Вы тут

Каб чытаць, каб ведаць, каб нічога не прапусціць…


«Мы едзем!» — па­ве­дам­лен­не ка­рот­кае. Роз­дум на тэ­му, ці бу­дзе ка­рысць, зда­ец­ца, бяс­кон­цы…

А па­куль «Звяз­да» (ужо Вы­да­вец­кі дом з та­кой наз­вай) ад­наў­ляе су­стрэ­чы з бы­лы­мі, са­праўд­ны­мі і, маг­чы­ма, бу­ду­чы­мі пад­піс­чы­ка­мі: дня­мі ма­лень­кі звяз­доў­скі дэ­сант вяр­нуў­ся з Ба­ра­на­віч.

22-44

…Пер­шае, аб чым па­шка­да­ва­лі, — што нам не па сям­нац­цаць, што ўжо «не све­ціць», як той ка­заў, па­ву­чыц­ца ў мяс­цо­вым уні­вер­сі­тэ­це, дзе ўраж­ва­ла ўсё: са­мі ка­лі­до­ры і аў­ды­то­рыі, іх аб­ста­ля­ван­не, шы­коў­ная біб­лі­я­тэ­ка, спар­тыў­ны комп­лекс, кан­цэрт­ная за­ла, абед у ста­лоў­цы, гас­цін­насць гас­па­да­роў, якая зда­ва­ла­ся цал­кам зра­зу­ме­лай:

—Ды я, мож­на ска­заць, з ва­мі вы­рас­ла! — за­ўсмі­ха­ла­ся на­су­страч за­гад­чы­ца ка­фед­ры фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та Тац­ця­на Пу­чын­ская і ах­вот­на па­тлу­ма­чы­ла, што ча­со­піс «По­лы­мя» ўсё жыц­цё вы­піс­ва­ла яе ма­ту­ля (свет­лай па­мя­ці), якая вы­кла­да­ла бе­ла­рус­кую мо­ву і лі­та­ра­ту­ру… А га­зе­ту «Звяз­да» — баць­ка, на­стаў­нік па­чат­ко­вых кла­саў.

22-42

Та­му ні Тац­ця­не Мі­хай­лаў­не, ні яе ка­ле­гам рас­каз­ваць пра гэ­тыя ды ін­шыя вы­дан­ні на­ша­га хол­дын­га па­трэ­бы не бы­ло.

А вось сту­дэн­ты, бу­ду­чыя на­стаў­ні­кі, як па­да­ло­ся, з ці­ка­вас­цю слу­ха­лі і су­пра­цоў­ні­каў «Звяз­ды», і на­мес­ні­ка рэ­дак­та­ра ча­со­пі­са «По­лы­мя» Але­ну Маль­чэў­скую, і рэ­дак­та­ра ад­дзе­ла ча­со­пі­са «Нё­ман» На­тал­лю Ка­за­па­лян­скую, і мас­та­ка ча­со­пі­са «Во­жык» Аляк­санд­ра Кар­ша­ке­ві­ча… Не за­стаў­ся па-за ўва­гай мо­ла­дзі і ад­мыс­ло­вы стэнд, дзе кож­нае з вы­дан­няў мож­на бы­ло па­тры­маць у ру­ках, па­гар­таць — што на­зы­ва­ец­ца, пры­ца­ніц­ца, а по­тым і да­ве­дац­ца, як афор­міць пад­піс­ку…

Не менш за­ці­каў­ле­ная пуб­лі­ка са­бра­ла­ся і ў Ба­ра­на­віц­кай цэнт­раль­най біб­лі­я­тэ­цы, ку­ды на спе­цы­яль­ны се­мі­нар з'е­ха­лі­ся прад­стаў­ні­кі ўсіх біб­лі­я­тэк воб­лас­ці, лю­дзі, якія шмат чы­та­юць (у тым лі­ку, вя­до­ма ж, пе­ры­ё­ды­кі), якія шмат ве­да­юць, якія мо­гуць не толь­кі ацэнь­ваць, але і па­раў­ноў­ваць…

Ад­нак і гэ­тай, вель­мі ква­лі­фі­ка­ва­най, пад­рых­та­ва­най аў­ды­то­рыі мы знай­шлі што рас­ка­заць і па­ка­заць, чым за­ці­ка­віць, па­смя­шыць і на­ват што па­кі­нуць на па­мяць — кні­гі жур­на­ліст­кі «Звяз­ды» Ва­лян­ці­ны Доў­нар «Праз ка­хан­не» і «Каб ска­заць… І па­чу­лі».

22-43

І ўсё гэ­та — з на­дзе­яй, што пра­ца жур­на­ліс­таў, но­выя тво­ры бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў, якія пі­шуць як на пер­шай, так і на дру­гой дзяр­жаў­ных мо­вах, якія пе­ра­кла­да­юць з ін­шых моў све­ту, бу­дуць за­па­тра­ба­ва­ны. Нех­та, мо больш пра­су­ну­ты, азна­ё­міц­ца з імі ў ін­тэр­нэ­це, нех­та па звыч­цы ад­дасць пе­ра­ва­гу дру­ка­ва­ным ста­рон­кам, пад­піс­цы на га­зе­ты, на ча­со­пі­сы. Каб чы­таць, каб ве­даць, каб ні­чо­га не пра­пус­ціць.

На здым­ках: сту­дэн­ты фі­ла­ла­гіч­на­га фа­куль­тэ­та Ба­ра­на­віц­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та; за ка­фед­рай — рэ­дак­тар ад­дзе­ла ча­со­пі­са «Нё­ман» На­тал­ля Ка­за­па­лян­ская; «Доб­рым кні­гам — доб­рае мес­ца», — ка­жа біб­лі­я­тэ­кар Але­на Баг­да­но­віч.

Валянціна ДОЎНАР,
Яў­ге­н Пя­сец­кі
(фота)

 

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.