Вы тут

Прадпрымальніку варта думаць, што карыснага зрабіць людзям


Гро­шы по­тым прый­дуць са­мі

Кам­па­нія Google вя­до­мая кож­на­му ка­рыс­таль­ні­ку ін­тэр­нэ­ту. Бо ме­на­ві­та там ства­ры­лі ўні­каль­ны по­шу­ка­вы ме­ха­нізм, які да­зва­ляе знай­сці лю­бую ін­фар­ма­цыю за не­каль­кі се­кунд. Ме­на­ві­та Google мя­няе стэ­рэа­ты­пы мыс­лен­ня ва ўсім све­це. Штат гэ­тай па­спя­хо­вай кам­па­ніі скла­дае больш за 40 000 су­пра­цоў­ні­каў. У яе рас­па­ра­джэн­ні больш за 70 офі­саў у 40 кра­і­нах све­ту і штаб-ква­тэ­ра ў Кра­мя­нё­вай Да­лі­не, больш вя­до­мая як Googleplex. І вось кам­па­нія даб­ра­ла­ся да Бе­ла­ру­сі. На кан­фе­рэн­цыі «Дзе­ла­вы ін­тэр­нэт 2014» Гётц Трыл­ха­ас, рэ­гі­я­наль­ны ме­не­джар па но­вых рын­ках у Цэнт­раль­най і Ус­ход­няй Еў­ро­пе, па­дзя­ліў­ся ці­ка­вай ін­фар­ма­цы­яй аб кам­па­ніі, а так­са­ма рас­ка­заў, якім ён ба­чыць су­пра­цоў­ніц­тва з Бе­ла­рус­сю ўжо сё­ле­та.

26-27

8 прын­цы­паў Google

Ча­му кам­па­нія мае та­кі вя­лі­кі пос­пех? Якім чы­нам яна змя­няе мыс­лен­не лю­дзей уся­го све­ту і ро­біць свет лепшым? Га­вор­ка ідзе аб 8 пра­ві­лах. Тых пра­ві­лах, дзя­ку­ю­чы якім Gооgle бу­дуе увесь свой біз­нес.

1. Імк­нуц­ца най­маць леп­шых. «Але спра­ва не ме­на­ві­та ў леп­шых су­пра­цоў­ні­ках, а ў тых, у ка­го ёсць за­пал. Лю­дзі, якія ве­да­юць, што яны па­він­ны ра­біць. Лю­дзі, якія па­ста­ян­на ру­ха­юц­ца на­пе­рад. Гэ­та тыя, ка­го мы шу­ка­ем. Мы ста­ра­ем­ся най­маць та­лен­ты, якія з за­па­лам па­ды­хо­дзяць да вы­ка­нан­ня сва­ёй пра­цы. Ад іх ні­ко­лі не па­чу­еш: «Гэ­та не бу­дзе пра­ца­ваць». У нас тыя лю­дзі, якія хо­чуць да­ся­гаць сва­іх мэт».

2. Ідэі ўсіх су­пра­цоў­ні­каў ма­юць важ­нае зна­чэн­не. «Мы хо­чам, каб усе ра­бі­лі свой уклад у агуль­ную спра­ву. Ве­рым, што ідэі пры­хо­дзяць ад усіх. Мы вы­лу­ча­ем 20% ча­су з гра­фі­ка кож­на­га су­пра­цоў­ні­ка, каб ён зай­маў­ся рэ­ча­мі, якія не зу­сім ад­па­вя­да­юць яго паў­ся­дзён­най пра­цы. Вы спы­та­е­це, дзе­ля ча­го? Мы не хо­чам, каб лю­дзі сле­па вы­кон­ва­лі сваю пра­цу. Мы хо­чам, каб усе ра­бі­лі неш­та асаб­лі­вае. Гэ­та тое, што ты­чыц­ца пра­цы ўнут­ры кам­па­ніі. А для ўсіх ка­рыс­таль­ні­каў на­шай пра­дук­цыі мы ства­ра­ем маг­чы­масць зва­рот­най су­вя­зі. Мы про­сім іх па­ве­дам­ляць нам аб усім. Мы спа­дзя­ём­ся на мер­ка­ван­не лю­дзей і імк­нём­ся па­леп­шыць на­шы пра­дук­ты на асно­ве зва­рот­най су­вя­зі.

