Вы тут

«Алеся»: мудрая і маладая


Чым жы­ве і што пла­нуе ста­рэй­шы жа­но­чы ча­со­піс

Пер­ша­па­чат­ко­ва ён на­зы­ваў­ся «Ра­бот­ні­ца і ся­лян­ка» і быў ство­ра­ны ў 1924 го­дзе. За дзе­вяць дзе­ся­ці­год­дзяў ча­со­піс мя­няў наз­ву, мя­ня­ла­ся яго аб­ліч­ча: вы­дан­не заў­сё­ды бы­ло ад­люст­ра­ван­нем гра­мад­ска­га жыц­ця. Ні­вод­ная знач­ная па­дзея не мі­на­ла ста­ро­нак га­лоў­на­га ча­со­пі­са кра­і­ны. У ча­сы СССР ты­раж вы­дан­ня скла­даў паў­та­ра міль­ё­на асоб­ні­каў, «Ра­бот­ні­цу і ся­лян­ку» чы­та­лі ад Брэс­та да Ку­рыл. Для не­каль­кіх па­ка­лен­няў жан­чын ён стаў да­рад­цам, сяб­рам і па­моч­ні­кам. З каст­рыч­ні­ка гэ­та­га го­да «Але­ся» да­лу­чы­ла­ся да друж­най сям'і вы­дан­няў «Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да». Пра леп­шыя тра­ды­цыі ча­со­пі­са і яго бу­ду­чы­ню мы гу­та­рым з на­мес­ні­кам ды­рэк­та­ра «Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да» — га­лоў­ным рэ­дак­та­рам «Але­сі» Ла­ры­сай Ра­коў­скай.

26-321

— Вы­дан­не з та­кой слаў­най шмат­га­до­вай гіс­то­ры­яй — гэ­та і го­нар, але ж і вя­лі­кая ад­каз­насць...

— Са­праў­ды, гэ­та ча­со­піс з ве­лі­зар­най гіс­то­ры­яй, ма­раль­ным аў­та­ры­тэ­там. Жыц­ці мно­гіх лю­дзей упле­це­ны ў яе. У тым лі­ку і маё. Ка­лі я паступала на фа­куль­тэт жур­на­ліс­ты­кі, твор­чыя пра­цы чы­та­ла ка­мі­сія, у якую ўва­хо­дзі­ла ў тым лі­ку і га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Ра­бот­ні­ца і ся­лян­ка» Ма­рыя Іо­сі­фаў­на Кар­пен­ка. Ад­знак за са­чы­нен­не не ста­ві­лі, пі­са­лі толь­кі — да­пус­ціць ці не. На ма­ім до­пі­се ру­кой Кар­пен­кі бы­ло не­тра­ды­цый­нае: «Па-жур­на­лісц­ку на­пі­са­на, вель­мі доб­ра!» Та­кая ад­зна­ка мя­не вель­мі ўзру­шы­ла. Та­му яшчэ з тых ча­соў я лі­чу ча­со­піс для ся­бе зна­ка­вым, а Ма­рыю Іо­сі­фаў­ну, якая рэ­да­га­ва­ла яго амаль трыц­цаць га­доў, — сва­ёй «хрос­най ма­май» у жур­на­ліс­ты­цы.

Най­ноў­шая гіс­то­рыя бы­ла скла­да­най не толь­кі для ча­со­пі­са, але і для ўся­го гра­мад­ства. «Але­ся», як са­праўд­ная бе­ла­рус­кая жан­чы­на, прай­шла ўсе пе­ра­ло­мы гіс­то­рыі ра­зам са сва­і­мі чы­та­ча­мі. Бы­лі і ня­прос­тыя ча­сы. Але заў­сё­ды зна­хо­дзі­лі­ся лю­дзі, якія да­па­ма­га­лі, якія ве­ры­лі ў тое, што жа­но­чы ча­со­піс — глы­бо­кі, змяс­тоў­ны, ка­рыс­ны — кра­і­не па­трэб­ны. Сён­ня мы су­стра­ка­ем гэ­тую ве­ру і ра­зу­мен­не перш за ўсё з бо­ку на­шых за­сна­валь­ні­каў — Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жан­чын і яго кі­раў­ні­ка Над­зеі Анд­рэ­еў­ны Ер­ма­ко­вай. Так што, ду­маю, агуль­ны­мі на­ма­ган­ня­мі ў нас усё атры­ма­ец­ца.

