Вы тут

Камунальная граматнасць расце


 або Чаму колькасць зваротаў грамадзян у сферы ЖКГ зменшылася на 9%

За студзень—верасень 2014 года ў арганізацыі сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і Мінжылкамгас паступіла крыху больш за 63 тысячы зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб. Гэта на 9% менш, чым за аналагічны леташні перыяд. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення па працы са зваротамі грамадзян і сродкамі масавай інфармацыі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргей Адуенка.

25-44

«Колькасць зваротаў знізілася ва ўсіх рэгіёнах», — адзначыў Сяргей Адуенка. Колькасць паўторных зваротаў зменшылася на 10,4%. Пры гэтым на 17,9% павялічылася колькасць зваротаў, якія паступілі ў цэнтральны апарат міністэрства, — у асноўным за кошт зваротаў па пытаннях кансультацыйнага характару, у тым ліку па пытаннях жыллёва-прававых адносін і прыватызацыі жылля.

На 22% знізілася колькасць перанакіраваных для разгляду зваротаў з вышэйстаячых арганізацый. Усяго было перанакіравана 7 тыс. 828 зваротаў.

Найбольшая колькасць зваротаў грамадзян прыпадае на пытанні эксплуатацыі і рамонту жыллёвага фонду — 48,9%, кансультацыі, тлумачэнні па розных пытаннях — 28,5% (у тым ліку пытанні аплаты жыллёва-камунальных паслуг — 6,6%), добраўпарадкавання — 19%. У цэлым па сістэме Мінжылкамгаса адзначаецца нязначны рост зваротаў па пытаннях эксплуатацыі ліфтаў, ацяплення, бытавога шуму і шуму ад работы інжынерных сістэм, перапланіроўкі жылля, утрымання безнаглядных жывёл, функцыянавання ўнутрыдамавой каналізацыі, аказання рытуальных паслуг. Пры гэтым зменшылася колькасць зваротаў па пытаннях правядзення капітальнага рамонту, рамонту дахаў і ўнутрыкватэрнага абсталявання.

З агульнай колькасці разгледжаных пісьмовых і электронных зваротаў 55% зваротаў задаволена, па 37,2% дадзены тлумачэнні. У 15-дзённы тэрмін разгледжана 65% зваротаў, на працягу 30 дзён — 24,7%, звыш 30 дзён — 10,3%.

Колькасць запісаў, пакінутых грамадзянамі ў кнігах заўваг і прапаноў арганізацый сістэмы ЖКГ, за студзень—верасень знізілася на 11%. Усяго грамадзяне пакінулі 7 тыс. 273 запісы, з іх 67,5% — заўвагі і прапановы, 32,4% — падзякі і іншыя пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі арганізацый.

«Мы працягваем весці тлумачальную работу сярод насельніцтва, павышаючы яго камунальную граматнасць: праводзім сустрэчы, прамыя тэлефонныя і гарачыя лініі, прыёмы грамадзян, публікуем матэрыялы ў СМІ», — адзначыў Сяргей Адуенка. Кіраўніцтва арганізацый сістэмы Мінжылкамгаса правяло 40 тыс. 439 асабістых і выязных прыёмаў грамадзян, падчас якіх прынята 16 тыс. 757 чалавек, праведзены 1 тыс. 582 прамыя тэлефонныя лініі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.