Вы тут

«Адысея» Асантэ


Га­лі­вуд­скі ак­цёр па­пра­цуе на Бе­ла­русь?

22-17

Вя­до­мыя, па­зна­валь­ныя асо­бы на кі­на­фес­ты­ва­лі — як жа без іх? Гос­цем цы­ры­мо­ніі за­крыц­ця «Ліс­та­па­да» стаў вя­до­мы га­лі­вуд­скі ак­цёр Ар­манд Асан­тэ. Але на Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі ён быў ад­ным з удзель­ні­каў пра­гра­мы — як рэ­жы­сёр прад­ста­віў фільм пра Ка­зах­стан, які, па сут­нас­ці, ёсць пра­соў­ван­не кра­і­ны. Ра­зам з прад­зю­са­рам Эр­ке­нам Ял­га­ша­вым яны ма­юць на­мер пай­сці да­лей, не аб­мя­жоў­ва­ю­чы­ся ад­ной кра­і­най бы­ло­га Са­вец­ка­га Са­ю­за. Пры­чым Асан­тэ, яко­га ама­та­ры кі­но па­мя­та­юць у тым лі­ку па ро­лі Ады­сея ў філь­ме Анд­рэя Кан­ча­лоў­ска­га, вель­мі ах­вот­на апош­нім ча­сам зды­ма­ец­ца ў роз­ных кра­і­нах пост­са­цы­я­ліс­тыч­най пра­сто­ры. У пры­ват­нас­ці «за­свя­ціў­ся» ў но­вай хва­лі ру­мын­ска­га кі­но і ў Ра­сіі, Уз­бе­кі­ста­не, Бал­га­рыі, Сер­біі. Не­здар­ма, ві­даць, пры­ехаў­шы на фес­ты­валь у Мінск, гос­ці па­спя­ша­лі­ся на­ве­даць На­цы­я­наль­ную кі­на­сту­дыю «Бе­ла­русь­фільм» і ме­лі раз­мо­ву з яе кі­раў­ні­ком, ге­не­раль­ным ды­рэк­та­рам Але­гам Сіль­ва­но­ві­чам, у тым лі­ку зак­ра­на­лі тэ­му су­мес­най кі­на­вы­твор­час­ці. Чым нам гэ­та мо­жа «па­гра­жаць»?

— ... Ка­лі мя­не за­про­сяць у бе­ла­рус­кае кі­но, то ча­му б і не? — ад­ка­заў на пы­тан­не ад га­зе­ты «Звяз­да» Ар­манд Асан­тэ. — Ра­ней са мной звяз­ваў­ся адзін бе­ла­рус­кі рэ­жы­сёр на­конт маг­чы­мас­ці ства­рэн­ня філь­ма пра Бе­ла­русь у кан­тэкс­це Дру­гой су­свет­най вай­ны. Але я не чы­таў сцэ­на­рыя. Мы на­ве­да­лі пля­цоў­ку «Бе­ла­русь­філь­ма». Гэ­та цу­доў­нае мес­ца, жы­вы пом­нік гіс­то­рыі бе­ла­рус­ка­га кі­но. І там ёсць рэ­чы, якія са­праў­ды прад­стаў­ля­юць гіс­то­рыю кра­і­ны. Гэ­та вя­лі­кі па­тэн­цы­ял для ства­рэн­ня філь­ма: са­праўд­ныя шы­ня­лі, він­тоў­кі... У Аме­ры­цы вя­лі­кая част­ка рэ­кві­зі­ту — бу­та­фо­рыя, што, да­рэ­чы, на­ві­да­во­ку...

Аме­ры­кан­скі ар­тыст італь­ян­ска­га па­хо­джан­ня пры­знаў­ся, што ву­чыў­ся ак­цёр­ска­му май­стэр­ству ў рус­кай вы­клад­чы­цы Мі­ры Рас­то­вай па сіс­тэ­ме Ста­ні­слаў­ска­га, ка­лі ге­ро­яў трэ­ба глы­бо­ка ра­зу­мець, каб атры­ма­ла­ся ро­ля.

— Фільм і кі­но — суб'­ек­тыў­ныя па­няц­ці. Ты хо­чаш ад­но зра­біць, але атрым­лі­ва­ец­ца па-ін­ша­му. На­прык­лад, я ха­цеў іг­раць у італь­ян­скім кі­но, а зды­маў­ся ў Га­лі­ву­дзе. Ха­цеў бы ра­біць са­цы­яль­ныя філь­мы, а да­во­дзіц­ца зды­мац­ца ў за­баў­ляль­ным кі­но.

Тым не менш, госць ад­зна­чыў, што каб не­чым зай­мац­ца (ці на­ват іг­раць ро­лю, якіх у яго ка­ля 100), яму трэ­ба моц­на па­лю­біць тое, што ён ро­біць, інакш не атры­ма­ец­ца па­трэб­на­га вы­ні­ку. Каб па­лю­біць Ка­зах­стан, яму, на­прык­лад, спат­рэ­бі­ла­ся пры­ехаць ту­ды 10 ра­зоў і знай­сці аб­грун­та­ван­не па­ва­гі да гэ­та­га на­ро­да. Па­доб­на, што ў вы­пад­ку з Бе­ла­рус­сю пра­цэс ужо пай­шоў:

— Мінск, на­коль­кі я ад­чуў, — гэ­та го­рад, у якім ад­люст­ра­ва­на ста­ра­жыт­ная куль­ту­ра, якая вель­мі па­цяр­пе­ла пад­час Дру­гой су­свет­най вай­ны. Я гля­джу на гэ­ты го­рад як на пас­ля­ва­ен­ны цуд, які пе­ра­цяр­пеў жу­дас­ныя па­дзеі. Гэ­та свед­чыць пра моц­ны ха­рак­тар лю­дзей, якія тут жы­вуць.

Ві­даць, гэ­та быў усё ж не прос­та ві­зіт. Яшчэ ўба­чым?..

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ад вады да бяды — адзін крок

Ад вады да бяды — адзін крок

На вадаёмах краіны тонуць людзі. Што важна ведаць, каб не папоўніць спіс ахвяр?

Грамадства

Відавочца Перамогі

Відавочца Перамогі

Ваенныя вярсты сяржанта Андрэйчыкава.

Здароўе

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У Беларусі дапоўняць нацыянальны каляндар прышчэпак

У ім з’явіцца і прышчэпка супраць раку шыйкі маткі.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.