Вы тут

Часопісу «Алеся» — 90!


Сён­ня ча­со­піс «Але­ся», які ця­пер вы­хо­дзіць у РВУ «Вы­да­вец­кі дом «Звяз­да», ад­зна­чае 90-год­дзе з дня за­сна­ван­ня. З гэ­тай знач­най да­тай ка­лек­тыў рэ­дак­цыі па­він­ша­ваў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. У він­ша­ван­ні га­во­рыц­ца:

«Ва­ша вы­дан­не ста­ла пер­шым у Бе­ла­ру­сі, якое ад­ра­са­ва­ла­ся не­па­срэд­на жан­чы­нам. Не бу­дзе пе­ра­боль­шан­нем ска­заць, што «Але­ся» сфар­мі­ра­ва­ла не­каль­кі па­ка­лен­няў бе­ла­ру­сак — энер­гіч­ных, да­свед­ча­ных і не­абы­яка­вых да са­ма­га шы­ро­ка­га ко­ла куль­тур­ных, па­лі­тыч­ных, ма­раль­на-этыч­ных праб­лем.

Сён­ня «Але­ся» — су­час­нае вы­дан­не для жан­чын, якія спа­лу­ча­юць пра­цоў­ную дзей­насць і ак­тыў­ную гра­мад­скую па­зі­цыю з тра­ды­цый­най ро­ляй кла­пат­лі­вай ма­ці і руп­лі­вай гас­па­ды­ні.

Упэў­не­ны, што і на­да­лей твор­чы ка­лек­тыў рэ­дак­цыі за­ха­вае вер­насць свай­му пра­фе­сій­на­му аба­вяз­ку, бу­дзе дру­ка­ваць ці­ка­выя і ка­рыс­ныя ма­тэ­ры­я­лы, уз­ды­маць са­мыя ак­ту­аль­ныя тэ­мы.

Шчы­ра жа­даю су­пра­цоў­ні­кам ча­со­пі­са «Але­ся», яго аў­та­рам і чы­та­чам шчас­ця, зда­роўя, даб­ра­бы­ту і плё­ну ў пра­цы».

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.