Вы тут

Фінішная прамая для фрыстайлістаў


Беларускі фрыстайліст, пераможца Алімпійскіх гульняў-2010 у Ванкуверы Аляксей Грышын завяршыў кар'еру. Па словах галоўнага трэнера беларускай зборнай па фрыстайле Мікалая КАЗЕКІ, спартсмен збіраўся пайсці з вялікага спорту пасля чэмпіянату свету 2015 года ў аўстрыйскім Крайшбергу, але падрыхтоўку да першынства так і не распачаў.

Нагадаем, што Аляксей Грышын увайшоў у гісторыю айчыннага спорту як першы алімпійскі чэмпіён зімовых Гульняў. Але першы алімпійскі медаль беларускі фрыстайліст здабыў яшчэ ў 2002 годзе — у Солт-Лейк-Сіці Грышын быў бронзавым прызёрам. Акрамя гэтага, на рахунку спартсмена тры медалі чэмпіянатаў свету і шматлікія перамогі на этапах Кубка свету. На Алімпійскіх гульнях у Сочы фрыстайліст нёс сцяг Беларусі на цырымоніі адкрыцця. Але на самім турніры Грышын нават не адабраўся ў фінал.

Напярэдадні новага сезона панесла страту і жаночая зборная. Бліжэйшыя сезоны прапусціць алімпійская чэмпіёнка Сочы Ала Цупер, якая зноў рыхтуецца стаць маці. У адрозненне ад Грышына, фрыстайлістка рыхтавалася да чэмпіянату свету, адпрацавала два зборы ў добрым рэжыме… «Не ведаю, ці канчаткова Ала развіталася са спортам, альбо пасля родаў зноў вернецца да трэніровак, — адзначае Мікалай Казека. — У любым выпадку хочацца верыць, што працэс змены пакаленняў у зборнай не зацягнецца, і маладыя дзяўчаты ў бліжэйшай будучыні выйдуць на канкурэнтаздольны ўзровень».

Засталося толькі пажадаць алімпійскім чэмпіёнам светлага жыццёвага шляху і сямейнага шчасця!

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.