Вы тут

Нясумная правінцыя


«За­кон пры­цяг­нен­ня» ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў прос­ты: утуль­ны дом, ці­ка­вая пра­ца, раз­на­стай­ны воль­ны час

Дзе ство­ра­ны леп­шыя ўмо­вы для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў? Ды, на­пэў­на, не ў сель­скай мяс­цо­вас­ці, а ў го­ра­дзе. Та­кой дум­кі пры­трым­лі­ва­ец­ца боль­шасць удзель­ні­каў са­цы­я­ла­гіч­на­га апы­тан­ня, пра­ве­дзе­на­га га­лоў­ным упраў­лен­нем ідэа­ла­гіч­най ра­бо­ты, куль­ту­ры і па спра­вах мо­ла­дзі Гро­дзен­ска­га абл­вы­кан­ка­ма ся­род вы­пуск­ні­коў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў рэ­гі­ё­на 2015 го­да. Але ці так гэ­та на са­мой спра­ве? Мно­гія ма­ла­дыя лю­дзі — на пад­ста­ве не ней­кіх стэ­рэа­ты­паў, а ўлас­на­га во­пы­ту — лі­чаць інакш.

У гэ­тым мо­гуць пе­ра­ка­нац­ца ўдзель­ні­кі злё­ту сту­дэн­таў ВНУ і на­ву­чэн­цаў ся­рэд­ніх спе­цы­яль­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў вы­пуск­ных кур­саў, які ўжо тра­ды­цый­на пра­хо­дзіць на Гро­дзен­шчы­не па іні­цы­я­ты­ве аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі рэс­пуб­лі­кан­ска­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня «Бе­лая Русь». Сё­ле­та іх су­стра­ка­лі ў Во­ра­наў­скім ра­ё­не — а за ад­ным ра­зам па­зна­ё­мі­лі з перс­пек­ты­ва­мі пра­ца­ўлад­ка­ван­ня ў са­мых роз­ных сфе­рах (у сель­скай гас­па­дар­цы, ме­ды­цы­не, аду­ка­цыі) і сіс­тэ­май дзяр­жаў­най пад­трым­кі ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў на мес­цах.

«Як на­но­ва на­ра­дзі­лі­ся»

Ме­ра­пры­ем­ства рас­па­ча­ло­ся ў ся­рэд­няй шко­ле ў До­ціш­ках, ку­ды, да­рэ­чы, у 1861 го­дзе пры­ехаў ву­чыць дзя­цей Фран­ці­шак Ба­гу­шэ­віч. Ле­тась для яе ўзвя­лі но­вы бу­ды­нак і так на­поў­ні­лі яго, што ця­пер гэ­та ад­на з са­мых асна­шча­ных школ у воб­лас­ці. Ін­тэр­ак­тыў­ныя пра­ек­та­ры, муль­ты­ме­дый­ныя дош­кі ў ка­бі­не­тах, 55 кам­п'ю­та­раў, пад­клю­ча­ных да ла­каль­най сет­кі, спар­тыў­ная і трэ­на­жор­ная за­лы…

Да­рэ­чы, ты­мі ж трэ­на­жо­ра­мі мож­на ка­рыс­тац­ца не толь­кі школь­ні­кам і на­стаў­ні­кам, а ўсім мяс­цо­вым жы­ха­рам. У тым лі­ку, вя­до­ма ж, і ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там ту­тэй­ша­га СВК «До­ціш­кі». Не­ка­то­рыя са сту­дэн­таў Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га аграр­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, ка­лі стар­шы­ня Ге­надзь КАЗ­ЛОЎ­СКІ азна­ё­міў з гас­па­дар­кай і ўмо­ва­мі для ма­ла­дых кад­раў, ад­ра­зу ж за­ці­ка­ві­лі­ся.

Пы­тан­ні па пра­ца­ўлад­ка­ван­ні за­да­ва­лі і сту­дэн­ты Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та пас­ля зна­ём­ства з баль­ні­цай у га­рад­скім па­сёл­ку Ра­дунь.

— Ка­лі мы пе­ра­еха­лі ў гэ­ты бу­ды­нак — быц­цам на­но­ва на­ра­дзі­лі­ся. Усім хо­чац­ца іс­ці на ра­бо­ту, — па­ве­да­мі­ла га­лоў­ны ўрач Га­лі­на ФРА­НЮК і пра­па­на­ва­ла мо­ла­дзі… за­поў­ніць ура­чэб­ныя ва­кан­сіі.

А са­праў­ды, ча­му б не пры­ехаць па раз­мер­ка­ван­ні ў Ра­дунь? Гэ­тая ме­ду­ста­но­ва ня­даў­на па­мя­ня­ла пра­піс­ку — пе­ра­еха­ла са ста­рых кар­пу­соў на ўскра­і­не па­сёл­ка ў двух­па­вяр­хо­вы бу­ды­нак, ка­пі­таль­на рэ­кан­стру­я­ва­ны і за­бяс­пе­ча­ны но­вым аб­ста­ля­ван­нем за срод­кі аб­лас­ной ін­вес­ты­цый­най пра­гра­мы.

