Вы тут

Інваліднасць — не прысуд


Спе­цы­я­ліс­ты па рэ­абі­лі­та­цыі да­па­магаюць уклю­чыць ча­ла­ве­ка з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ў жыц­цё гра­мад­ства

Маладая 32-га­до­вая жан­чы­на-кі­роў­ца пас­ля ДТЗ па­зба­ві­ла­ся абедз­вюх ног... Ма­ла­ды і зда­ро­вы хло­пец ня­ўда­ла ныр­нуў. У вы­ні­ку — па­шко­джан­не спін­но­га моз­га і ін­ва­лід­ная ка­ляс­ка на ўсё ас­тат­няе жыц­цё. У баль­ні­цы пас­ля асноў­на­га ля­чэн­ня з та­кі­мі па­цы­ен­та­мі, якія пе­ра­нес­лі сур'­ёз­нае за­хвор­ван­не або траў­му, зай­ма­юц­ца дактары-рэ­абі­лі­то­лагі. По­тым па­цы­ент вы­піс­ва­ец­ца.  Да­лей — ін­ва­лід­насць аль­бо дом-ін­тэр­нат. Ня­ўжо ча­ла­век усё сваё да­лей­шае жыц­цё бу­дзе толь­кі атрым­лі­ваць да­па­мо­гу па ін­ва­лід­нас­ці? А яго пла­ны, ма­ры, са­ма­рэа­лі­за­цыя?

26-23

І яшчэ ад­но пы­тан­не: ча­ла­ве­ка вы­ле­чы­лі, на­коль­кі гэ­та ў маг­чы­мас­цях сён­няш­няй ме­ды­цы­ны. Але ці змо­жа ён пас­ля ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі жыць до­ма — там, дзе жыў да траў­мы?

— А гэ­та ўжо за­ле­жыць ад інф­ра­струк­ту­ры. І падобны «мас­ток» па­він­ны ар­га­ні­за­ваць спе­цы­я­ліс­ты па са­цы­яль­най ра­бо­це на мес­цах, — ка­жа за­гад­чык ка­фед­ры рэ­абі­лі­та­ло­гіі Дзяр­жаў­на­га ін­сты­ту­та кі­ра­ван­ня і са­цы­яль­ных тэх­на­ло­гій БДУ Кан­стан­цін Зба­роў­скі. — Па­він­на быць та­кая струк­ту­ра і та­кія спе­цы­я­ліс­ты. Яны па­він­ны па­гля­дзець, ці ёсць ка­ля до­ма пан­ду­сы, ці ёсць у ча­ла­ве­ка маг­чы­масць атры­маць аду­ка­цыю, якія рэ­сур­сы ін­дуст­ры­яль­най інф­ра­струк­ту­ры ма­юц­ца ў гэ­тым рэ­гі­ё­не, ку­ды яго мож­на ўлад­ка­ваць на пра­цу (ці трэ­ба ства­раць пра­цоў­нае мес­ца)...

— У буй­ных баль­ні­цах па­він­ны ін­фар­ма­ваць, пад­ка­зваць, ку­ды ча­ла­ве­ку звяр­тац­ца да­лей. Дак­та­ры гэ­та­га не ска­жуць, але гэ­та мо­жа зра­біць са­цы­яль­ны рэ­абі­лі­то­лаг. І гэ­та да­зво­ліць сэ­ка­но­міць шмат дзяр­жаў­ных гро­шай. Ча­ла­век, які атры­маў па­трэб­ную да­па­мо­гу свое­ча­со­ва, не ін­ва­лі­ды­зу­ец­ца. І ме­ды­цын­ская да­па­мо­га, якую яму ака­за­лі ў шпі­та­лі, не пра­па­дае дар­ма, — згод­на з Кан­стан­ці­нам Зба­роў­скім стар­шы­ня Бе­ла­рус­кай аса­цы­я­цыі да­па­мо­гі дзе­цям-ін­ва­лі­дам і ма­ла­дым ін­ва­лі­дам Але­на Ці­то­ва.

