Вы тут

Права звацца інжынерам яшчэ трэба даказаць!


Як вяр­нуць сла­ву ай­чын­най ін­жы­нер­на-тэх­ніч­най шко­ле, уз­няць прэ­стыж ін­жы­нер­най аду­ка­цыі і вы­пус­каць на ры­нак пра­цы кан­ку­рэн­та­здоль­ных ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў, га­то­вых не­ад­клад­на вы­ра­шаць вы­твор­чыя за­да­чы? Ад­ка­зы на гэ­тыя пы­тан­ні шу­ка­лі ўдзель­ні­кі між­на­род­най кан­фе­рэн­цыі «Вы­шэй­шая тэх­ніч­ная аду­ка­цыя: праб­ле­мы і шля­хі раз­віц­ця», якая пра­йшла ў БДУ­ІР.

— Як па­каз­вае прак­ты­ка, для та­го, каб быць па­спя­хо­вым, ма­ла мець ад­ну вуз­кую ква­лі­фі­ка­цыю. Сён­ня га­ран­тыя пос­пе­ху за­клю­ча­ец­ца ў шмат­про­філь­нас­ці, — па­дзя­ліў­ся сва­і­мі дум­ка­мі пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Вадзім БО­ГУШ. — Што ты­чыц­ца перс­пек­тыў раз­віц­ця тэх­ніч­най аду­ка­цыі, то тут важ­ную ро­лю бу­дзе ады­гры­ваць прак­ты­ка-ары­ен­та­ва­нае на­ву­чан­не, пра­ца з не­па­срэд­ны­мі за­каз­чы­ка­мі кад­раў, іх удзел не толь­кі ў пла­на­ван­ні ліч­баў пад­рых­тоў­кі спе­цы­я­ліс­таў і рас­пра­цоў­цы ву­чэб­ных пла­наў і пра­грам. Іс­нуе пэў­ны пе­ры­яд, так бы мо­віць, ува­хо­джан­ня ў спра­ву, адап­та­цыі вы­пуск­ні­ка ВНУ да вы­твор­час­ці. Для та­го, каб мі­ні­мі­за­ваць гэ­ты пе­ры­яд, трэ­ба, каб кур­са­выя і дып­лом­ныя пра­ек­ты вы­пуск­ні­коў бы­лі на­цэ­ле­ны на вы­ра­шэн­не кан­крэт­ных прак­тыч­ных за­дач, якія ста­яць пе­рад прад­пры­ем­ства­мі-за­каз­чы­ка­мі кад­раў, і вы­кон­ваюц­ца на іх вы­твор­чай ба­зе.

Ужо на ба­за­вым эта­пе ву­чо­бы ў тэх­ніч­ным уні­вер­сі­тэ­це трэ­ба па­сту­по­ва змя­няць струк­ту­ру пра­цэ­су на­ву­чан­ня ў бок больш шчыль­най су­вя­зі тэ­о­рыі і прак­ты­кі, прак­тыч­най знач­нас­ці ін­жы­нер­ных ве­даў.

Ся­род праб­лем вы­клад­чы­кі тэх­ніч­ных ВНУ згад­ва­юць ад­нос­ную ад­ста­ласць аду­ка­цый­ных пра­грам. Імк­лі­вы пра­грэс у сфе­ры ін­фар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій су­пра­ва­джа­ец­ца рос­там по­пы­ту на вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ныя кад­ры, пад­рых­та­ваць якія мо­гуць толь­кі ВНУ з доб­ра ар­га­ні­за­ва­ным на­ву­чаль­ным пра­цэ­сам, ад­ла­джа­най сіс­тэ­май якас­ці, во­пыт­ны­мі вы­клад­чы­ка­мі і ак­ту­аль­най аду­ка­цый­най пра­гра­май. Пры гэ­тым трэ­ба ак­тыў­на су­пра­цоў­ні­чаць з прад­пры­ем­ства­мі, за­ці­каў­ле­ны­мі ў пад­рых­тоў­цы кад­раў для сва­ёй га­лі­ны. На ба­зе на­ву­чаль­ных уста­ноў не­аб­ход­на ства­раць аду­ка­цый­ныя цэнт­ры, ла­ба­ра­то­рыі і ра­бо­чыя пля­цоў­кі для перс­пек­тыў­ных сту­дэнц­кіх пра­ек­таў. Доб­рым пры­кла­дам уза­е­ма­дзе­ян­ня вы­шэй­шай шко­лы з рэ­аль­ным сек­та­рам эка­но­мі­кі з'яў­ля­ец­ца БДУ­ІР. Уні­вер­сі­тэт су­пра­цоў­ні­чае з вя­лі­кай коль­кас­цю буй­ных ІТ-кам­па­ній. Та­кое су­пра­цоў­ніц­тва да­зва­ляе ВНУ ўдас­ка­наль­ваць улас­ныя ву­чэб­ныя пра­гра­мы, раз­ві­ваць унут­ра­ную тэх­ніч­ную ба­зу. Але не ўсе га­лі­ны эка­но­мі­кі здоль­ныя ра­біць та­кія фі­нан­са­выя ўкла­дан­ні ў сіс­тэ­му аду­ка­цыі і ўдас­ка­наль­ваць як тэ­а­рэ­тыч­ны, так і прак­тыч­ны склад­нік на­ву­чан­ня.

Сён­ня пры­клад­на трэ­цюю част­ку спе­цы­я­ліс­таў з вы­шэй­шай аду­ка­цы­яй скла­да­юць у на­шай кра­і­не ін­жы­не­ры, але бе­ла­рус­кай эка­но­мі­цы вост­ра па­тра­бу­юц­ца ін­жы­не­ры но­вай фар­ма­цыі, іна­ва­та­ры. Пры­чым з рос­там ін­вес­ты­цый у сфе­ру вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­най і на­ву­ка­ё­міс­тай пра­цы па­трэ­ба ў вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ных кад­рах бу­дзе рас­ці. Су­час­ны ін­жы­нер — не прос­та «ра­бот­нік вы­твор­час­ці», а спе­цы­я­ліст, які ра­зу­мее эка­ла­гіч­ныя, эка­на­міч­ныя, са­цы­яль­ныя і ін­шыя па­трэ­бы гра­мад­ства. Ён па­ві­нен вы­лу­чац­ца на­ву­ко­вай і тэх­ніч­най эру­ды­цы­яй, імк­нен­нем да па­ста­ян­на­га раз­віц­ця пра­фе­сі­я­наль­ных ін­та­рэ­саў, кры­тыч­ным па­ды­хо­дам да по­шу­ку кан­струк­тыў­ных ра­шэн­няў праб­лем, умен­нем пра­ца­ваць з людзь­мі. У лю­бой га­лі­не са­праўд­ны ін­жы­нер па­ві­нен дзей­ні­чаць са­ма­стой­на, іні­цы­я­тыў­на і твор­ча.

На кан­фе­рэн­цыі пра­гу­ча­ла ці­ка­вая пра­па­но­ва — пры­су­джаць зван­не ін­жы­не­ра не пас­ля за­кан­чэн­ня ВНУ, а, як гэ­та пры­ня­та ў шэ­ра­гу кра­ін, толь­кі пас­ля да­сяг­нен­ня вы­пуск­ні­ком прак­тыч­ных вы­ні­каў на вы­твор­час­ці.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.