Умо­вы, у якіх аб­слу­гоў­ва­юц­ца 8 ты­сяч 219 жы­ха­роў па­сёл­ка і на­ва­коль­ных вё­сак, ця­пер прос­та вы­дат­ныя. Тут і тэ­ра­пеў­тыч­нае ад­дзя­лен­не на 25 лож­каў, і ам­бу­ла­тор­ны комп­лекс (з ла­ба­ра­то­ры­яй, фі­зі­я­тэ­ра­пеў­тыч­ны­мі пра­цэ­ду­ра­мі, ста­ма­та­ло­гі­яй, дзі­ця­чай кан­суль­та­цы­яй), і харч­блок, так­са­ма асна­шча­ны на су­час­ным узроў­ні.

Но­вы баль­ніч­на-па­лі­клі­ніч­ны комп­лекс у Ра­ду­ні стаў пер­шым ра­бо­чым мес­цам для сё­лет­ня­га вы­пуск­ні­ка Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ме­ды­цын­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та Аляк­сея ДУ­БЯН­ЦА. А ця­пер ён кі­руе ам­бу­ла­то­ры­яй у аг­ра­га­рад­ку Па­га­род­на, якая, мяр­ку­ю­чы па вод­гу­ках, так­са­ма па­кі­дае доб­рае ўра­жан­не. І не толь­кі, ма­быць, з‑за асна­шчэн­ня і знеш­ня­га вы­гля­ду, але і дзя­ку­ю­чы ап­ты­міс­тыч­на­му на­строю Аляк­сея. За­да­во­ле­ны, ка­жа, і зар­пла­тай, і бы­та­вы­мі ўмо­ва­мі. І зу­сім не збі­ра­ец­ца лі­чыць дні да за­кан­чэн­ня аба­вяз­ко­ва­га тэр­мі­ну ад­пра­цоў­кі па раз­мер­ка­ван­ні.

Ся­рэд­няя зар­пла­та ўра­чоў у ра­ё­не ця­пер скла­дае 6,5 міль­ё­на руб­лёў, а ёсць спе­цы­я­ліс­ты, якія за­раб­ля­юць 7–8 міль­ё­наў, за­зна­чыў га­лоў­ны ўрач Во­ра­наў­скай цэнт­раль­най ра­ён­най баль­ні­цы Аляк­сандр АНУФ­РЫ­ЕЎ. Пры гэ­тым ро­біц­ца ўсё, каб яны па­вы­ша­лі сваю ка­тэ­го­рыю, бо ад гэ­та­га за­ле­жыць па­мер зар­пла­ты.

Пад­трым­ка бу­дзе, толь­кі сам не спі

Жыл­лё­вае пы­тан­не ў сель­скай мяс­цо­вас­ці для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў вы­ра­ша­ец­ца на Во­ра­наў­шчы­не ад­на­знач­на — вы­дзя­ля­ец­ца ква­тэ­ра аль­бо дом. У чым пе­ра­ка­наў­ся, на­прык­лад, за­гад­чык ам­бу­ла­то­рыі ў Кан­ве­ліш­ках Аляк­сандр КІР­КІЦ­КІ — ня­даў­ні вы­пуск­нік Гро­дзен­ска­га ме­ду­ні­вер­сі­тэ­та і, да­рэ­чы, ура­джэ­нец аб­лас­но­га цэнт­ра. Ця­пер ён жы­ве з сям'­ёй у до­ме ка­тэдж­на­га ты­пу, а яго зар­пла­та за апош­ні ме­сяц (аба­вяз­кі за­гад­чы­ка ам­бу­ла­то­рыі су­мя­шча­юц­ца з пра­цай рэ­ані­ма­то­ла­га ў цэнт­раль­най ра­ён­най баль­ні­цы) пе­ра­вы­сі­ла 10 міль­ё­наў руб­лёў.

Не­аб­ход­ныя за­ха­ды па за­ма­ца­ван­ні ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў пры­ма­юц­ца і ў рай­цэнт­ры, дзе з 2012 го­да па­бу­да­ва­на больш за 200 ква­тэр. За ча­ты­ры апош­нія га­ды для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў вы­дзе­ле­на 17 іль­гот­ных крэ­ды­таў на бу­даў­ніц­тва жыл­ля, най­маль­ні­кі вы­плач­ва­юць ім кам­пен­са­цыю па най­ме жы­ло­га па­мяш­кан­ня. А ў блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве, па ін­фар­ма­цыі стар­шы­ні Во­ра­наў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лая РО­ЗУ­МА, адзін з бу­дын­каў у рай­цэнт­ры бу­дзе рэ­кан­стру­я­ва­ны пад арэнд­ныя ква­тэ­ры — у тым лі­ку і для мо­ла­дзі, якая рас­па­чы­нае свой пра­цоў­ны шлях. Да­рэ­чы, арэнд­ная пла­та ў пра­він­цыі, ка­лі па­раў­ноў­ваць са ста­лі­цай і аб­лас­ны­мі цэнт­ра­мі, на­шмат мен­шая.

