Вы тут

Закон Рэспублікі Беларусь: Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь


Прыняты Палатай прадстаўнікоў

2 кастрычніка 2014 года

Ухвалены Саветам Рэспублікі
9 кастрычніка 2014 года

Артыкул 1. Унесці ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2007 г., № 291, 2/1385; 2010 г., № 16, 2/1651; 2011 г., № 4, 2/1775) наступныя змены і дапаўненні:

1. У артыкуле 281:

частку 1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«1. Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу альбо ў забароненыя час або тэрміны, альбо ў забароненых месцах, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі (незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёл), якая ўчынена на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, —

караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам.»;

з абзаца другога часткі 2 словы «на тэрмін да шасці месяцаў» выключыць;

абзац другі часткі 4 дапоўніць словамі «са штрафам»;

у заўвазе да артыкула словы «сорак» і «сто» замяніць адпаведна словамі «сто» і «дзвесце пяцьдзясят».

2. У артыкуле 282:

у частцы 1:

у абзацы першым словы «прыладамі і» замяніць словамі «прыладамі, альбо забароненымі»;

абзац другі выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

частку 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«2. Незаконнае паляванне на тэрыторыі запаведніка, нацыянальнага парка, заказніка, на тэрыторыях, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню, дзе ўстаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, альбо незаконная здабыча дзікіх жывёл, віды якіх заведама для вінаватага ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, альбо незаконнае паляванне, якое ўчынена асобай, раней судзімай за злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам або артыкулам 2821 гэтага Кодэкса, альбо якое пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры, —

караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або арыштам з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другі часткі 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да шасці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

3. Дапоўніць Кодэкс артыкулам 2821 наступнага зместу:

«Артыкул 2821. Незаконныя перамяшчэнні (транспартаванне) або разбіранне дзікіх жывёл

1. Незаконныя перамяшчэнне (транспартаванне) або разбіранне дзікіх жывёл, якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі да аб'ектаў палявання, у тым ліку загінулых, або іх частак, учыненыя на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, —

караюцца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам.

2. Незаконныя перамяшчэнне (транспартаванне) або разбіранне дзікіх жывёл, якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі да аб'ектаў палявання, у тым ліку загінулых, або іх частак у буйным памеры, альбо на тэрыторыі запаведніка, нацыянальнага парка, заказніка, на тэрыторыях, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню, дзе ўстаноўлены кантрольна-прапускны рэжым, альбо дзікіх жывёл, віды якіх заведама для вінаватага ўключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, альбо ўчынены асобай, раней судзімай за злачынствы, прадугледжаныя гэтым артыкулам або артыкулам 282 гэтага Кодэкса, —

караюцца штрафам або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.

3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 гэтага артыкула, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо незаконныя перамяшчэнне (транспартаванне) або разбіранне дзікіх жывёл, у тым ліку загінулых, або іх частак у асабліва буйным памеры —

караюцца штрафам або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, або без пазбаўлення, або пазбаўленнем волі на тэрмін да чатырох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, або без пазбаўлення.

Заўвагі:

1. Пад незаконнымі перамяшчэннем (транспартаваннем) або разбіраннем дзікіх жывёл, у тым ліку загінулых, або іх частак у гэтым артыкуле разумеюцца іх перамяшчэнне (транспартаванне) ці разбіранне ў выпадках, забароненых заканадаўчымі актамі аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету.

2. Незаконныя перамяшчэнне (транспартаванне) або разбіранне ў гэтым артыкуле прызнаюцца ўчыненымі ў буйным памеры, калі кошт дзікай жывёліны ў сто і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, вызначаны на дзень учынення злачынства, у асабліва буйным памеры — у дзвесце пяцьдзясят і больш разоў перавышае памер такой базавай велічыні. Кошт дзікіх жывёл, якія незаконна перамешчаны (транспартаваны) або разабраны, у тым ліку загінулых, або іх частак вызначаецца ў парадку, вызначаным для вызначэння памеру пакрыцця шкоды, нанесенай у выніку іх незаконнага забірання.».

