Вы тут

Дзверы для злодзея — не перашкода,


або Чым ахоў­ная сіг­на­лі­за­цыя лепш за вар­та­во­га са­ба­ку

Сё­ле­та за 10 месяцаў у Мін­ску за­рэ­гіст­ра­ва­на 540 кра­дзя­жоў, учы­не­ных ква­лі­фі­ка­ва­ным спо­са­бам. Аб гэ­тым у ін­тэр­в'ю «Звяз­дзе» па­ве­да­міў Іван ТРУ­СЕ­ВІЧ, ча­со­вы вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла срод­каў і сіс­тэм ахо­вы Мін­га­руп­раў­лен­ня Дэ­парт­амен­та ахо­вы МУС РБ.

22-29

—Уз­ро­вень ква­тэр­ных кра­дзя­жоў у ста­лі­цы па­сту­по­ва спа­дае. Па­вод­ле на­шых спра­ва­здач­ных да­ных, сё­ле­та ў ста­лі­цы ква­лі­фі­ка­ва­ным спо­са­бам здзейс­ні­лі 540 ква­тэр­ных кра­дзя­жоў. У Фрун­зен­скім ра­ё­не ад­бы­ло­ся 218 кра­дзя­жоў, у Пер­ша­май­скім — 80, у Мас­коў­скім — 74. Менш за ўсё кра­дзя­жоў за­рэ­гіст­ра­ва­лі ў Са­вец­кім (19) і Цэнт­раль­ным (22) ра­ё­нах го­ра­да. Ка­лі ад­штур­хоў­вац­ца ад па­доб­най ста­тыс­ты­кі, гэ­тыя ра­ё­ны мож­на лі­чыць са­мы­мі доб­ры­мі. Уво­гу­ле ў го­ра­дзе мы ахоў­ва­ем 54 ты­ся­чы ква­тэр.

Што ты­чыц­ца ква­лі­фі­ка­ва­ных кра­дзя­жоў, іх най­час­цей здзяйс­ня­юць пры да­па­мо­зе ад­ціс­кан­ня зам­ка, пад­бо­ру клю­чоў… Акра­мя та­го, мно­гія кра­дуць ма­ё­масць з жыл­ля пас­ля та­го, як пра­ве­ры­лі, ці ад­чы­не­ны дзве­ры. За­бі­ра­юць най­час­цей бар­сет­кі з да­ку­мен­та­мі і гра­шы­ма, якія муж­чы­ны не­прад­бач­лі­ва па­кі­да­юць у пя­рэд­нім па­коі. Ра­баў­ні­кі ак­ты­ві­зу­юц­ца, ка­лі на­ды­хо­дзіць дач­ны се­зон. Та­кія кра­дзя­жы мож­на пра­ду­хі­ліць дзя­ку­ю­чы ахоў­най сіг­на­лі­за­цыі. І гэ­та, па вя­лі­кім ра­хун­ку, дзейс­ны спо­саб. Ква­тэ­ры, якія ахоў­ва­юц­ца, зла­дзеі абы­хо­дзяць бо­кам. Ды і са­мо мі­га­цен­не свят­ло­ды­ёд­на­га агень­чы­ка ад­пуж­вае па­тэн­цый­на­га зла­чын­ца.

—Ці­ка­ва, а ці ка­рыс­та­юц­ца ва­шы­мі па­слу­га­мі за­мож­ныя жы­ха­ры эліт­ных ка­тэдж­ных па­сёл­каў?

—Сіг­на­лі­за­цы­яй аб­ста­ля­ва­ны амаль усе ка­тэдж­ныя па­сёл­кі. Аль­тэр­на­ты­ва ахо­ве жыл­ля ня­ма. Мно­гія за­вод­зяць вар­та­вых са­бак. Ад­нак я ве­даю шмат пры­кла­даў, ка­лі зла­дзеі са­бак не ба­я­лі­ся і прос­та іх за­бі­ва­лі ці тру­ці­лі. Але трэ­ба ра­зу­мець і ін­шае. За пра­цу ахоў­най сіг­на­лі­за­цыі гас­па­дар ад­на­па­вяр­хо­ва­га до­ма што­ме­сяц пла­ціць 50 ты­сяч руб­лёў. Са­ба­ку за та­кія гро­шы ў ме­сяц не пра­кор­міш.

