Вы тут

На чыім участку парушальнікаў менш?


Стар­шы­ні са­ве­таў гра­мад­скіх пунк­таў ахо­вы пра­ва­па­рад­ку Ма­гі­лёў­шчы­ны аб­мя­ня­лі­ся во­пы­там.

Ра­зам з на­мес­ні­ка­мі гар- і рай­вы­кан­ка­маў яны пры­ма­лі ўдзел у се­мі­на­ры, які пра­хо­дзіў на ба­зе УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма з удзе­лам на­мес­ні­ка стар­шы­ні абл­вы­кан­ка­ма Ва­ле­рыя Ма­ла­шкі і на­мес­ні­ка пра­ку­ро­ра Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці Але­га Пі­маш­ко­ва. Се­мі­нар па­чаў­ся з па­ву­чаль­на­га філь­ма пра тое, як дзяў­чы­на Тац­ця­на збі­ла­ся з пра­віль­на­га шля­ху і па­ка­ці­ла­ся ўніз па на­хі­ле­най. І калі б не свое­ча­со­ва пра­ве­дзе­ная з ёй ра­бо­та су­пра­цоў­ні­каў мі­лі­цыі і гра­мад­скас­ці, на­пэў­на, спра­ва скон­чы­ла­ся б дрэн­на…

Але Тац­ця­на вяр­ну­ла­ся да нар­маль­на­га жыц­ця і на­ват ства­ры­ла сям'ю. Спа­дзя­ец­ца, што хут­ка вер­не і сына, якога забралі з‑за ша­ла­пут­на­га жыц­ця. Ге­роі гэ­та­га філь­ма — тыя са­мыя лю­дзі, з які­мі пра­цу­юць са­ве­ты гра­мад­скіх пунк­таў ахо­вы пра­ва­па­рад­ку (СГПАП). І тое, што іс­ну­юць та­кія вось гіс­то­рыі з «хэ­пі-эн­дам», да­зва­ляе лі­чыць гэ­тую дзей­насць не да­рэм­най.

Удзель­ні­кі су­стрэ­чы па­дзя­лі­лі­ся во­пы­там пра­цы з «цяж­кі­мі» ка­тэ­го­ры­я­мі на­сель­ніц­тва, раз­гле­дзе­лі пы­тан­ні па ўдас­ка­на­лен­ні ра­бо­ты са­ве­таў гра­мад­скіх пунк­таў ахо­вы пра­ва­па­рад­ку, аб­мя­ня­лі­ся звест­ка­мі аб уза­е­ма­дзе­ян­ні ўчаст­ко­вых і ін­спек­та­раў па спра­вах не­паў­на­лет­ніх з ор­га­на­мі мяс­цо­ва­га кі­ра­ван­ня і са­ма­кі­ра­ван­ня. Ад­зна­ча­ла­ся, што та­кая пра­ца аказ­вае моц­нае ўздзе­ян­не на гра­ма­дзян, пры­му­шае іх пе­ра­гледжваць сваё стаў­лен­не да жыц­ця.

— На жаль, лю­дзі, якія вя­дуць аса­цы­яль­ны лад жыц­ця, ёсць у кож­ным на­се­ле­ным пунк­це, — кан­ста­та­ваў на­мес­нік на­чаль­ні­ка УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, пал­коў­нік мі­лі­цыі Сяр­гей Іва­ноў.— І агуль­ная на­ша з гра­мад­скас­цю за­да­ча — да­па­маг­чы ім знай­сці пра­цу, на­ла­дзіць по­быт, а ка­лі па­тра­бу­ец­ца — ака­заць уз­дзе­ян­не ад­мі­ніст­ра­цый­на­га ха­рак­та­ру.

— Сён­ня пра­ца са­ве­таў гра­мад­ска­га пунк­та ахо­вы пра­ва­па­рад­ку тры­ма­ец­ца на ор­га­нах унут­ра­ных спраў, — пад­крэс­ліў пер­шы на­мес­нік пра­ку­ро­ра Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, стар­шы са­вет­нік юс­ты­цыі Алег Пі­маш­коў.— Прос­та гу­та­рыць з па­ру­шаль­ні­ка­мі гра­мад­ска­га па­рад­ку ўжо ма­ла. Упэў­не­ны, што леп­шы СГПАП не той, дзе больш гра­ма­дзян зна­хо­дзіц­ца «на раз­гля­дзе», а той, на тэ­ры­то­рыі яко­га менш за ўсё па­ру­ша­юць за­кон.

Пад­час се­мі­на­ра ад­бы­ло­ся ўзна­га­ро­джан­не стар­шынь трох леп­шых СГПАП воб­лас­ці па вы­ні­ках аб­лас­но­га кон­кур­су УУС. Пер­шае мес­ца за­няў гра­мад­скі пункт № 11 Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на Ма­гі­лё­ва, дру­гое — пункт № 3 Пер­ша­май­ска­га ра­ё­на Баб­руй­ска і трэ­цяе — Вяй­нян­скі СГПАП Ма­гі­лёў­ска­га ра­ё­на.

Да­рэ­чы, на тэ­ры­то­рыі Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці дзей­ні­ча­юць 204 са­ве­ты гра­мад­скіх пунк­таў ахо­вы пра­ва­па­рад­ку. З па­чат­ку го­да імі пра­ве­дзе­на больш за 2000 па­ся­джэн­няў, на якіх раз­гле­джа­на ка­ля 3000 спраў ня­дбай­ных гра­ма­дзян.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.