— Якія бы­лі пер­шыя ра­шэн­ні на па­са­дзе га­лоў­на­га рэ­дак­та­ра?

— Цяпер ка­ман­да «Але­сі» яшчэ толь­кі фар­мі­ру­ец­ца, і для мя­не са­мае га­лоў­нае, каб гэ­та бы­ла ка­ман­да ад­на­дум­цаў. Га­лоў­нае пы­тан­не, на якое шу­ка­ем ад­каз: што мож­на і што трэ­ба зра­біць, каб ча­со­піс быў ці­ка­вым для ма­са­ва­га чы­та­ча? Ад­но з пер­шых ма­іх рэ­дак­тар­скіх ра­шэн­няў ты­чы­ла­ся пры­сут­нас­ці «Але­сі» ў се­ці­ве, у са­цы­яль­ных сет­ках. Мы ста­ра­ем­ся пад­цяг­ваць да ча­со­пі­са но­вую аў­ды­то­рыю. Ха­чу за­ўва­жыць, што гэ­та не толь­кі бе­ла­рус­кая аў­ды­то­рыя, але і за­меж­ная.

Над па­пя­ро­вай вер­сі­яй так­са­ма бу­дзем пра­ца­ваць сур'­ёз­на, удас­ка­наль­ва­ю­чы і вёрст­ку, і па­да­чу ма­тэ­ры­я­лаў.

— Якой вы ба­чы­це сён­ня чы­тач­ку «Але­сі»?

— Аб'­ект на­шай ці­ка­вас­ці — гэ­та су­час­ная жан­чы­на, якая ро­біць кар'­е­ру, вы­бу­доў­вае аса­біс­тыя ад­но­сі­ны, зай­ма­ец­ца гас­па­дар­кай, у яе ёсць сям'я ці яна імк­нец­ца яе ства­рыць. На­ша чы­тач­ка — не абяз­лі­ча­ная адзін­ка. Гэ­та на­ша су­ай­чын­ні­ца, бе­ла­рус­кая жан­чы­на, якая жы­ве ак­тыў­ным на­сы­ча­ным жыц­цём. Пра гэ­та хо­чац­ца пі­саць, і хо­чац­ца, каб тое, што мы пі­шам, бы­ло ці­ка­ва ме­на­ві­та та­кім жан­чы­нам. І не­вы­пад­ко­ва ў рэд­ка­ле­гіі на­ша­га вы­дан­ня жан­чы­ны па­спя­хо­выя і гра­мад­ска ак­тыў­ныя — мі­ністр ін­фар­ма­цыі Лі­лія Ана­ніч, стар­шы­ня праў­лен­ня Нац­бан­ка На­дзея Ер­ма­ко­ва, на­мес­нік кі­раў­ні­ка спраў Прэ­зі­дэн­та На­дзея Кат­ка­вец...

— Якія тэ­мы бу­дуць асвят­ляц­ца ў ча­со­пі­се?

