Вы тут

Беларус заваяваў Гран-пры фестывалю сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям'і «Далонька»


Штогадовы творчы конкурс, скіраваны на ўмацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і ахову жыцця з самага пачатку, адбыўся сёлета ўжо ў другі раз, але ўпершыню — у міжнародным фармаце. Удзел у ім узялі 216 аўтарскіх работ з Беларусі, Расіі, Украіны, Арменіі і Грузіі.

25-40

«Выбраныя тэматычныя кірункі — гэта тыя сямейныя каштоўнасці, якія мы імкнёмся адрадзіць, паказаўшы іх прыгажосць, — адзначыла выканаўчы дырэктар фестывалю Аксана Грынь. — Пра гэта красамоўна сведчаць ужо самі іх назвы: «Каханне і вернасць», «Святасць мацярынства», «Тата — капітан сям'і», «Я — чалавек. Дай мне нарадзіцца, мама!», «Многа дзетак — добра!», «Дзякуй вам, бацькі!», «Хто дапаможа сіраце?». Арганізатарамі ІІ міжнароднага фестывалю сацыяльнай рэкламы выступілі Цэнтр духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускай праваслаўнай царквы «Усіх тужлівых Радасць», інфармацыйнае агенцтва БПЦ, Мінская кінашкола-студыя, майстэрня сацыяльнага кіно пры падтрымцы валанцёраў і грамадскіх аб'яднанняў.

Па выніках адборачнага і паўфінальнага тураў журы вызначыла 14 прызёраў у 5 намінацыях. Усе яны былі адзначаны прызамі ад арганізатараў і партнёраў фестывалю. Галоўная ж узнагарода, на якую прэтэндавалі 4 работы з Беларусі, Украіны і Расіі, у выніку дасталася прадстаўніку Беларусі — рэжысёру кранальнага кароткаметражнага сацыяльнага фільма «Канцэрт для мамы» (на фота — кадр са стужкі) Ягору Бякаву. Дарэчы, Ягор, які заняў таксама першае месца ў намінацыі «Кароткаметражныя фільмы, знятыя прафесіяналамі», — студэнт першага курса Акадэміі мастацтваў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.