Вы тут

«Бярэзінская рампа» збірае таленты


З 28 па 30 лістапада на Міншчыне пройдзе абласны фестываль народных тэатраў «Бярэзінская рампа».

Сем аматарскіх тэатральных калектываў цэнтральнага рэгіёна (а гэта амаль паўтары сотні артыстаў) падзеляцца творчымі дасягненнямі.

Рэжысёры вобласці звяртаюцца не толькі да твораў айчынных аўтараў, але і да замежнай драматургіі, спрабуюць свае сілы і ў аўтарскай творчасці. Сёлета ў фестывальнай афішы — вершаваны «тэатральны фельетон» па творы рэжысёра Слуцкага тэатра Дзмітрыя Шуманіна, драматычная балада па паэме Міколы Арочкі «Каптур і карона». Пасля творчага перапынку зноў прыме ўдзел у «Бярэзінскай рампе» народны тэатр Вілейскага Палаца культуры з добра вядомым усім «Звычайным цудам» Яўгена Шварца. Адметна, што музыка і тэксты песень да мюзікла напісаны рэжысёрам тэатра Вадзімам Шырочыным.

На жыццёва-філасофскія тэмы разважаюць рэжысёры Мікалай Пытляк з Беразіно і Андрыян Барткевіч з Маладзечна. Падзеям пераможных дзён 1945‑га прысвячае баладу «Радавыя» Аляксея Дударава Пухавіцкі народны тэатр. Аматарам рускай класікі рэжысёр Наталля Радзівонава разам з удзельнікамі жодзінскага тэатра прадставяць гогалеўскую «Жаніцьбу».

У заключэнне гледачу будзе прапанаваны спектакль па навеле Франца Кафкі «Ператварэнне» ў выкананні гасцей з Гродна.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.