Вы тут

«Легенда пра гіля» цяпер і ў манетах


На­цы­я­наль­ны банк увёў у аба­ра­чэн­не па­мят­ныя ма­не­ты «Ле­ген­да пра гі­ля» се­рыі «Бе­ла­рус­кія на­род­ныя ле­ген­ды».

Ся­рэб­ра­ная — на­мі­на­лам 20 руб­лёў, про­бай спла­ву 925, ма­сай 33,62 гра­ма, дыя­мет­рам 38,61 мі­лі­мет­ра. Мед­на-ні­ке­ле­вая — на­мі­на­лам 1 ру­бель, ма­сай 15,50 гра­ма, дыя­мет­рам 33 мі­лі­мет­ры. Ма­не­ты ад­ча­ка­не­ны на Лі­тоў­скім ма­нет­ным два­ры. Ты­раж ся­рэб­ра­ных ма­нет — 2000 штук, мед­на-ні­ке­ле­вых — 3000 штук. Ся­рэб­ра­ныя ма­не­ты ад­ча­ка­не­ны якас­цю «пруф», мед­на-ні­ке­ле­выя — «пруф-лайк».

Ма­не­ты па­сту­пяць у про­даж у струк­тур­ныя пад­раз­дзя­лен­ні На­цы­я­наль­на­га бан­ка сё­ле­та ў дру­гой дэ­ка­дзе снеж­ня.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.