Артыкул 2. Унесці ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г.,
№ 63, 2/946; 2007 г., № 291, 2/1385; 2010 г., № 16, 2/1651; Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 27.07.2013, 2/2062) наступныя дапаўненне і змены:

1. Пункт 10 часткі 7 артыкула 2.4 пасля слова «рыбалоўства» дапоўніць словамі «, здабычы іншых водных жывёл».

2. У частцы 2 артыкула 6.10 словы «, гандаль якой» замяніць словамі «і іншых водных жывёл, гандаль якімі».

3. У пункце 3 часткі 1 артыкула 7.6 словы «2 артыкула 15.35, часткай 2» замяніць словамі «3 артыкула 15.35, часткай 3».

4. Артыкул 15.35 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 15.35. Парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, здабычы іншых водных жывёл

1. Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу альбо ў забароненыя час або тэрміны, альбо ў забароненых месцах, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі, а таксама замах на такую здабычу —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы або іншых водных жывёл і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай або сродкам учынення названага парушэння, або без канфіскацыі, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы або іншых водных жывёл і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай або сродкам учынення названага парушэння, або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу — ад пяцісот да тысячы базавых велічынь з канфіскацыяй прылад здабычы рыбы або іншых водных жывёл і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай або сродкам учынення названага парушэння, або без канфіскацыі.

2. Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях альбо на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства або рыбай, лоўля якой у гэтым раёне і ў гэты час або тэрміны забаронена альбо вага якой перавышае вызначаныя нормы, без дакументаў, што пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад пяці да трыццаці базавых велічынь.

3. Парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, за выключэннем учынення парушэнняў, якія прадугледжаны часткамі 1 і 2 гэтага артыкула, —

цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад дзесяці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад ста да пяцісот базавых велічынь.».

5. Артыкул 15.37 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«Артыкул 15.37. Парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання

1. Паляванне без належнага на тое дазволу альбо ў забароненых месцах, альбо ў забаронены час, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй стрэльбаў, іншых прылад палявання і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай альбо сродкам учынення названага парушэння, або без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй стрэльбаў, іншых прылад палявання і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай альбо сродкам учынення названага парушэння, або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу — ад пяцісот да тысячы базавых велічынь з канфіскацыяй стрэльбаў, іншых прылад палявання і іншых прадметаў, якія з'явіліся прыладай альбо сродкам учынення названага парушэння, або без канфіскацыі.

2. Перамяшчэнне (транспартаванне) або разбіранне дзікіх жывёл, якія адносяцца ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі да аб'ектаў палявання, у тым ліку загінулых, або іх частак у выпадках, забароненых заканадаўчымі актамі аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад трыццаці да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад двухсот да тысячы базавых велічынь.

3. Парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, за выключэннем учынення парушэнняў, прадугледжаных часткамі 1 і 2 гэтага артыкула, —

цягне накладанне штрафу ў памеры да сарака базавых велічынь або пазбаўленне спецыяльнага права, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад дваццаці да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад ста да тысячы базавых велічынь.».

Артыкул 3. Унесці ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 14, 2/1291; № 119, 2/1318; № 305, 2/1397, 2/1401; 2008 г., № 277, 2/1547; 2010 г., № 16, 2/1651; № 162, 2/1701; № 300, 2/1750; 2011 г., № 134, 2/1869; Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь,19.07.2012, 2/1961; 27.07.2013, 2/2062; 03.07.2014, 2/2163) наступныя змены:

1. У артыкуле 3.4, частцы 1 артыкула 3.8, частцы 1 артыкула 3.20 і частцы 1 артыкула 3.26 словы «часткай 2 артыкула 15.35, часткай 2» замяніць словамі «часткамі 2 і 3 артыкула 15.35, часткамі 2 і 3).

2. У частцы 1 артыкула 3.7 і частцы 1 артыкула 3.19 словы «часткай 2 артыкула 15.37» замяніць словамі «часткамі 2 і 3 артыкула 15.37».

3. У частцы 1 артыкула 3.24 словы «часткай 2 артыкула 15.35» замяніць словамі «часткамі 2 і 3 артыкула 15.35».

Артыкул 4. Гэты Закон уваходзіць у сілу праз дзесяць дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

24 кастрычніка 2014 года, г. Мінск.

№ 197-З

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.