Вы тут

«Пераходны» гандаль: час мяняць звычкі?


Бо ка­лі бу­дзе по­пыт, за­ста­нец­ца і пра­па­но­ва

У кан­цы ле­та ця­пер ужо бы­лы кі­раў­нік ста­ліч­най ад­мі­ніст­ра­цыі Мі­ка­лай Ла­дуць­ка звяр­нуў ува­гу пад­на­ча­ле­ных на стан пад­зем­ных пе­ра­хо­даў у Мін­ску. Та­ды стар­шы­ня Мін­гар­вы­кан­ка­ма за­га­даў спы­ніць не­за­кон­ны ган­даль у пе­ра­хо­дах, у пер­шую чар­гу ка­ля стан­цый мет­ро «Ка­мен­ная Гор­ка» і «Ін­сты­тут куль­ту­ры». «Звяз­да» тады прай­шла­ся па на­зва­ных мес­цах і ўпэў­ні­ла­ся ў тым, што за­гад вы­ка­на­лі. Але най­леп­шая пра­вер­ка — пра­вер­ка ча­сам. Та­му мы зноў вяр­та­ем­ся да тэ­мы і спус­ка­ем­ся ў ста­ліч­ныя пе­ра­хо­ды.

26-19

Пер­шы пункт на­ша­га но­ва­га аб­хо­ду — стан­цыя «Ка­мен­ная Гор­ка». У мі­ну­лы раз ні ў са­мім пе­ра­хо­дзе, ні на па­верх­ні не знай­шло­ся ні­вод­на­га не­за­кон­на­га ганд­ля­ра. А фа­са­ды шмат­лі­кіх пад­зем­ных кі­ёс­каў ста­ран­на ад­мы­ва­лі­ся ўла­даль­ні­ка­мі ад бру­ду і ма­люн­каў. У час дру­го­га ві­зі­ту сі­ту­а­цыя бы­ла ана­ла­гіч­най: ні­вод­на­га ганд­ля­ра за­ўва­жа­на не бы­ло. Праў­да, мяс­цо­выя жы­ха­ры сцвяр­джа­юць, што ка­лі-ні­ка­лі сты­хій­ны ры­нак на «Ка­мен­най Гор­цы» ўсё ж та­кі ўтва­ра­ец­ца. Ве­ра­год­на, усё за­ле­жыць ад ста­ран­нас­ці і прын­цы­по­вас­ці па­тру­лёў мі­лі­цыі, якія пра­цу­юць у ра­ё­не ў пэў­ны дзень. Па­зі­тыў­ныя зме­ны, тым не менш, ві­да­воч­ныя.

На­пэў­на, са­мым па­ка­заль­ным у сэн­се не­ле­галь­на­га ганд­лю заўж­ды быў вы­хад са стан­цыі мет­ро «Кун­цаў­шчы­на». Вар­та бы­ло толь­кі пад­няц­ца па пры­ступ­ках у бок «За­ход­ня­га» рын­ку, як ця­бе акружалі скрын­кі, ча­ма­да­ны і сум­кі прад­пры­маль­ных ганд­ля­роў. Вяс­ной і ле­там па­аба­пал да­рож­кі, што вя­дзе да «За­ход­ня­га», пра­хо­дзіў се­зон са­да­ві­ны і га­род­ні­ны, во­сен­ню — за­ка­так, зі­мой — вя­за­ных шкар­пэ­так і ін­шых цёп­лых рэ­чаў. І гэ­та пры тым, што да са­мо­га рын­ку ру­кой па­даць — не больш за 100 мет­раў! Дзе, як мы вы­свет­лі­лі, атры­ман­не бяс­плат­на­га мес­ца для за­кон­на­га ганд­лю зай­мае лі­та­раль­на 5 хві­лін. Зна­чыць, спра­ва не ў цэнт­ра­лі­за­ва­нас­ці — прос­та жа­дан­не за­няць са­мае бой­кае мес­ца пе­ра­ма­гае ўсе за­ба­ро­ны і ме­ры?