Мно­гія на­шы вя­до­мыя пра­дук­ты бы­лі зроб­ле­ны людзь­мі, у за­да­чу якіх яны на­пра­мую не ўва­хо­дзі­лі. На­прык­лад, Google translate.

3. Раз­ві­ва­ец­ца той, хто дзе­ліц­ца ін­фар­ма­цы­яй. «Мы за ад­кры­тасць і праз­рыс­тасць. Ха­ця мы вель­мі за­кры­тая кам­па­нія для на­зі­раль­ні­каў. Але, тым не менш, ста­ра­ем­ся быць ад­кры­ты­мі на­столь­кі, на­коль­кі гэ­та маг­чы­ма».

4. Дак­лад­нае ба­чан­не та­го, што хо­чаш зра­біць. «У нас ёсць пра­цэс, які на­зы­ва­ец­ца «сіс­тэ­мы ацэн­кі мэт і клю­ча­вых вы­ні­каў». На­шы за­сна­валь­ні­кі збі­ра­юц­ца ра­зам кож­ную чвэрць го­да і пла­ну­юць за­да­чы на да­лей­шы пе­ры­яд. Мы кан­цэнт­ру­ем­ся на кан­крэт­ных за­да­чах. І мы ста­ра­ем­ся пе­ра­даць гэ­тае ра­зу­мен­не ўсім ра­бот­ні­кам кам­па­ніі».

5. Не вы­кід­ваць ідэі, ка­лі яны не пра­цу­юць на па­чат­ко­вым эта­пе. У Google ве­раць, што па­мыл­кі — гэ­та доб­ра. Мы ні­ко­лі не ро­бім ад­ну і тую ж па­мыл­ку двой­чы. Дзя­ку­ю­чы кож­най па­мыл­цы мы ста­но­вім­ся больш ба­га­ты­мі і ра­зум­ны­мі. У на­шай пра­цы мы ўста­ля­ва­лі та­кі пра­цэс, як «пра­та­ты­па­ва­ван­не». Мы ро­бім ма­ке­ты ўся­го, што б мы ні ства­ра­лі. І за­клі­ка­ем на­шых ін­жы­не­раў ра­біць пра­та­ты­пы ўся­го, што яны ро­бяць за ты­дзень. Дзя­ку­ю­чы пра­та­ты­пам мы па­збя­га­ем па­мы­лак. Так­са­ма, ка­лі нех­та пра­цуе над пра­та­ты­пам больш за паў­го­да, але той не функ­цы­я­нуе, мы не мо­жам усё прос­та ўзяць і вы­кі­нуць. Мы ста­ра­ем­ся раз­ві­ваць пра­ек­ты, асаб­лі­ва ка­лі яны па­да­ба­юц­ца ка­рыс­таль­ні­кам. У нас бы­ло шмат ня­ўда­лых пра­ек­таў, але дзя­ку­ю­чы ім мы шмат ча­му на­ву­чы­лі­ся».

6. Ру­хац­ца хут­ка. «Як пра­ві­ла, пер­шыя 80% лю­бо­га пра­ек­та ро­бяц­ца хут­ка. Але апош­нія 20% мо­гуць за­цяг­вац­ца на ме­ся­цы. У чым на­ша пе­ра­ва­га? Мы рас­паў­сюдж­ва­ем боль­шасць на­шых пра­дук­таў бяс­плат­на. У нас ёсць маг­чы­масць па­дзя­ліц­ца на­шым ня­скон­ча­ным пра­дук­там, каб по­тым дзя­ку­ю­чы да­па­мо­зе і ка­мен­та­ры­ям спа­жыў­ца па­леп­шыць гэ­ты пра­дукт і зра­біць яго стапра­цэнт­ным. Вель­мі час­та, ка­лі вы спра­бу­е­це са­ма­стой­на зра­біць 100% пра­ект, мно­гія кан­ку­рэн­ты вас прос­та апя­рэдж­ва­юць».

