Вы тут

Электронная камерцыя набірае абароты


Мяр­ку­ец­ца, што ін­тэр­нэт-ган­даль па­спры­яе больш ак­тыў­на­му раз­віц­цю без­на­яў­ных пла­ця­жоў у кра­і­не

У ме­жах 9-й спе­цы­я­лі­за­ва­най вы­ста­вы фі­нан­са­вых па­слуг «Банк. Стра­ха­ван­не. Лі­зінг» спе­цы­я­ліс­ты аб­мяр­коў­ва­лі праб­ле­мы, трэн­ды і кі­рун­кі раз­віц­ця про­да­жаў праз ін­тэр­нэт у Бе­ла­ру­сі. Сам тэр­мін «ін­тэр­нэт-ма­га­зін» з'я­віў­ся ў ай­чын­ным за­ка­на­даў­стве толь­кі ў 2009 го­дзе. Ужо праз год, згод­на з Ука­зам Прэ­зі­дэн­та №60, кож­ны ін­тэр­нэт-ма­га­зін стаў аба­вяз­ко­ва рэ­гіст­ра­вац­ца ў ганд­лё­вым рэ­ест­ры. З 2012 го­да кож­ны та­кі вір­ту­аль­ны ганд­лё­вы пункт па­ві­нен мець маг­чы­масць без­на­яў­най апла­ты, а з 2013-га — у кож­на­га ін­тэр­нэт-пра­даў­ца па­ві­нен быць ка­са­вы апа­рат.

«Сё­ле­та ў каст­рыч­ні­ку на тэ­ры­то­рыі кра­і­ны бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на 10,5 ты­сячы ін­тэр­нэт-ма­га­зі­наў. У па­раў­на­нні з па­чат­кам го­да гэ­тая ліч­ба па­вя­лі­чы­ла­ся на 62%, а з 2013-га — у два ра­зы», — рас­каз­вае на­чаль­нік упраў­лен­ня аба­ро­ны пра­воў спа­жыў­цоў і кант­ро­лю за рэ­кла­май Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю Бе­ла­ру­сі Іры­на Ба­рыш­ні­ка­ва.

Больш за па­ло­ву ін­тэр­нэт-ма­га­зі­наў на­ле­жаць ін­ды­ві­ду­аль­ным прад­пры­маль­ні­кам. Та­кія кра­мы звы­чай­на не­вя­лі­кія. Але і ў буй­ных бе­ла­рус­кіх прад­пры­ем­стваў, та­кіх, на­прык­лад, як «Бел­вест», «Ке­ра­мін», ЦУМ, ГУМ так­са­ма ёсць ста­рон­кі ў ін­тэр­нэ­це, дзе мож­на ку­піць не­аб­ход­ны та­вар. Тут іс­нуе толь­кі ад­но «але». Пра гэ­тыя да­дат­ко­выя пля­цоў­кі на­шых буй­ных ганд­ля­роў ве­да­юць толь­кі ак­тыў­ныя ка­рыс­таль­ні­кі гла­баль­на­га се­ці­ва. А ў са­мім ЦУ­Ме ці ГУ­Ме ад­па­вед­ную ін­фар­ма­цыю аб гэ­тым мы не зной­дзем... Элект­рон­ная ка­мер­цыя (ці е-соmmеrсе) у Бе­ла­ру­сі раз­ві­ва­ец­ца над­звы­чай хут­кі­мі тэм­па­мі. Ле­тась пры­рост яе склаў ка­ля 50%. Рост па­куп­ні­коў за пер­шае паў­год­дзе сё­ле­та ўжо мае плюс 12%, а па­вод­ле пра­гно­заў, на­пры­кан­цы го­да гэ­тая ліч­ба да­сяг­не ўсіх 20%.

Сён­ня ў Бе­ла­ру­сі вель­мі вя­лі­кая ўва­га на­да­ец­ца раз­віц­цю без­на­яў­ных пла­ця­жоў. Нац­банк пры­няў па­ста­но­ву, згод­на з якой да 1 сту­дзе­ня 2016 го­да коль­касць без­на­яў­ных пла­ця­жоў у кра­і­не па­він­на да­сяг­нуць 50% (ця­пер яна скла­дае ка­ля 20%). Элект­рон­ная ка­мер­цыя — гэ­та сур'­ёз­ная «да­па­мож­ная цаг­лін­ка» для да­сяг­нен­ня не­аб­ход­на­га вы­ні­ку.

Уся­го ў Бе­ла­ру­сі за­рэ­гіст­ра­ва­на 12,7 млн пла­цеж­ных кар­так. З іх 64% лі­чац­ца ак­тыў­ны­мі (па якіх вы­кон­ва­ец­ца як мі­ні­мум ад­на апе­ра­цыя за квар­тал). Са­мыя па­пу­ляр­ныя пла­цеж­ныя сіс­тэ­мы — гэ­та «Бел­Карт», Vіsа і MаstеrСаrd. Не­ка­то­рыя ін­тэр­нэт-ма­га­зі­ны пра­цу­юць і з АmеrісаnЕхрrеss.

Та­кім чы­нам, перс­пек­ты­вы ў раз­віц­ці элект­рон­ных пла­ця­жоў у Бе­ла­ру­сі за­ста­юц­ца да­во­лі свет­лы­мі, упэў­не­ны ды­рэк­тар на­цы­я­наль­най пла­цеж­най сіс­тэ­мы «Бел­Карт» Аляк­сандр Сот­ні­каў. Ёсць вя­лі­кі рост рын­ку і за­ці­каў­ле­насць у яго раз­віц­ці. Не­аб­ход­на вы­пра­ца­ваць свой улас­ны шлях, уліч­ва­ю­чы і ўнут­ра­нае ста­но­ві­шча і су­свет­ны во­пыт у гэ­тай га­лі­не.

Сяр­гей ПА­ЛІ­НІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.