Вы тут

Пратэрмінаванае... сумленне


Толь­кі за 10 ме­ся­цаў го­да ганд­лё­вая ін­спек­цыя Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю скла­ла больш за 400 пра­та­ко­лаў аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­ва­па­ру­шэн­нях ў да­чы­нен­ні да юры­дыч­ных асоб і ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў, якія да­пус­ці­лі рэа­лі­за­цыю пра­тэр­мі­на­ва­ных та­ва­раў.

«Па­ве­лі­чэн­не з мі­ну­ла­га го­да мак­сі­маль­на­га па­ме­ру штраф­ных санк­цый да 500 ба­за­вых ве­лі­чынь, без­умоў­на, са­дзей­ні­чае зні­жэн­ню коль­кас­ці па­ру­шэн­няў у пла­не рэа­лі­за­цыі та­ва­раў з тэр­мі­нам пры­дат­нас­ці, які скон­чыў­ся. Ра­зам з тым у 60 пра­цэн­тах пра­ве­ра­ных аб'­ек­таў па-ра­ней­ша­му вы­яў­ля­юц­ца па­доб­ныя фак­ты», — ад­зна­чыў пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра ганд­лю Ар­тур Кар­по­віч. Як па­ве­дам­ляе прэс-служ­ба мі­ніс­тэр­ства, вы­ка­ра­нен­ню прак­ты­кі рэа­лі­за­цыі пра­тэр­мі­на­ва­ных пра­дук­таў па­куль не спры­яе ў па­трэб­най ме­ры і па­зі­цыя су­до­вых ор­га­наў. На­прык­лад, за рэа­лі­за­цыю і вы­ка­ры­стан­не пры пры­га­та­ван­ні страў пра­тэр­мі­на­ва­ных пра­дук­таў хар­ча­ван­ня (ал­ка­голь, мяс­ныя паў­фаб­ры­ка­ты і ін­шае на су­му больш за два міль­ё­ны руб­лёў) у рэ­ста­ра­не «Карч­ма» суд Ма­гі­лёў­ска­га ра­ё­на на­клаў на прад­пры­ем­ства штраф у па­ме­ры 15 ба­за­вых ве­лі­чынь (у два ра­зы мен­шы за мі­ні­маль­ны па­мер). Яшчэ два прад­пры­ем­ствы су­да­мі Ушац­ка­га ра­ё­на і Чы­гу­нач­на­га ра­ё­на г. Го­ме­ля бы­лі ўво­гу­ле вы­зва­ле­ны ад ад­мі­ніст­ра­цый­най ад­каз­нас­ці са спа­сыл­кай на ма­ла­знач­насць па­ру­шэн­ня. А між тым га­вор­ка ідзе пра пра­тэр­мі­на­ва­ныя пра­дук­ты, ужы­ван­не якіх мо­жа на­нес­ці шко­ду зда­роўю спа­жыў­цоў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.