7. Спа­дзя­вац­ца на ін­фар­ма­цыю. «Мы не вы­ка­рыс­тоў­ва­ем та­кія вы­ра­зы, як «я мяр­кую», «мы ду­ма­ем». У нас ёсць звест­кі, на якія мы аба­пі­ра­ем­ся пад­час на­шай пра­цы. І мы та­кая ін­дуст­рыя, якая мае ўсю не­аб­ход­ную ін­фар­ма­цыю. Вя­до­ма ж, гэ­та вя­лі­кія звест­кі, і нам да­во­дзіц­ца мар­на­ваць шмат ча­су, каб зра­зу­мець іх, ін­тэр­прэ­та­ваць. Але мы ўме­ем іх вы­ка­рыс­тоў­ваць і, больш за тое, па­він­ны іх вы­ка­рыс­тоў­ваць».

8. У пер­шую чар­гу ду­маць пра ка­рыс­таль­ні­ка, а не пра гро­шы. «Google бы­ла за­сна­ва­на без якой-не­будзь рэ­клам­най ма­дэ­лі. У пер­шую чар­гу мы ду­ма­лі пра тое, як ства­рыць са­мую леп­шую по­шу­ка­вую сіс­тэ­му ў све­це. У на­шай кам­па­ніі ёсць роз­ныя су­пра­цоў­ні­кі. Ад­нак ме­на­ві­та ін­жы­не­ры кі­ру­юць кам­па­ні­яй. І ў іх ёсць усе паў­на­моц­твы, каб пра­ца­ваць над пра­ек­та­мі. Яны цал­кам кан­цэнт­ру­юц­ца на па­трэ­бах ка­рыс­таль­ні­ка. Ка­лі вы ство­ры­це вы­дат­ны пра­дукт, то ка­рыс­таль­нік па­лю­біць яго. Та­кім чы­нам, вы атры­ма­е­це сваю мэ­та­вую аў­ды­то­рыю і гро­шы ру­шаць услед. Пер­шыя два га­ды мы не ве­да­лі, як за­ра­біць на Google. Для гэ­та­га ў ход пай­шла рэ­клам­ная пра­гра­ма. Але спа­чат­ку ства­ры­це ўні­каль­ны пра­дукт для ка­рыс­таль­ні­ка. Гэ­та вель­мі важ­на».

Ін­вес­ты­цыі ў Бе­ла­русь

Сё­ле­та кам­па­нія Google мае на­мер ін­вес­та­ваць у на­шу кра­і­ну. Сён­ня ў кам­па­ніі ўжо ёсць штат су­пра­цоў­ні­каў, якія зай­ма­юц­ца Бе­ла­ру­сю, ад­нак, па сло­вах Гёт­ца Трыл­ха­а­са, Google хо­ча стаць да нас яшчэ блі­жэй. Так­са­ма ён аб­вяс­ціў, што ў кам­па­ніі з'я­віў­ся ме­не­джар па раз­віц­ці біз­не­су, у зо­не ад­каз­нас­ці яко­га зна­хо­дзіц­ца Бе­ла­русь, — На­тал­ля Ка­раб­ко. Яе офіс бу­дзе раз­мя­шчац­ца ў Вар­ша­ве. Усё з-за та­го, што ў Бе­ла­ру­сі вя­лі­кі па­тэн­цы­ял ІT-рын­ку. У пры­яры­тэ­ты кам­па­ніі ўва­хо­дзіць раз­віц­цё рын­ку dіgіtal. Яна бу­дзе раз­ві­ваць сэр­ві­сы, да­па­ма­гаць агенц­твам пра­ца­ваць з ма­лым і ся­рэд­нім біз­не­сам. У Google лі­чаць, што бе­ла­рус­кія кам­па­ніі па­він­ны мак­сі­маль­на ка­рыс­тац­ца пе­ра­ва­га­мі гла­баль­най сет­кі для свай­го рос­ту. І яны га­то­вы да­па­маг­чы і аказ­ваць пад­трым­ку клі­ен­там і агенц­твам у ства­рэн­ні ап­ты­маль­ных біз­нес-ма­дэ­ляў, пе­ра­да­чы во­пы­ту тых рын­каў, якія ўжо сфар­мі­ра­ва­лі­ся, каб да­па­маг­чы мяс­цо­вым кам­па­ні­ям і клі­ен­там пе­ра­ско­чыць ней­кія эва­лю­цый­ныя ста­дыі і зраў­няц­ца ў раз­віц­ці з пе­ра­да­вы­мі за­меж­ны­мі кам­па­ні­я­мі.

Ілья КРЫ­ЖЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.