На­ша кра­і­на за апош­нія 15 га­доў з 12-пра­цэнт­най вы­жы­ва­льна­сці дзя­цей, хво­рых на рак, дай­шла да 74% вы­жы­ван­ня. Экс­пер­ты сцвяр­джа­юць, што мы па гэ­тым па­каз­чы­ку ўва­хо­дзім у дзя­сят­ку леп­шых кра­ін све­ту. Але што ад­бы­ва­ец­ца з гэ­ты­мі дзець­мі да­лей? А да­лей усе яны ста­но­вяц­ца ін­ва­лі­да­мі. Пры­чым атрым­лі­ва­юць ін­ва­лід­насць мак­сі­маль­най сту­пе­ні, на мак­сі­маль­ны тэр­мін...

Мы вы­ле­чы­лі дзі­ця (гэ­та, да­рэ­чы, каш­туе дзяр­жа­ве вя­лі­кіх гро­шай). Дык да­вай­це яшчэ за­ха­ва­ем і асо­бу гэ­та­га дзі­ця­ці! Да­вай­це з ім пра­ца­ваць да­лей, пра­па­ну­юць спе­цы­я­ліс­ты.

­­­* * *

У еў­ра­пей­скіх шпі­та­лях, да­рэ­чы, ма­юц­ца спе­цы­я­ліс­ты не толь­кі па ме­ды­цын­скай, але і па са­цы­яль­най рэ­абі­лі­та­цыі. У пе­ры­яд зна­хо­джан­ня па­цы­ен­та ў ля­чэб­най уста­но­ве са­цы­яль­ныя рэабі­лі­то­ла­гі аб­сле­ду­юць яго жыл­лё­выя ўмо­вы і рых­ту­юць да вяр­тан­ня да­до­му. Та­кім чы­нам, па­цы­ент, вы­чар­паўшы ўсе маг­чы­мас­ці ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі, аказ­ва­ец­ца адап­та­ва­ным да бы­та­во­га жыц­ця.

— Ка­лі б у ча­ла­ве­ка бы­лі ство­ра­ны ад­па­вед­ныя бы­та­выя ўмо­вы і ён, жы­ву­чы до­ма, мог на­вед­ваць цэнтр рэ­абі­лі­та­цыі, ён та­ды б доў­га не трап­ляў у на­шы са­цы­яль­ныя ўста­но­вы, у той жа дом-ін­тэр­нат для са­ста­рэ­лых, — упэў­не­ны на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла Ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­ца­ба­ро­не Мінабл­вы­кан­ка­ма Вя­ча­слаў Ва­ран­коў. — Са­цы­яль­ныя рэ­абі­лі­то­ла­гі нам па­трэб­ны як па­вет­ра. Ім зной­дзец­ца шмат пра­цы. Па­чы­на­ю­чы з ад­дзя­лен­няў дзён­на­га зна­хо­джан­ня пры тэ­ры­та­ры­яль­ных цэнт­рах са­цы­яль­на­га аб­слу­гоў­ван­ня на­сель­ніц­тва (ТЦСАН), цэнт­раў ка­рэк­цый­на-раз­ві­ва­ю­ча­га на­ву­чан­ня і рэ­абі­лі­та­цыі і за­кан­чва­ю­чы да­ма­мі-ін­тэр­на­та­мі і да­ма­мі-ін­тэр­на­та­мі псі­ха­не­ўра­ла­гіч­на­га ты­пу.

У на­шых ТЦСАН ма­юц­ца сац­ра­бот­ні­кі — і гэ­та доб­ра, але яны аказ­ва­юць толь­кі бы­та­выя па­слу­гі до­ма. А са­цы­яль­ны рэабі­лі­то­лаг ці, па-ін­ша­му, спе­цы­я­ліст па рэ­абі­лі­та­цыі асо­бы — гэ­та ча­ла­век, які звяз­вае ін­ва­лі­да з гра­мад­ствам. У ідэа­ле са­цы­яль­ны рэ­абі­лі­то­лаг ста­но­віц­ца су­вяз­ным звя­ном па­між ча­ла­ве­кам з фі­зіч­ны­мі аб­ме­жа­ван­ня­мі і док­та­рам, на­ву­чаль­най уста­но­вай, па­тэн­цый­ным пра­ца­даў­цам.

Ці з'я­вяц­ца са­цы­яль­ныя рэ­абі­лі­то­ла­гі ў бе­ла­рус­кіх уста­но­вах?