— Ра­зу­ме­ю­чы, што наш чы­тач ра­зум­ны, да­пыт­лі­вы, які ці­ка­віц­ца ўсім, нам бы ха­це­ла­ся га­ва­рыць з ім на­роў­ні, рас­каз­ваць пра ці­ка­вых су­час­ніц, ра­зам з імі раз­ва­жаць аб жыц­ці, твор­час­ці, жыц­цё­вых каш­тоў­нас­цях. Га­лоў­най ге­ра­і­няй пер­ша­га ну­ма­ра, які вый­шаў пад эгі­дай Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да», ста­ла мас­тач­ка Зоя Літ­ві­на­ва. Гэ­та за­ла­ты фонд су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. Пра та­кіх асоб трэ­ба пі­саць больш і час­цей. Бу­дзем зна­ё­міць чы­та­ча з людзь­мі мас­тац­тва, кі­не­ма­то­гра­фа, каб яны ве­да­лі, што ад­бы­ва­ец­ца ў гэ­тых сфе­рах. Но­выя руб­ры­кі бу­дуць з'яў­ляц­ца на пра­ця­гу го­да, а ў са­мы блі­жэй­шы час з'я­віц­ца «Гіс­то­рыя ад­ной кар­ці­ны». Мне б вель­мі ха­це­ла­ся, каб на­шы чы­та­чы, у якіх ня­ма маг­чы­мас­ці ак­тыў­на на­вед­ваць му­зеі кра­і­ны, маг­лі ра­біць гэ­та «за­воч­на».

Але мы не ад­маў­ля­ем­ся і ад тра­ды­цый­ных пры­клад­ных, ка­рыс­ных руб­рык — бу­дзем пра­цяг­ваць пі­саць і пра ру­ка­дзел­ле, і пра ку­лі­на­рыю, і пра сад і ага­род, пуб­лі­ка­ваць па­ра­ды псі­хо­ла­га. Ка­ра­цей, за­ха­ва­ем усё тое, што вель­мі па­да­ба­ец­ца на­шым чы­тач­кам.

— Вы га­во­ры­це аб ге­ра­і­нях са сфе­ры куль­ту­ры, мас­тац­тва. Але ж, як вя­до­ма, ма­са­вы спа­жы­вец ці­ка­віц­ца ме­дый­ны­мі асо­ба­мі, іх жыц­цём, свец­кі­мі плёт­ка­мі...

— Лю­дзям, на­ту­раль­на, хо­чац­ца ве­даць пра ме­дый­ных асоб, але пра іх мож­на пі­саць так­са­ма па-роз­на­му: мож­на па вяр­хах, а мож­на рас­ка­заць ці­ка­вую гіс­то­рыю з не­ба­наль­ны­мі пад­ра­бяз­нас­ця­мі. Я лі­чу, што ў ма­са­ва­га чы­та­ча мож­на і трэ­ба вы­хоў­ваць густ, каб з'я­ві­ла­ся аса­ло­да ад якас­на­га чы­тан­ня.

— Ка­лян­дар­ны год на­блі­жа­ец­ца да за­кан­чэн­ня. Што ча­кае чы­та­ча налета?

— Вя­до­ма, у на­ступ­ным го­дзе ад­бу­дзец­ца пэў­ны рэ­брэн­дынг ча­со­пі­са, і гэ­та нар­маль­на. Прый­шла но­вая ка­ман­да, на­ды­хо­дзіць но­вы год, но­вае жыц­цё. Але ў той жа час хо­чац­ца, каб ча­со­піс за­ха­ваў усё леп­шае, што ў ім скла­ла­ся за гэ­тыя 90 га­доў. Асаб­лі­ва ха­це­ла­ся б за­ха­ваць уза­ем­ную цеп­лы­ню.

Ліс­та­пад для нас юбі­лей­ны ме­сяц. Я ха­це­ла б па­він­ша­ваць і твор­чы ка­лек­тыў ча­со­пі­са, і яго ве­тэ­ра­наў, і чы­та­чоў, і аў­та­раў. Па­жа­даць усім нам но­вых ад­крыц­цяў, ці­ка­вых па­дзей, каб з кож­ным днём нас ста­на­ві­ла­ся ўсё больш!

Гу­та­ры­ла Да­р'я ЛА­БА­ЖЭ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.