Вы тут

Хвіліны славы


Гэ­тай во­сен­ню бе­ла­рус­кія мі­лі­цы­я­не­ры зра­бі­лі ўсё, каб пра іх пі­са­лі ай­чын­ныя га­зе­ты і рас­па­вя­да­лі ў бло­ках на­він на тэ­ле­ба­чан­ні. На­ша ка­ман­да ўпер­шы­ню ста­ла чэм­пі­ё­нам све­ту па мі­ні-фут­бо­ле ся­род па­лі­цэй­скіх і па­жар­ных, які пры­ма­ла га­ланд­скае мяс­тэч­ка Грун­ла. Знач­ны ўнё­сак у агуль­ную пе­ра­мо­гу зра­біў і стар­шы лей­тэ­нант Аляк­сандр Ар­лоў, на­мес­нік на­чаль­ні­ка цэнт­ра фі­зіч­най пад­рых­тоў­кі аса­бо­ва­га скла­ду ГУ­УС Мін­гар­вы­кан­ка­ма. Для яго гэ­ты год на­огул склад­ва­ец­ца фе­на­ме­наль­на. Спа­чат­ку Аляк­сандр ра­зам з ка­ман­дай «Ста­лі­ца» стаў чэм­пі­ё­нам кра­і­ны па мі­ні-фут­бо­ле, а ў каст­рыч­ні­ку пры­вёз яшчэ адзін за­ла­ты круг­ляк — з Га­лан­дыі. Леп­шай на­го­ды для зна­ём­ства і не пры­ду­маць!

22-30

Увесь ажы­я­таж ва­кол за­слу­жа­на­га пос­пе­ху мі­лі­цы­я­не­раў-фут­ба­ліс­таў Аляк­сандр Ар­лоў з усмеш­кай на­зы­вае хві­лі­най сла­вы. Пас­ля пры­ез­ду з За­ход­няй Еў­ро­пы ён па­спеў па­бы­ваць на трох тэ­ле­ка­на­лах і сён­ня ў чар­го­вы раз раз­маў­ляе з ка­рэс­пан­дэн­та­мі.

—Мне вель­мі пры­ем­на, што да на­шай пе­ра­мо­гі ў Га­лан­дыі пра­яў­ля­юць столь­кі ўва­гі. Ра­ней я толь­кі ад­ной­чы да­ваў ін­тэр­в'ю, а тут та­кі ін­та­рэс… — ка­жа 33‑га­до­вы мі­лі­цы­я­нер-фут­ба­ліст і, се­дзя­чы ў крэс­ле ўлас­на­га ка­бі­не­та, уз­гад­вае асноў­ныя мо­ман­ты спар­тыў­най кар'­е­ры і служ­бы ў мі­лі­цыі.

Гэ­та сён­няш­нія школь­ныя спар­тыў­ныя пля­цоў­кі амаль пус­ту­юць, а быў час, ка­лі бе­ла­рус­кія хлоп­чы­кі бы­лі апан­та­ныя ма­гі­яй фут­боль­на­га мя­ча. Яны ледзь не дня­ва­лі і на­ча­ва­лі на ста­ды­ё­нах. Гу­ля­лі двор на двор, шко­ла на шко­лу, клас на клас, ра­ён на ра­ён, а ўве­ча­ры гля­дзе­лі фут­бол па тэ­ле­ба­чан­ні і ма­ры­лі «сяб­ра­ваць» з мя­чом так, як гэ­та атрым­лі­ва­ец­ца ў іх за­меж­ных ку­мі­раў. Праз усё гэ­та прай­шоў і Аляк­сандр Ар­лоў, які пер­шыя фут­боль­ныя кро­кі ра­біў у Дзяр­жын­ску, а пас­ля, ка­лі па­ста­леў, па­чаў гу­ляць за мяс­цо­вую ка­ман­ду «Лі­ва­дзія» ў дру­гой лі­зе чэм­пі­я­на­ту кра­і­ны па фут­бо­ле.

—Што да служ­бы ў мі­лі­цыі, я па­чаў за­дум­вац­ца аб ёй яшчэ пад­час служ­бы ў вой­ску. І ка­лі вяр­нуў­ся да­до­му, вы­ра­шыў стаць мі­лі­цы­я­не­рам. Для гэ­та­га прай­шоў спе­цы­яль­ную мед­ка­мі­сію, по­тым улад­ка­ваў­ся ў Мас­коў­скі РА­УС ста­лі­цы мі­лі­цы­я­не­рам па­труль­на-па­ста­вой служ­бы. У воль­ны ад пра­цы час гу­ляў за «Лі­ва­дзію», але з‑за пры­цяг­нен­ня на ма­са­выя ме­ра­пры­ем­ствы пры­хо­дзі­ла­ся пра­пус­каць мат­чы. Ка­ман­да ў нас бы­ла не­пра­фе­сій­ная, а та­му кі­раў­ніц­тва ў гэ­тых пы­тан­нях іш­ло гуль­цам на­су­страч.

