Вы тут

Агульная выгада


Дзяр­жаў­на-пры­ват­нае парт­нёр­ства — не­аб­ход­насць і свое­ча­со­васць ві­да­воч­ныя

У Па­ла­це прад­стаў­ні­коў ад­бы­лі­ся пар­ла­менц­кія слу­хан­ні на тэ­му дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства. Пад­час слу­хан­няў мі­ністр эка­но­мі­кі Мі­ка­лай Снап­коў па­ве­да­міў, што ра­бо­та па інф­ра­струк­тур­ным пла­на­ван­ні, якую рас­па­чаў бе­ла­рус­кі ўрад, ужо на пер­ша­па­чат­ко­вым эта­пе вы­яві­ла па­трэ­бы ў па­ме­ры $2,5 млрд, што скла­дае ка­ля 3,5% ВУП. Не­маг­чы­ма пра­фі­нан­са­ваць гэ­та за адзін раз за кошт бюд­жэ­ту. Не­па­жа­да­на так­са­ма вы­ка­рыс­тоў­ваць для та­кой мэ­ты па­зы­ко­выя срод­кі. У той жа час, ад­ным з па­пу­ляр­ных і дзейс­ных ме­ха­ніз­маў вы­ра­шэн­ня праб­ле­мы з'яў­ля­ец­ца ме­ха­нізм дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства.

Мі­ністр упэў­не­ны, што ў эпо­ху кры­зіс­ных з'яў і зні­жэн­ня эка­на­міч­най ак­тыў­нас­ці вель­мі важ­на ін­вес­та­ваць у інф­ра­струк­ту­ру, бо яна — ба­зіс раз­віц­ця эка­но­мі­кі. Па­зі­тыў­ны эфект ад раз­віц­ця інф­ра­струк­ту­ры да­ка­за­ны ў шэ­ра­гу да­сле­да­ван­няў Су­свет­на­га бан­ка, Еў­ра­пей­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі ААН, у ад­па­вед­нас­ці з які­мі па­ве­лі­чэн­не інф­ра­струк­тур­ных ак­ты­ваў на 1% са­дзей­ні­чае рос­ту ВУП да 0,25% у доў­га­тэр­мі­но­вай перс­пек­ты­ве.

— Ін­шы­мі сло­ва­мі, ад уз­роў­ню раз­віц­ця інф­ра­струк­ту­ры за­ле­жыць кан­ку­рэн­та­здоль­насць кра­і­ны — гэ­та зна­чыць здоль­насць дзяр­жа­вы і яе ін­сты­ту­таў за­бяс­печ­ваць ста­біль­ныя тэм­пы эка­на­міч­на­га рос­ту, — лі­чыць мі­ністр. — У гэ­тым вы­пад­ку дзяр­жаў­на-пры­ват­нае парт­нёр­ства — вый­грыш­нае ра­шэн­не для ўсіх ба­коў.

Вы­ні­кам плён­на­га су­пра­цоў­ніц­тва дзяр­жа­вы і біз­не­су Мі­ка­лай Снап­коў на­зваў па­вы­шэн­не якас­ці і ска­ра­чэн­не кош­ту па­слуг, ука­ра­нен­не іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій, якас­нае за­да­валь­нен­не па­трэб спа­жыў­цоў.

Мі­ністр ак­цэн­та­ваў ува­гу яшчэ на ад­ной асаб­лі­вас­ці дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства ў на­шай кра­і­не.

— Ва ўмо­вах пе­ра­ва­гі дзяр­жаў­на­га сек­та­ра вы­ка­ры­стан­не ма­дэ­лі дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства з'яў­ля­ец­ца цу­доў­най маг­чы­мас­цю до­сту­пу для на­цы­я­наль­ных і за­меж­ных ін­вес­та­раў да тых сек­та­раў эка­но­мі­кі, якія ў нас тра­ды­цый­на зна­хо­дзяц­ца пад кант­ро­лем дзяр­жа­вы. На­прык­лад, да транс­парт­най інф­ра­струк­ту­ры.

Уда­лым пры­кла­дам та­ко­га парт­нёр­ства ў на­шай кра­і­не Мі­ка­лай Снап­коў на­зваў пра­ект, рэа­лі­за­ва­ны аў­стрый­скай кам­па­ні­яй. Гэ­та сіс­тэ­ма элект­рон­на­га збо­ру па спаг­нан­ні пла­ты за пра­езд транс­парт­ных срод­каў. За­раз сіс­тэ­ма пра­цуе на 1200 кі­ла­мет­рах бе­ла­рус­кіх да­рог.

