Вы тут

Пра што марыць артыст


У пачатку лістапада на свой дзень нараджэння спявак Яўген Літвінковіч прэзентаваў новую песню «Рэальная мара». Цяпер жа артыст рыхтуе чарговы падарунак сваім прыхільнікам — другі дыск пад назвай «Тут і цяпер». Плануецца, што новая работа выйдзе ў свет якраз напярэдадні ўкраінскага дабрачыннага тура артыста з аднайменнай назвай, які стартуе ў Кіеве. Год таму спявак Яўген Літвінковіч прадставіў свой дэбютны альбом «Да цябе».

25-16

У новую пласцінку ўвойдзе дванаццаць кампазіцый, большасць з якіх напісана самім Яўгенам. Як неаднаразова зазначаў спявак, яго каманда ўвесь час атрымлівае новы песенны матэрыял ад розных аўтараў. Напрыклад, тая ж песня «Рэальная мара» напісана маладой аўтаркай Крысцінай Гармазай. Некаторыя кампазіцыі з альбома ўжо вядомыя слухачам: «Дайду да мэты», «Тут і цяпер», «Міражы», «Рэальная мара». Будуць і новыя кампазіцыі — рок-н-рольная «Непрыгожая», а таксама «Міма мяне» і «Не аддаляйся» — іх спявак збіраецца прэзентаваць непасрэдна на канцэртах. Акрамя гэтага, знойдзецца месца і лёсавызначальным кампазіцыям, сярод якіх біяграфічная — «Да цябе», балада «Стрэляная птушка», «Анамалія» і «Мама», пасля прэм'еры якой пра спевака загаварылі як пра выдатнага лірыка.

— Другі альбом для мяне — своеасаблівы падлік зробленага за мінулы год, — кажа Яўген Літвінковіч. — Магчыма, ён не да канца канцэптуальны, але дакладна перадае ўсю палітру фарбаў маёй душы, дзе ёсць боль і надзея, слёзы і радасць, каханне і расчараванне, а самае галоўнае — вера ў жыццё. Спадзяюся, што гэтыя песні знойдуць свайго слухача, і кожны знойдзе ў іх нешта блізкае.

Нагадаем, што канцэртны тур па трынаццаці гарадах Украіны распачнецца 25 лістапада. Жыхары і госці Кіева змогуць не толькі паслухаць песні любімага артыста ў жывым выкананні, але і першымі набыць чаканы дыск.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.