Вы тут

Калі сыходзяць легенды...


На 85-м годзе пайшоў з жыцця славуты савецкі хакейны трэнер Віктар Ціханаў

Трэнерскую кар'еру Ціханаў пачаў у 1968 годзе ў рыжскім «Дынама» і з другой лігі ўзняў каманду да чацвёртага месца ў чэмпіянаце СССР. Але сваіх галоўных поспехаў як трэнер Ціханаў дасягнуў з маскоўскім ЦСКА. Пад яго кіраўніцтвам армейцы трынаццаць гадоў запар выйгравалі чэмпіянат СССР (1977-1989), а зборная СССР, якую ён таксама трэніраваў, тройчы заваёўвала алімпійскае «золата» (1984, 1988, 1992)
і аднойчы — «серабро». Акрамя гэтага, савецкія хакеісты пад кіраўніцтвам Ціханава восем разоў станавіліся чэмпіёнамі свету (1978-1983, 1986, 1989-1990).

На Алімпіядзе-1994 у нарвежскім Лілехамеры каманда СССР упершыню засталася без алімпійскіх узнагарод. Пасля гэтага Ціханаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай, але застаўся трэнерам ЦСКА. Ужо ва ўзросце 73 гадоў Ціханаў зноў узначаліў зборную Расіі, але пасля няўдалага выступлення на чэмпіянаце свету 2004 года, роўна праз год, пакінуў гэты пост.

Адзначым, што і сын, і ўнук Віктара Ціханава прадоўжылі яго хакейную справу. Сын Васіль таксама быў трэнерам, а ўнук, Віктар Ціханаў-малодшы, сёння гуляе ў піцерскім СКА.

...Светлая памяць вялікаму трэнеру!

25-38

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным, блізкім і калегам заслужанага трэнера СССР Віктара Ціханава ў сувязі з яго смерцю, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Віктар Васільевіч увайшоў у гісторыю нашага хакея як адзін з выдатных айчынных трэнераў, якія прынеслі СССР славу вядучай спартыўнай дзяржавы свету, — гаворыцца ў спачуванні. — Імя Віктара Васільевіча Ціханава для многіх пакаленняў стала сімвалам вялікай славы і непераможнасці айчыннага хакея». «Мы высока цанілі Віктара Васільевіча за надзвычайны талент і адданасць сваёй справе, чыя нястомная энергія, вопыт і майстэрства садзейнічалі ўмацаванню спартыўных сувязяў паміж нашымі краінамі. Светлая памяць пра Віктара Васільевіча Ціханава ніколі не згасне ў нашых сэрцах», — адзначыў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.