Вы тут

Правініўся — адпрацуй!


Сён­ня ў ста­лі­цы па ву­лі­цы Пры­га­рад­най прой­дзе не­звы­чай­ная вы­ха­ваў­чая ак­цыя: пры­бі­ран­нем зя­лё­най зо­ны зой­муц­ца гра­ма­дзя­не, якія вя­дуць аса­цы­яль­ны лад жыц­ця: зло­ўжы­ва­юць спірт­ны­мі на­по­ямі, не ма­юць пэў­на­га мес­ца жы­хар­ства або ня­даў­на вяр­ну­лі­ся з мес­цаў па­збаў­лен­ня во­лі.

Яны бу­дуць пры­бі­раць тэ­ры­то­рыю ад буй­на­га­ба­рыт­на­га смец­ця. Усіх удзель­ні­каў ак­цыі раз­дзе­ляць на гру­пы і за­ма­цу­юць за су­пра­цоў­ні­ка­мі «Зе­лян­бу­ду», якія бу­дуць кі­ра­ваць пра­цэ­сам.

—Мы да­во­лі час­та пра­во­дзім па­доб­ныя ак­цыі, усі­мі спо­са­ба­мі за­клі­ка­ем гра­ма­дзян браць удзел у доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні га­рад­ской тэ­ры­то­рыі, — па­ве­да­мі­ла ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» Ган­на МА­ЕЎ­СКАЯ, на­чаль­нік упраў­лен­ня ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі ад­мі­ніст­ра­цыі Цэнт­раль­на­га ра­ё­на Мін­ска.— Асаб­лі­ва ак­тыў­на ад­гу­ка­юц­ца на на­шы пра­па­но­вы гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі, на­прык­лад, зу­сім ня­даў­на мы ра­зам з ак­ты­віс­та­мі Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі доб­ра­ўпа­рад­ка­ва­лі тэ­ры­то­рыю ка­ля до­ма, у якім жы­лі пяць Ге­ро­яў Са­вец­ка­га Са­ю­за. Пла­ну­ем пра­во­дзіць та­кія ме­ра­пры­ем­ствы і на­да­лей.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.