У на­ступ­ным го­дзе ка­фед­ра рэ­абі­лі­та­ло­гіі Дзяр­жаў­на­га ін­сты­ту­та кі­ра­ван­ня і са­цы­яль­ных тэх­на­ло­гій БДУ вы­пус­ціць ка­ля 400 спе­цы­я­ліс­таў па рэ­абі­лі­та­цыі асо­бы. «Гэ­та бу­дуць уні­фі­ка­ва­ныя спе­цы­я­ліс­ты, якія ў да­лей­шым змо­гуць атры­маць спе­цы­я­лі­за­цыю. Пад­час ву­чо­бы на­шы сту­дэн­ты спа­сці­га­юць асно­вы ме­ды­цы­ны, псі­ха­ло­гіі, юрыс­пру­дэн­цыі, ар­хі­тэк­тур­на-ася­род­дзе­вы ды­зайн, — га­во­рыць за­гад­чык ка­фед­ры Кан­стан­цін Зба­роў­скі. — Яны па­він­ны быць за­па­тра­ба­ва­ны на ба­зе ля­чэб­на-пра­фі­лак­тыч­ных уста­ноў, са­цы­яль­ных уста­ноў (і ста­цы­я­нар­ных, і ам­бу­ла­тор­ных), ТЦСАН.

Але ка­лі яны з'я­вяц­ца ў шта­тах бе­ла­рус­кіх уста­ноў?

— Цяпер пра­хо­дзіць экс­пер­ты­зу но­вая Дзяр­жаў­ная пра­гра­ма па пра­фі­лак­ты­цы ін­ва­лід­нас­ці на 2016-2020 га­ды, і маг­чы­ма, што там бу­дзе раз­гле­джа­на гэ­тае пы­тан­не, — ка­жа на­мес­нік ды­рэк­та­ра па на­ву­ко­вай ра­бо­це РНПЦ ме­ды­цын­скай экс­пер­ты­зы і рэ­абі­лі­та­цыі Ла­ры­са Ка­зак .— Ён уклю­ча­ны па іні­цы­я­ты­ве гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў ін­ва­лі­даў.

­­­* * *

На сён­няш­ні дзень доб­ра за­рэ­ка­мен­да­ва­ла ся­бе та­кая фор­ма са­цы­яль­най рэ­абі­лі­та­цыі, як клуб­ны дом, дзе лю­дзі з псі­хіч­ны­мі за­хвор­ван­ня­мі атрым­лі­ва­юць не­аб­ход­ную пад­трым­ку і маг­чы­масць не­за­леж­на жыць у гра­мад­стве. У Мін­ску ўжо іс­ну­юць два та­кія клуб­ныя да­мы («Звяз­да» ўжо пі­са­ла пра адзін з іх). Спе­цы­я­ліс­ты сцвяр­джа­юць, што, як пра­ві­ла, у на­вед­валь­ні­каў та­кіх клуб­ных да­моў ад­зна­ча­ец­ца зні­жэн­не не­аб­ход­нас­ці ў шпі­та­лі­за­цыі да 40%, а так­са­ма ў ле­ка­вых срод­ках; па­мян­ша­ец­ца коль­касць рэ­цы­ды­ваў.

Акра­мя та­го, ця­пер у на­шых да­мах-ін­тэр­на­тах псі­ха­не­ўра­ла­гіч­на­га про­фі­лю зна­хо­дзіц­ца вя­лі­кая коль­касць лю­дзей, якія маг­лі б жыць і са­ма­стой­на, але пад на­гля­дам. Праб­ле­му мо­жа вы­ра­шыць та­кая фор­ма са­цы­яль­най рэ­абі­лі­та­цыі, як да­мы су­пра­ва­джаль­на­га пра­жы­ван­ня. Іх сут­насць у тым, што ма­ла­дым ін­ва­лі­дам да­ец­ца жы­лое па­мяш­кан­не, дзе яны са­ма­стой­на жы­вуць, вя­дуць хат­нюю гас­па­дар­ку, га­ту­юць ежу, пры­бі­ра­юць, ро­бяць па­куп­кі — вы­ра­ша­юць усе не­аб­ход­ныя са­цы­яль­на-бы­та­выя пы­тан­ні. А са­цы­яль­ныя ра­бот­ні­кі і ме­ды­кі аказ­ва­юць ім не­аб­ход­ную са­цы­яль­на-пе­да­га­гіч­ную, рэ­абі­лі­та­цый­ную, бы­та­вую да­па­мо­гу. І та­кія да­мы ў нас ужо па­чы­на­юць з'яў­ляц­ца.