—Зна­ё­мыя мне час­та ка­за­лі аб тым, што сіг­на­лі­за­цыю ўста­лёў­ваць не­аба­вяз­ко­ва, ка­лі ёсць на­дзей­ныя жа­лез­ныя дзве­ры…

—Але ні­хто не ве­дае, як зла­чын­ца бу­дзе пра­ні­каць у ква­тэ­ру. У Мін­ску, да­рэ­чы, фік­са­ва­лі кра­дзя­жы, якія здзейс­ні­лі пры да­па­мо­зе пры­ёмаў бу­даў­ні­ча­га аль­пі­ніз­му. А гэ­та, як пра­ві­ла, за­кра­нае верх­нія па­вер­хі жы­лых да­моў. Бы­лі вы­пад­кі, ка­лі зла­чын­ца пра­ні­каў у ква­тэ­ру праз вен­ты­ля­цый­ны ка­нал. Дзве­ры для яго — не пе­ра­шко­да. Сён­ня шмат «пра­фе­сі­я­на­лаў», якія ад­кры­юць лю­быя за лі­ча­ныя се­кун­ды. І мы пра­па­ноў­ва­ем клі­ен­ту та­кую бла­кі­роў­ку, якая да­зво­ліць мак­сі­маль­на пра­ду­хі­ліць за­мах. Мі­ні­маль­ны кошт уста­ноў­кі ў ква­тэ­ры ахоў­на­га аб­ста­ля­ван­ня — 1,7 міль­ё­на руб­лёў.

—Акра­мя ква­тэр, вы ахоў­ва­е­це…

— Усё, што толь­кі мож­на. Прад­пры­ем­ствы, да­чы, на­ву­чаль­ныя і дзяр­жаў­ныя ўста­но­вы, рэ­ста­ра­ны, ка­вяр­ні, кра­мы… Па пят­ні­цах і су­бо­тах на­ша «ра­дыё­стан­цыя» не змаў­кае. За адзін дзень з ад­на­го «па­жыў­но­га» мес­ца да нас мо­жа па­сту­піць да 10 эк­стран­ных вы­клі­каў. Вось ня­даў­на наш на­рад на дыс­ка­тэ­цы ад­на­го з клу­баў за­тры­маў жан­чы­ну, якая па­сва­ры­ла­ся з ад­мі­ніст­ра­цы­яй і ў па­ры­ве гне­ву ўшчэнт раз­нес­ла шыль­ду за­баў­ляль­най уста­но­вы.

Што ты­чыц­ца біз­нес-цэнт­раў, яны аб­ста­ля­ва­ны пуль­та­вай ахо­вай. Пры іх час­та ства­ра­юць свае служ­бы бяс­пе­кі. Ула­даль­ні­кі па­доб­ных комп­лек­саў ня­рэд­ка зда­юць па­мяш­кан­ні ў арэн­ду. Праў­да, па­вод­ле на­ша­га за­ка­на­даў­ства, гас­па­дар не мае пра­ва ар­га­ні­зоў­ваць ахо­ву па­мяш­кан­няў на­ват у тым вы­пад­ку, ка­лі біз­нес-цэнтр у яго ча­со­ва аран­ду­юць. У ін­шым вы­пад­ку за­сна­валь­ні­ку мо­гуць па­гра­жаць штраф­ныя санк­цыі з кан­фіс­ка­ван­нем ма­ё­мас­ці, якая за­дзей­ні­ча­на ў ахо­ве.

—Да­во­лі шмат жы­лых па­мяш­кан­няў аб­ста­ля­ва­ны сіс­тэ­май ві­дэа­на­зі­ран­ня. А ці пра­па­ноў­ва­е­це сва­ім клі­ен­там па­доб­ную функ­цыю?

—Мы ўжо ду­ма­лі аб гэ­тым. Ве­даю, не­ка­то­рыя ста­вяць вэб-ка­ме­ры, пад­клю­ча­юць да кам­п'ю­та­ра і ў рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су па тэ­ле­фо­не на­зі­ра­юць за тым, што ад­бы­ва­ец­ца до­ма. За­раз амаль усе зай­ма­юц­ца гэ­тым са­ма­стой­на. Праў­да, я спа­дзя­ю­ся, што мы ў блі­жэй­шы час сур'­ёз­на зой­мем­ся ўста­ноў­кай сіс­тэм ві­дэа­на­зі­ран­ня.

Да­рэ­чы, цяпер у на­шых клі­ен­таў «Бел­тэ­ле­кам» мя­няе са­ста­рэ­лыя мед­ныя тэ­ле­фон­ныя лі­ніі су­вя­зі на оп­та­ва­лак­но­выя. Ра­бо­ты па пе­ра­клю­чэн­ні тэх­ніч­ных срод­каў сіг­на­лі­за­цыі ква­тэр, якія ахоў­ва­юц­ца, на ап­тыч­ныя лі­ніі су­вя­зі вы­кон­ва­юц­ца на­мі бяз­вы­плат­на. Усё не­аб­ход­нае аб­ста­ля­ван­не для пе­ра­во­ду мож­на на­быць у нас у рас­тэр­мі­ноў­ку да 12 ме­ся­цаў.

Якаў ЖУРБІН

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.