Інакш ка­жу­чы, мі­лі­цыя па вы­клі­ку пры­бы­ла — і на гэ­тым «кроп­ка». Або паз­ней ах­вя­ры да­юць спра­ве ад­ва­рот­ны ход.

—У ля­чэб­на-пра­цоў­ныя пра­фі­лак­то­рыі за пра­ва­па­ру­шэн­ні, якія ўчы­ня­юц­ца ча­сам і су­праць бліз­кіх лю­дзей, бы­ло на­кі­ра­ва­на 5,7 тыс. гра­ма­дзян, хво­рых на хра­ніч­ны ал­ка­га­лізм, у тым лі­ку 1,2 тыс. жан­чын. Пры­клад­на 500–700 ра­шэн­няў су­доў па на­кі­ра­ван­ні ў ЛПП не­маг­чы­ма бы­ло вы­ка­наць сё­ле­та з‑за ад­сут­нас­ці мес­цаў, ад­нак з ня­даў­нім з'яў­лен­нем яшчэ дзвюх па­доб­ных уста­ноў праб­ле­ма вы­ра­шы­ла­ся. Акра­мя та­го, ця­пер за­кон пра­ду­гледж­вае маг­чы­масць да­тэр­мі­но­ва­га, лі­та­раль­на праз 6 ме­ся­цаў, вы­зва­лен­ня, што за­ах­воч­вае па­ру­шаль­ні­ка да ля­чэн­ня ад за­леж­нас­ці, ста­ран­най ра­бо­ты, вы­трым­лі­ван­ня рэ­жы­му.

Так зва­ныя злос­ныя ал­ка­го­лі­кі і па­ру­шаль­ні­кі за­ко­ну зноў і зноў вяр­та­юц­ца ў ЛПП. Не­ка­то­рыя ро­бяць па тры-ча­ты­ры «ход­кі».

—Дзя­ку­ю­чы ўне­се­ным па іні­цы­я­ты­ве МУС змя­нен­ням у Ко­дэкс аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях знач­на вы­рас­ла коль­касць пры­цяг­ну­тых да ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці за пра­ва­па­ру­шэн­ні ў бы­це. Мак­сі­маль­нае па­ка­ран­не за та­кое пра­ва­па­ру­шэн­не — арышт тэр­мі­нам да 15 су­так.

Прак­ты­ка па­каз­вае, што ме­ра вель­мі дзейс­ная, хоць у боль­шас­ці вы­пад­каў да та­кіх асоб пры­мя­ня­юц­ца штраф­ныя санк­цыі.

-У За­ко­не «Аб ас­но­вах дзей­нас­ці па пра­фі­лак­ты­цы пра­ва­па­ру­шэн­няў» пра­ду­гле­джа­ны ме­ры па­пя­рэдж­ван­ня гвал­ту ў сям'і, у пер­шую чар­гу — аба­рон­чае прад­пі­сан­не. Яно ўста­наў­лі­вае за­ба­ро­ну на ста­сун­кі, на­вед­ван­не, вы­свят­лен­не мес­ца зна­хо­джан­ня ах­вя­ры, а так­са­ма аба­вяз­вае та­го, хто ўчы­ніў гвалт, ча­со­ва, тэр­мі­нам ад 3 да 30 су­так, па­кі­нуць агуль­нае з па­цяр­пе­лым жы­лое па­мяш­кан­не. Ах­вя­ра мо­жа на­кі­ра­вац­ца на ча­со­вае пра­жы­ван­не ў «кры­зіс­ны цэнтр» або за­стац­ца до­ма. Але ў апош­нім вы­пад­ку гвал­таў­нік па­ві­нен па­кі­нуць агуль­ны дом. І мы гэ­та кант­ра­лю­ем. За не­вы­ка­нан­не за­кон­на­га па­тра­ба­ван­ня на­ды­хо­дзіць ад­мі­ніст­ра­цый­ная ад­каз­насць.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.