—Не здзіў­лю­ся, што вам пры­хо­дзі­ла­ся са­чыць за па­рад­кам на ву­лі­цах Мін­ска пад­час буй­ных фут­боль­ных мат­чаў…

—Мы пра­ца­ва­лі і на па­ядын­ках на­цы­я­наль­най збор­най, і мінск­ага «Ды­на­ма». Хоць і зна­хо­дзі­лі­ся не­дзе на под­сту­пах да ста­ды­ё­на, але я ўсё роў­на зна­хо­дзіў маг­чы­масць, каб уба­чыць, што ад­бы­ва­ец­ца на фут­боль­ным по­лі.

Фут­боль­ная кар'­е­ра Аляк­санд­ра па­ча­ла кар­ды­наль­на мя­няц­ца 4 га­ды та­му, ка­лі па пра­па­но­ве зна­ё­ма­га вы­ра­шыў па­спра­ба­ваць свае сі­лы ў мі­ні-фут­бо­ле. І атры­ма­ла­ся! Пас­ля вы­ступ­лен­няў за бя­ро­заў­скі «Ка­му­наль­нік» ён апы­нуў­ся ў «Ба­ры­са­ве‑900», пас­ля — у «Ста­лі­цы», з якой сё­ле­та стаў чэм­пі­ё­нам кра­і­ны, а ця­пер зноў аба­ра­няе ко­ле­ры ба­ры­саў­чан.

—На трэ­ні­роў­кі ў Ба­ры­саў ез­джу на ма­шы­не трой­чы на ты­дзень (гуль­ні ад­бы­ва­юц­ца ў вы­хад­ныя дні). Да­до­му, у Фа­ні­паль, вяр­та­ю­ся ў 10 га­дзін ве­ча­ра, але жон­ка ўсё цал­кам ра­зу­мее, а сын на­огул мая зме­на — зай­ма­ец­ца фут­бо­лам у мяс­цо­вай сек­цыі. На пра­цы так­са­ма пы­тан­няў пра фут­бол не ўзні­ка­ла. Ён ма­ёй дзей­нас­ці не пе­ра­шка­джае. Да­рэ­чы, мае аба­вяз­кі так­са­ма звя­за­ны са спор­там. У на­шым цэнт­ры я ад­каз­ваю за ар­га­ні­за­цыю за­ня­ткаў па фі­зіч­най пад­рых­тоў­цы ўсёй мін­скай мі­лі­цыі.

У раз­мо­ве пра пос­пех на ня­даў­нім чэм­пі­я­на­це све­ту ся­род па­лі­цэй­скіх Аляк­сандр вя­лі­кую ўва­гу на­дае зла­джа­нас­ці ка­ман­ды.

—У па­доб­ных спа­бор­ніц­твах я ўдзель­ні­чаў дру­гі раз. І я лі­чу, што год та­му склад збор­най быў кры­ху сла­бей­шы, чым сён­няш­ні. А ця­пер кас­цяк ка­ман­ды скла­лі гуль­цы «Ахо­вы-Ды­на­ма», якая так­са­ма вы­сту­пае ў чэм­пі­я­на­це кра­і­ны па мі­ні-фут­бо­ле. Ад­чу­ва­ла­ся, што ў на­шай ка­ман­дзе доб­ра на­ла­джа­на ўза­е­ма­дзе­ян­не.

Свае са­мыя знач­ныя фут­боль­ныя ўзна­га­ро­ды Аляк­сандр Ар­лоў па­чаў атрым­лі­ваць толь­кі та­ды, ка­лі пе­ра­сяг­нуў 30-га­до­вы ру­беж. Але сва­ёй бія­гра­фі­яй ён амаль цал­кам за­да­во­ле­ны.

—Трэ­ба пра­ца­ваць над са­бой, і ця­бе аба­вяз­ко­ва за­ўва­жаць, — раз­ва­жае наш су­раз­моў­ца. — А што ты­чыц­ца ўзрос­ту, Сяр­гей Ста­ні­сла­ва­віч Гу­па­лен­ка, мой ця­пе­раш­ні трэ­нер, не­як за­ўва­жыў: «Ня­хай та­бе на­ват 40, але ка­лі ты вы­гля­да­еш лепш, чым 20‑га­до­вы хло­пец, ты па­ві­нен гу­ляць». Ве­даю, што ўжо да­сяг­нуў пэў­ных вы­шынь — стаў чэм­пі­ё­нам кра­і­ны і све­ту ся­род па­лі­цэй­скіх. Праў­да, шка­дую, што не па­гу­ляў са «Ста­лі­цай» у Лі­зе чэм­пі­ё­наў. У збор­ную так­са­ма мя­не не вы­клі­ка­лі. Ра­зу­мею, што тра­піў у мі­ні-фут­бол поз­на. Ад­нак кар'­е­ра не за­вяр­ша­ец­ца, і я за­раз імк­ну­ся да та­го, каб за­ва­я­ваць чар­го­вы тра­фей ра­зам з ка­ман­дай «Ба­ры­саў-900».

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.