26-20

Да го­на­ру мяс­цо­вых улад, зда­ва­ла­ся б, веч­ны ры­нак быў лік­ві­да­ва­ны і тут. Апош­ні­мі дня­мі да­вя­ло­ся па­бы­ваць у пе­ра­хо­дзе двой­чы: ні­вод­на­га ганд­ля­ра там не бы­ло.

— Не тое, каб я бы­ла за­сму­ча­на іх ад­сут­нас­цю, — дзе­ліц­ца мер­ка­ван­нем мяс­цо­вая жы­хар­ка Лі­за­ве­та. — Ка­лі шчы­ра, то па­ру ра­зоў зла­ва­ла­ся на ра­бот­ні­каў гэт­ка­га «пры­да­рож­на­га сэр­ві­су». Ка­лі ты з цэ­лым на­тоў­пам лю­дзей, якія вый­шлі з аў­то­бу­са, спя­ша­еш­ся на ву­чо­бу па вуз­кай да­рож­цы, а воль­ную пра­сто­ру зай­ма­юць яшчэ і пят­руш­ка са шкар­пэт­ка­мі, то ўзні­кае пы­тан­не: «Ча­му нель­га бы­ло стаць у ін­шым мес­цы?» Але ка­лі хар­чо­вы рад за­кан­чва­ец­ца, то і дум­кі гэ­тыя зні­ка­юць. У цэ­лым, мне ўсё роў­на. Ка­ля мет­ро я на­бы­ва­ла толь­кі краскі. Бу­ке­ці­кі па­ля­вых кве­так, зроб­ле­ныя ча­сам з боль­шым гус­там, чым у фла­рыс­тыч­ных са­ло­нах, і да­рыць, і атрым­лі­ваць вель­мі пры­ем­на. Што да ежы, то пра­дук­ты з кра­мы вы­клі­ка­юць у мя­не больш да­ве­ру ў пла­не гі­гі­е­ны. Не зу­сім ра­зу­мею лю­дзей, якія куп­ля­юць ка­ля мет­ро, на­прык­лад, кан­сер­ва­ва­ныя гры­бы. Мож­на атру­ціц­ца за­кат­кай улас­на­га пры­га­та­ван­ня, а тут усё зроб­ле­на чу­жы­мі ру­ка­мі, не­зра­зу­ме­лым чы­нам. По­тым жа і прад'­явіць прэ­тэн­зіі не бу­дзе ка­му. Мне шчы­ра шка­да пен­сі­я­не­раў, бо яс­на, што час­цей за ўсё зай­ма­юц­ца яны гэ­тым «біз­не­сам» з-за не­да­хо­пу гро­шай.

Што ж, ба­раць­бу га­рад­скіх улад з не­за­кон­ным ганд­лем у спаль­ных ра­ё­нах ста­лі­цы мож­на лі­чыць ад­нос­на па­спя­хо­вай. Зу­сім ін­шая сі­ту­а­цыя склад­ва­ец­ца ў цэнт­ры го­ра­да, у мес­цах, па якіх аб Мін­ску бу­дуць мер­ка­ваць за­меж­ні­кі. Пло­шча Яку­ба Ко­ла­са заўж­ды як маг­ні­там пры­цяг­ва­ла да ся­бе га­рад­скі ган­даль. Што ў ча­сы, ка­лі яна зва­ла­ся Ка­ма­роў­скай, што за­раз, тут скан­цэнт­ра­ва­ны ганд­лё­выя кроп­кі са­ма­га роз­на­га кштал­ту. Част­ка з іх — тое, што мы шу­ка­ем. У пе­ра­хо­дзе ўздоўж сця­ны ад­ра­зу ка­ля вы­ха­ду з мет­ро раз­мяс­ці­ла­ся не­каль­кі жан­чын. Та­вар се­зон­ны — шарс­ця­ныя шкар­пэт­кі. Усё аку­рат­на рас­кла­дзе­на на ка­вал­ках кар­до­ну. Спы­ня­ю­ся, каб па­га­ва­рыць з ганд­ляр­кай, але зра­біць гэ­та цяж­ка: на­тоўп з мет­ро на­пі­рае, раз-по­раз лю­дзі штур­ха­юць у спі­ну. І дзе тая зруч­насць? Акра­мя та­го, у паў­змро­ку да та­ва­ру асаб­лі­ва не пры­гле­дзеш­ся. Але ж ста­яць, ганд­лю­юць, і, зда­ец­ца, не без пос­пе­ху...

