Вы тут

Асабліва каштоўныя галасы


Ка­ляд­ны опер­ны фо­рум пры­рас­тае між­на­род­ным кон­кур­сам ва­ка­ліс­таў

Та­кі во­пыт у На­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі ўжо быў, але мы пры­ма­лі «чу­жы» кон­курс. Ця­пер за­сна­ва­ны свой, ад­нак, так­са­ма між­на­род­ны, які сё­ле­та прой­дзе ўпер­шы­ню ў рам­ках Ка­ляд­на­га опер­на­га фо­ру­му. Толь­кі за­сна­ва­ны кон­курс вы­клі­каў ці­ка­васць: за­яў­кі на яго па­да­лі больш за 280 ча­ла­век. У вы­ні­ку мы бу­дзем слу­хаць прад­стаў­ні­коў 21 кра­і­ны. Вы­ступ­лен­не ў між­на­род­ным кон­кур­се — не толь­кі маг­чы­масць па­ка­заць ся­бе, але і атры­маць пад­трым­ку твор­час­ці, у тым лі­ку і фі­нан­са­вую. Ула­даль­нік Гран-пры атры­мае 10 ты­сяч еў­ра. Ад­па­вед­на, пер­шая прэ­мія — 7 ты­сяч еў­ра, 2-я — 5 ты­сяч і 3-я — 3 ты­ся­чы.

Але каб іх атры­маць, прый­дзец­ца прай­сці праз тры ту­ры вы­пра­ба­ван­няў. Трэ­ці тур — са­мы ад­каз­ны. Гэ­та вы­ступ­лен­не на га­лоў­най сцэ­не тэ­ат­ра ра­зам з ар­кест­рам, што за­пла­на­ва­на на 17 снеж­ня. У жу­ры за­про­ша­ны ды­рэк­та­ры опер­ных тэ­ат­раў роз­ных кра­ін. Вы­ні­кі іх сум­лен­най пра­цы змо­жа аца­ніць пуб­лі­ка: лаў­рэ­а­таў Мінска-
га ка­ляд­на­га кон­кур­су ва­ка­ліс­таў мож­на бу­дзе па­чуць 18 снеж­ня ў га­ла-кан­цэр­це фо­ру­му ра­зам з опер­ны­мі «зор­ка­мі».

Ка­ляд­ны опер­ны фо­рум до­рыць маг­чы­мас­ці та­кіх су­стрэч. На­прык­лад, ад­ной з «зо­рак», якая ўдзель­ні­чае ў бе­ла­рус­кім спек­так­лі бу­дзе Але­на Аб­раз­цо­ва. Яна вый­дзе на сцэ­ну ў «Пі­ка­вай да­ме» ў ро­лі Гра­фі­ні. Ар­тыст­ка сё­ле­та ад­зна­чы­ла
50-год­дзе твор­чай дзей­нас­ці, пад­час якой яна ска­ры­ла вя­до­мыя опер­ныя сцэ­ны све­ту. Так­са­ма па­чу­ем го­лас ар­тыс­та, яко­га Мінск доб­ра ве­дае і па­спеў па­лю­біць. На­род­ны ар­тыст Гру­зіі Тэй­му­раз Гу­гуш­ві­лі вы­ка­нае пар­тыю Ка­ніа ў прэм'­ер­ным спек­так­лі на­ша­га Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра «Па­яцы» Ле­ан­ка­ва­ла (13 снеж­ня). Але на­пя­рэ­дад­ні гэ­тая па­ста­ноў­ка бу­дзе прад­стаў­ле­на з удзе­лам ай­чын­ных ар­тыс­таў. Ці­ка­ва бу­дзе па­раў­наць.

Яшчэ прэм'­е­ра мі­ну­ла­га сезона  — «Ры­га­ле­та» Вер­дзі. 16 сту­дзе­ня ў спек­так­лі пар­тыю Гер­ца­га Ман­ту­ан­ска­га вы­ка­нае Ула­дзі­слаў Га­рай, са­ліст Адэ­ска­га на­цы­я­наль­на­га ака­дэ­міч­на­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та.

І ка­лі ўжо тэ­атр вы­ра­шыў зра­біць ак­цэнт на са­мых «све­жых» па­ста­ноў­ках, то та­ды і ка­мер­ныя опе­ры не вар­та вы­клю­чаць з пра­гра­мы Ка­ляд­на­га фо­ру­му. У ка­мер­най за­ле імя Л. Алек­санд­роў­скай
15 снеж­ня пра­гу­чаць 2 опе­ры — «Слу­жан­ка-спа­да­ры­ня» Пер­га­ле­зі і «Ка­пель­май­стар» Чы­ма­ро­за. Сё­ле­та ў пра­гра­ме ўсе спек­так­лі з ад­зна­кай «зроб­ле­на ў Бе­ла­ру­сі».

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.