Па сло­вах мі­ніст­ра, у на­шай кра­і­не ўжо не ста­іць пы­тан­не, ці быць дзяр­жаў­на-пры­ват­на­му парт­нёр­ству. Яго не­аб­ход­насць і свое­ча­со­васць ві­да­воч­ныя. Так, ужо рас­пра­ца­ва­ны пра­ект за­ко­на аб дзяр­жаў­на-пры­ват­ным парт­нёр­стве, фар­мі­ру­ец­ца парт­фель пра­ек­таў, якія мо­гуць су­ме­сна рэа­лі­за­ваць дзяр­жаў­ныя і пры­ват­ныя струк­ту­ры, ство­ра­ны і функ­цы­я­нуе цэнтр дзяр­жаў­на­га і пры­ват­на­га парт­нёр­ства, асноў­ны­мі за­да­ча­мі яко­га на гэ­тым эта­пе з'яў­ля­ец­ца пра­вя­дзен­не кан­суль­та­цый і ака­зан­не ме­та­да­ла­гіч­най да­па­мо­гі ор­га­нам дзярж­кі­ра­ван­ня. У перс­пек­ты­ве цэнтр па­ві­нен стаць асноў­ным ла­ка­ма­ты­вам дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства.

Стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка за­явіў, што знач­ная ўмо­ва для раз­віц­ця дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства — роў­насць для дзяр­жаў­на­га і пры­ват­на­га ка­пі­та­лаў.

— Па сут­нас­ці, га­вор­ка ідзе аб вы­бу­доў­ван­ні аб­ноў­ле­най сіс­тэ­мы ад­но­сін дзяр­жа­вы і біз­не­су, якая за­бяс­пе­чыць уза­ем­нае ўліч­ван­не ін­та­рэ­саў ба­коў, — ска­заў спі­кер ніж­няй па­ла­ты бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та.

Ён так­са­ма пад­крэс­ліў, што пар­ла­мен­та­ры­ям вар­та ак­ты­ві­за­ваць сваю пра­цу ў гэ­тай сфе­ры. «Дэ­пу­та­там вар­та пра­ду­маць і пра­па­на­ваць шы­ро­кі спектр ма­ты­ва­цый для па­шы­ра­на­га ўдзе­лу пры­ват­на­га ка­пі­та­лу ў са­цы­яль­ных пра­ек­тах дзяр­жа­вы», — ад­зна­чыў стар­шы­ня Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў.

Ула­дзі­мір Анд­рэй­чан­ка да­даў, што да кан­ца гэ­тай се­сіі бу­дзе да­пра­ца­ва­ны кан­чат­ко­вы ва­ры­янт рэ­ка­мен­да­цый па дзяр­жаў­на-пры­ват­ным парт­нёр­стве, які за­тым пар­ла­мен­та­рыі на­кі­ру­юць ва ўрад.

Вік­тар Ва­лю­шыц­кі, стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па эка­на­міч­най па­лі­ты­цы, якая, да­рэ­чы, і іні­цы­я­ва­ла пра­вя­дзен­не слу­хан­няў, пад­крэс­ліў, што аб­мер­ка­ван­не парт­нёр­ства дзяр­жа­вы і біз­не­су — ла­гіч­ны пра­цяг по­шу­ку фор­маў пры­цяг­нен­ня ін­вес­ты­цый у на­шу кра­і­ну.

— Ду­маю, пас­ля сён­няш­ніх слу­хан­няў мы вы­зна­чым­ся на­конт стра­тэ­гіі пры­цяг­нен­ня ін­вес­ты­цый па та­кіх па­зі­цы­ях, як пры­няц­це за­ко­на­пра­ек­та аб дзяр­жаў­на-пры­ват­ным парт­нёр­стве, фар­мі­ра­ван­не ін­вес­ты­цый­на­га ася­род­дзя для пры­цяг­нен­ня ін­вес­ты­цый у цэнтр і рэ­гі­ё­ны, по­шук но­вых па­ды­хо­даў ва ўза­е­ма­дзе­ян­ні і су­пра­цоў­ніц­тве па­між дзяр­жа­вай і біз­не­сам, — ска­заў пар­ла­мен­та­рый.

На­конт та­го, ці з'яў­ля­ец­ца мэ­тай за­ко­на­пра­ек­та па­ве­лі­чэн­не пры­ват­на­га сек­та­ра эка­но­мі­кі, Вік­тар Ва­лю­шыц­кі за­ў-
ва­жыў, што та­кой за­да­чы не ста­віц­ца. Сут­насць дзяр­жаў­на-пры­ват­на­га парт­нёр­ства за­клю­ча­ец­ца ў вя­дзен­ні біз­не­су, дзе аб'­яд­на­ны фі­нан­са­выя срод­кі дзяр­жа­вы і пры­ват­ных ар­га­ні­за­цый з мэ­тай рэа­лі­за­цыі ней­кіх са­цы­яль­ных, іна­ва­цый­ных і інф­ра­струк­тур­ных пра­ек­таў.

У той жа час Кі­рыл Ру­ды, па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та, за­ўва­жыў, што пры­маць за­кон аб дзяр­жаў­на-пры­ват­ным парт­нёр­стве па­куль што ра­на. Ён пра­па­на­ваў спа­чат­ку ра­за­брац­ца, што ў на­шай кра­і­не стрым­лі­вае дзяр­жаў­на-пры­ват­нае парт­нёр­ства, і зра­біць за­ха­ды па раз­віц­ці су­пра­цоў­ніц­тва дзяр­жа­вы і біз­не­су. А ўжо по­тым пры­маць ад­па­вед­ны за­кон на пад­ста­ве прак­ты­кі, якая скла­ла­ся ў кра­і­не.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.