Вы тут

Падарваўся на снарадзе


«Чорны капальнік» загінуў у Дубровенскім раёне

— Следчыя высвятляюць абставіны гібелі мужчыны 1982 года нараджэння. Паводле папярэдняй версіі, ён падарваўся на снарадзе часоў Вялікай Айчыннай вайны. Устаноўлена, што гэты грамадзянін захапляўся раскопкамі ваенных трафеяў, пра што сведчаць паказанні яго сваякоў, а таксама знойдзеныя на месцы здарэння спецыяльныя прыстасаванні для правядзення раскопак і «трафеі»: чатыры боегалоўкі ад снарадаў, узрывальнікі, фрагменты боепрыпасаў, — паведамілі «Звяздзе» ва ўпраўленні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.

Па факце гібелі мужчыны распачата крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.