26-21

— Я не час­та тут з'яў­ля­ю­ся, — рас­каз­вае ад­на з ганд­ля­рак, — мо­жа, раз на ме­сяц. Не­каль­кі га­доў ужо на пен­сіі, ча­су шмат. Зай­маю яго тым, што вя­жу ўся­кую дро­бязь: шкар­пэт­кі, ру­ка­ві­цы. Неш­та раз­даю род­ным, ас­тат­няе пры­но­шу сю­ды, каб пра­даць. Та­ва­ру ня­шмат, та­му ра­зы­хо­дзіц­ца хут­ка. Лю­дзям зруч­на, а мне доб­рая пры­баў­ка да пен­сіі. Сю­ды ха­джу, та­му што бліз­ка жы­ву, і ме­на­ві­та ў пе­ра­хо­дзе лю­дзей больш за ўсё. Не хо­чац­ца ўвесь дзень ста­яць пад ад­кры­тым не­бам, а тут і над га­ла­вой неш­та ёсць, і рас­куп­ля­ец­ца ўсё хут­чэй. Мі­лі­цыі не ба­ю­ся: для мя­не ж гэ­та не біз­нес ней­кі, я рэд­ка пры­хо­джу і ўся­го на па­ру га­дзін.

Та­кая ж сі­ту­а­цыя і на стан­цыі мет­ро «Ін­сты­тут куль­ту­ры»: не­каль­кі ба­буль з вы­ра­ба­мі з воў­ны шу­ка­юць сва­іх клі­ен­таў ся­род тых, хто спя­ша­ец­ца на элект­рыч­кі.

— Га­лоў­ная праб­ле­ма не­санк­цы­я­на­ва­на­га ганд­лю — пры­няц­це і пад­трым­ка гэ­тай з'я­вы жы­ха­ра­мі го­ра­да, — ка­мен­туе сі­ту­а­цыю на­чаль­нік упраў­лен­ня ганд­лю і па­слуг Мін­гар­вы­кан­ка­ма Ні­на ЕМЯЛЬ­Я­НА­ВА. — Ра­зу­ме­е­це, гэ­та за­кон: ка­лі ёсць по­пыт, бу­дзе і пра­па­но­ва. Па­куль мін­ча­не не зме­няць сваё стаў­лен­не да не­за­кон­на­га ганд­лю, ён не знік­не з ву­лі­цы, якія б ме­ры мы ні пры­ма­лі. Трэ­ба ра­зу­мець, што мно­гія та­ва­ры, якія пра­да­юц­ца та­кім чы­нам, не ад­па­вя­да­юць са­мым прос­тым па­тра­ба­ван­ням. Ган­даль ідзе са шмат­лі­кімі па­ру­шэн­ня­мі, аб­важваннем і гэ­так да­лей.

Па сло­вах спа­да­ры­ні Емяль­я­на­вай, кант­ра­ля­ваць не­санк­цы­я­на­ва­ны ган­даль у го­ра­дзе да­во­лі цяж­ка. Спра­ва ў тым, што мі­лі­цы­я­не­ры па­збаў­ле­ны функ­цыі са­стаў­лен­ня пра­та­ко­лаў на па­ру­шаль­ні­каў за­ко­ну, — гэ­тым па­він­на зай­мац­ца пад­атко­вая ін­спек­цыя. Та­му ба­раць­ба мі­лі­цы­я­не­раў з пен­сі­я­не­ра­мі, што «аку­пі­ру­юць» пад­зем­ныя пе­ра­хо­ды, зболь­ша­га бес­сэн­соў­ная.

