Вы тут

Усходняе ззянне беларускага мастака


Бе­ла­рус­кі мас­так азер­бай­джан­ска­га па­хо­джан­ня Ка­міль Ка­мал дня­мі ад­кры­ваў у На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі пер­са­наль­ную вы­ста­ву пад наз­вай «Гуль­ні на краі Зям­лі».

Ча­сам ён вы­гля­даў вель­мі шчас­лі­вым: ві­даць, ра­да­ваў той ба­гаж, з якім ён прый­шоў да свай­го 60-год­дзя. Ад­нак ча­сам на яго тва­ры з'яў­ля­ла­ся і лёг­кае ад­цен­не су­му. Што зро­біш, усім твор­цам улас­ці­ва за­над­та шчы­ра ўспры­маць тое, што ад­бы­ва­ец­ца на­во­кал, усё пра­пус­каць праз ся­бе.

[caption id="attachment_62121" align="alignnone" width="600"]26-5 Па­він­ша­ваць Ка­мі­ля Ка­ма­ла за­ві­таў спя­вак Тэа.[/caption]

Адзін з тых штры­хоў, якім мо­жа за­ці­ка­віць вас Ка­міль Ка­мал. Азер­бай­джа­нец па на­цы­я­наль­нас­ці, на­ра­дзіў­ся ён у Гру­зіі. За­тым пэў­ны час ву­чыў­ся ў Ба­ку. Але ка­лі ся­бар пры­вёз і па­ка­заў ма­люн­кі сту­дэн­таў ма­ну­мен­таль­на­га ад­дзя­лен­ня Бе­ла­рус­кай ака­дэ­міі мас­тац­тваў, яны вель­мі за­па­лі яму ў ду­шу. Мас­так пры­ехаў ву­чыц­ца ў Бе­ла­русь. А скон­чыў­шы ака­дэ­мію, не вяр­нуў­ся на ра­дзі­му, як ра­бі­лі мно­гія. Ка­міль Ка­мал з тых, хто за­стаў­ся. Ён ажа­ніў­ся з бе­ла­рус­кай і ўсё сваё да­лей­шае жыц­цё пра­вёў тут. Дзе б за мя­жой ні вы­сту­паў гэ­ты твор­ца — у Іта­ліі, Гер­ма­ніі, Тур­цыі, Поль­шчы, Аў­стрыі, заў­сё­ды пад бе­ла­рус­кім сця­гам.

Ад­нак ус­ход­нія ма­ты­вы ў яго твор­час­ці над­звы­чай яск­ра­выя. Яго ра­бо­ты — гэ­та неш­та на мя­жы агню і це­ню, яр­кіх ко­ле­раў і чор­на-бе­лых ад­біт­каў, жарс­ці і су­му. Свет, ство­ра­ны ім, заў­сё­ды фан­тас­тыч­ны, та­му ці­ка­вы для раз­гляд­ван­ня. Мі­фіч­ныя жы­вё­лы, дзіў­ныя жан­чы­ны, не­ча­ка­ныя фор­мы і спа­лу­чэн­ні ко­ле­раў. Ка­лі вы­ра­шы­це на­ве­даць гэ­тую вы­ста­ву, будзь­це га­то­вы раз­ня­во­ліц­ца і абу­дзіць сваё ўяў­лен­не. Гля­дзіш на яго кар­ці­ны, і ча­сам з'яў­ля­ец­ца ўра­жан­не, што іх пры­го­жая, са­ка­ві­тая яр­касць толь­кі-толь­кі вы­хап­ле­на з цем­ры.

Фан­тас­тыч­насць ра­бот мас­та­ка пад­крэс­лі­вае і яго даў­ні ся­бар, пісь­мен­нік Га­над Чар­ка­зян:

— Я гля­джу на яго кар­ці­ны як на ін­шы свет. У Ка­мі­ля свая фі­ла­со­фія, сваё ўспры­ман­не, ба­чан­не на­ва­кол­ля. Тое, што ён ця­пер ма­люе, ты­ся­чы га­доў та­му бы­ло, а мо­жа, праз ты­ся­чу га­доў пас­ля нас бу­дзе.

[caption id="attachment_62120" align="alignnone" width="600"]26-4 Ад­крыц­цё вы­ста­вы су­пра­ва­джа­лі гу­кі ме­ла­дыч­на­га ра­я­ля.[/caption]

Жы­ва­піс­ныя па­лот­ны — не адзі­ны кі­ру­нак твор­час­ці мас­така. Так­са­ма вя­до­мы ён і як ма­ну­мен­та­ліст. Шмат­лі­кія віт­ра­жы, рос­пі­сы, скульп­ту­ры ў яго вы­ка­нан­ні шчод­ра ўпры­гож­ва­юць на­шу кра­і­ну. Вось толь­кі не­ка­то­рыя з іх: згра­фі­та ў До­ме ся­мей­ных ура­чыс­тас­цяў у Мас­тах, рос­піс «Мір сён­ня» ў До­ме куль­ту­ры Іў­еў­ска­га ра­ё­на, скульп­тур­ная кам­па­зі­цыя фан­та­на «Дрэ­ва жыц­ця» на буль­ва­ры Трак­та­ра­бу­даў­ні­коў, 5 у Мін­ску, пом­ні­кі Ге­ро­ям СССР Асла­ну Вя­зі­ра­ву і Мі­ха­і­лу Ра­ма­на­ву ў Ма­гі­лё­ве і мно­гае ін­шае.

Кніж­ная гра­фі­ка Ка­мі­ля Ка­ма­ла аздаб­ляе кні­гі Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на, Але­ся Кар­лю­ке­ві­ча, Га­на­да Чар­ка­зя­на.

Жы­ва­піс­ныя тво­ры май­стра ў На­цы­я­наль­ным мас­тац­кім му­зеі мож­на ўба­чыць да 15 снеж­ня.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ.

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.