Вось, на­прык­лад, як склад­ва­ец­ца жыц­цё ў га­лоў­на­га ар­хі­тэк­та­ра Во­ра­наў­ска­га ра­ё­на Аляк­сея МЫ­ЗЯН­КО­ВА. Ро­дам ён з Го­ме­ля, у 2010 го­дзе за­кон­чыў БДУ і атры­маў пра­па­но­ву з Во­ра­наў­ска­га рай­вы­кан­ка­ма ад­ра­зу стаць га­лоў­ным ар­хі­тэк­та­рам ра­ё­на.

— Я спа­чат­ку з не­ка­то­рым скеп­ты­цыз­мам па­ста­віў­ся да та­го, што прый­дзец­ца пра­ца­ваць у не­вя­лі­кім на­се­ле­ным пунк­це. Ад­нак пе­ра­ва­жы­лі ар­гу­мен­ты на­кшталт та­го, што ра­бо­чае мес­ца, якое пра­па­нуе дзяр­жа­ва, — гэ­та перш за ўсё на­дзей­насць, аба­ро­на пра­воў, упэў­не­насць у заўт­раш­нім дні. За 4 га­ды, што зна­хо­джу­ся на Во­ра­наў­шчы­не, ні ра­зу не па­шка­да­ваў аб сва­ім вы­ба­ры. Мне па­са­дзей­ні­ча­лі з атры­ман­нем жыл­ля, іль­гот­ным крэ­ды­там на на­быц­цё хат­няй ма­ё­мас­ці і та­ва­раў пер­шай не­аб­ход­нас­ці. Ця­пер, дзя­ку­ю­чы пад­трым­цы дзяр­жа­вай ма­ла­дых сем'­яў, мы жы­вём у кам­форт­най ква­тэ­ры, па­бу­да­ва­най на ўмо­вах іль­гот­на­га крэ­ды­та­ван­ня, — ка­жа Аляк­сей Мы­зян­коў.

Да­рэ­чы, Аляк­сей за­стаў­ся на Во­ра­наў­шчы­не не толь­кі з‑за са­цы­яль­ных прэ­фе­рэн­цый. Ён мае ўсе маг­чы­мас­ці і для рэа­лі­за­цыі ся­бе як пра­фе­сі­я­наль­на­га ар­хі­тэк­та­ра — у ці­ка­вых пра­ек­тах. А так­са­ма мо­жа пра­яў­ляць свае твор­чыя здоль­нас­ці на ама­тар­скім уз­роў­ні: быў уда­сто­е­ны дып­ло­ма 1 сту­пе­ні на аб­лас­ным кон­кур­се аў­тар­скай пес­ні, удзель­ні­чаў у між­на­род­ным пра­ек­це мас­та­коў.

— Я пе­ра­ка­наў­ся, што і ў не­вя­лі­кім га­рад­скім па­сёл­ку, на­ват у аг­ра­га­рад­ку, ка­лі доб­ра пра­ца­ваць і пра­яў­ляць іні­цы­я­ты­ву, мож­на жыць ці­ка­ва і быць шчас­лі­вым, — ужо не су­мня­ва­ец­ца Аляк­сей Мы­зян­коў.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Во­ра­наў­скі ра­ён.

Мер­ка­ван­не ў тэ­му

Воль­га СІ­НЕЛЬ­НІ­КА­ВА, стар­шы­ня Па­га­род­нен­ска­га сель­вы­кан­ка­ма:

— На на­шай тэ­ры­то­рыі пра­жы­вае 2539 ча­ла­век, і ся­род іх ка­ля ты­ся­чы — мо­ладзь. Вель­мі важ­на, што для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў бу­ду­ец­ца шмат жыл­ля. З 2007 го­да, ка­лі ства­раў­ся аг­ра­га­ра­док, па­бу­да­ва­лі 32 ква­тэ­ры. Да­рэ­чы, як­раз сён­ня ўве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю яшчэ адзін 8‑ква­тэр­ны жы­лы дом — з усі­мі вы­го­да­мі, пад ключ. 5 трох­па­ка­ё­вых ква­тэр раз­мер­ка­ва­ны сем'­ям ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў гас­па­дар­кі, а 3 па­кі­ну­лі для ра­бот­ні­каў са­цы­яль­най сфе­ры. Маг­чы­ма, ма­ла­ды ўрач да нас пры­е­дзе. У на­ступ­ным го­дзе бу­дзе за­кла­дзе­ны яшчэ адзін 8‑ква­тэр­ны дом. Акра­мя та­го, на­бы­ва­ем жыл­лё, якое пус­туе — з яго да­лей­шым ра­мон­там і рэ­кан­струк­цы­яй. Вось ця­пер пры­еха­ла да нас ве­ту­рач — гас­па­дар­ка ку­пі­ла спе­цы­яль­на для яе пус­ту­ю­чы дом.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.