— Зра­зу­ме­ла, пас­ля та­го, як ува­гу на сі­ту­а­цыю звяр­нуў бы­лы мэр, бы­лі пры­ня­ты ме­ры, — уз­гад­вае Ні­на Емяль­я­на­ва. — Та­ды мі­лі­цыя дзя­жу­ры­ла ў мес­цах тра­ды­цый­на­га раз­мя­шчэн­ня сты­хій­ных рын­каў ледзь не круг­ла­су­тач­на. Але, вя­до­ма, доў­га­тэр­мі­но­вай та­кую ме­ру не зро­біш. Та­му час ад ча­су ганд­ля­ры зноў з'яў­ля­юц­ца ка­ля пе­ра­хо­даў. Доб­ры прык­лад у гэ­тым сэн­се па­дае ад­мі­ніст­ра­цыя «За­ход­ня­га» рын­ку: яны за­клю­чы­лі да­га­вор з дэ­парт­амен­там ахо­вы МУС, і ця­пер пры­лег­лая ды рын­ку тэ­ры­то­рыя заўж­ды пад піль­ным во­кам мі­лі­цы­я­не­раў. У праб­лем­ных мес­цах — та­кіх, як стан­цыя мет­ро «Пло­шча Яку­ба Ко­ла­са», пры­мя­ня­юц­ца ін­шыя ме­ры. Пры­клад­на два ра­зы на ты­дзень ту­ды ад­праў­ля­юц­ца рэй­да­выя гру­пы з су­пра­цоў­ні­каў ад­мі­ніст­ра­цыі ра­ё­на, пад­атко­вай ін­спек­цыі і мі­лі­цыі. Па вы­ні­ках рэй­даў па­ру­шаль­ні­кам вы­піс­ва­юц­ца штра­фы, ня­хай і не­вя­лі­ка­га па­ме­ру.

Вар­та за­ўва­жыць, што, акра­мя пы­тан­ня гі­гі­е­ны, іс­нуе і эс­тэ­тыч­ны бок праб­ле­мы не­санк­цы­я­на­ва­на­га ганд­лю. З тым, што сты­хій­ныя рын­кі псу­юць вы­гляд го­ра­да і не да­да­юць яму пры­га­жос­ці, па­спра­чац­ца цяж­ка. І вось тут га­рад­ской ад­мі­ніст­ра­цыі не ха­пае сіс­тэм­нас­ці: у тым жа пе­ра­хо­дзе на Яку­ба Ко­ла­са аб­са­лют­на ле­галь­на ганд­лю­юць квет­ка­мі, ад­нак гэ­ты ган­даль ві­зу­аль­на амаль ні­чым не ад­роз­ні­ва­ец­ца ад не­санк­цы­я­на­ва­на­га. Усё тыя ж лат­кі, што за­мі­на­юць лю­дзям, якія вы­хо­дзяць з мет­ро, той жа не­ахай­ны вы­гляд. Хі­ба што на сця­не рэ­гіст­ра­цый­ны ну­мар ві­сіць — вось і ўсе ад­роз­нен­ні. Ча­му б не зра­біць, як на чы­гу­нач­ным вак­за­ле — цы­віль­ныя кі­ёс­кі па­аба­пал пе­ра­хо­да?.. Пы­тан­не за­ста­ец­ца ад­кры­тым.

Зрэш­ты, вар­та па­га­дзіц­ца з Ні­най Емяль­я­на­вай: па­куль ёсць звыч­ка, ву­ліч­ны ган­даль бу­дзе квіт­нець. Дык, мо­жа, на­стаў час мя­няць звыч­кі?

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.