Да­рэ­чы

Быць на роў­ных са зда­ро­вы­мі людзь­мі

...да­зво­ліць элект­рон­ны да­вед­нік для асоб з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі ў Грод­не

Та­кі сэр­віс з'я­віў­ся ў го­ра­дзе сё­ле­та, ары­ен­та­ва­ны ён як на лю­дзей з па­ру­шэн­нем апор­на-ру­халь­на­га апа­ра­та, так і на сла­ба­ві­ду­шчых. Уяў­ляе са­бой спе­цы­яль­на рас­пра­ца­ва­ную сту­дэн­та­мі Гро­дзен­ска­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та імя Я. Ку­па­лы пра­гра­му з ба­зай звес­так ар­га­ні­за­цый, прад­пры­ем­стваў, уста­ноў са­цы­яль­най і ін­шай інф­ра­струк­ту­ры, раз­ме­шча­ных на тэ­ры­то­рыі го­ра­да, і з апі­сан­нем асноў­ных ха­рак­та­рыс­тык (эле­мен­таў) без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя, якія на іх ма­юц­ца.

Уся­го ў гэ­тым да­вед­ні­ку прад­стаў­ле­на ка­ля 700 аб'­ек­таў аду­ка­цыі, ахо­вы зда­роўя, куль­ту­ры, гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня, са­цы­яль­най аба­ро­ны, жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі; ганд­лё­выя аб'­ек­ты, ап­тэч­ныя ўста­но­вы, ад­дзя­лен­ні су­вя­зі, пад­атко­выя і пра­ва­ахоў­ныя ор­га­ны, вак­за­лы, кі­на­тэ­ат­ры, гас­ці­ні­цы.

Па кож­ным з прад­стаў­ле­ных у ба­зе аб'­ек­таў ма­ец­ца пэў­ны пе­ра­лік ін­фар­ма­цыі: най­мен­не ўста­но­вы, ар­га­ні­за­цыі, яе юры­дыч­ны ад­рас, спіс эле­мен­таў без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя з ха­рак­та­рыс­ты­ка­мі. Дзя­ку­ю­чы гэ­тай пра­гра­ме мож­на ажыц­ця­віць по­шук па 2-х па­зі­цы­ях. Так, ча­ла­век з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі мо­жа да­ве­дац­ца, на якіх аб'­ек­тах ма­ец­ца пан­дус, лес­ві­ца ці які-не­будзь ін­шы эле­мент без­бар'­ер­на­га ася­род­дзя, а так­са­ма мо­жа «пра­тэс­ці­ра­ваць» кан­крэт­ны аб'­ект на на­яў­насць са­ні­тар­ных па­ко­яў для лю­дзей з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, пар­ко­вак для транс­парт­ных срод­каў ін­ва­лі­даў або мес­цаў ад­па­чын­ку для іх, да­ве­дац­ца, ці ўлад­ка­ва­ны аб'­ек­ты так­тыль­ны­мі срод­ка­мі, моў­ны­мі ін­фар­ма­та­ра­мі і ін­шы­мі срод­ка­мі ві­зу­а­лі­за­цыі.

Гэ­та да­зво­ліць усім ці­каў­ным быць да­свед­ча­ны­мі аб уста­но­вах, пры­ста­са­ва­ных для на­вед­ван­ня людзь­мі з аб­ме­жа­ва­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі. А фі­зіч­на аслаб­ле­ныя лю­дзі змо­гуць на­роў­ні з звы­чай­ны­мі гра­ма­дзя­на­мі ка­рыс­тац­ца аб'­ек­та­мі інф­ра­струк­ту­ры,

Сайт-да­вед­нік да­ступ­ны па ад­ра­се nоbаrіеr.grsu.bу. У га­ра­дзен­скім гар­вы­кан­ка­ме за­пэў­ні­ва­юць, што пра­гра­ма бу­дзе па­ста­ян­на аб­наў­ляц­ца з улі­кам вы­ка­нан­ня ра­бот па ства­рэн­ні да­ступ­на­га ася­род­дзя жыц­ця­дзей­нас­ці.

Свят­ла­на Бусь­ко

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.