Вы тут

Калі адлегласць — не перашкода


 У супрацоўніцтва нашай краіны з В'етнамам — вялікія магчымасці і перспектывы

В'етнам з'яўляецца для нас значным і правераным часам партнёрам у Паўднёва-Усходняй Азіі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Фу Чонгам, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго, што аўтарытэт В'етнама ў рэгіянальным і глабальным плане пастаянна расце. Краіны маюць падобныя погляды на актуальныя пытанні сусветнай палітыкі і канструктыўна супрацоўнічаюць у рамках міжнародных арганізацый.

«Мы бачым шмат нявыкарыстаных рэзерваў для далейшага ўмацавання нашага партнёрства. Гэта адносіцца перш за ўсё да гандлёва-эканамічнай сферы», — сказаў кіраўнік дзяржавы. У беларускіх прадпрыемстваў ёсць вялікія магчымасці істотна нарасціць аб'ёмы паставак беларускай тэхнікі на в'етнамскі рынак, у першую чаргу сельгасмашын і аўтатэхнікі.

Значны імпульс развіццю адносін паміж Беларуссю і В'етнамам можа даць сумесная рэалізацыя буйных праектаў, лічыць Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў нас набыты значны досвед праектавання і будаўніцтва аб'ектаў рознай складанасці, развіцця інфраструктуры, мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. На яго думку, ёсць добрыя напрацоўкі ў энергетыцы і іншых сферах. «Гэтым досведам мы гатовы падзяліцца з нашымі в'етнамскімі сябрамі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што перспектыўным напрамкам беларуска-в'етнамскіх сувязяў з'яўляецца вытворчая кааперацыя.

У В'етнаме ўжо збіраюцца аўтамабілі МАЗ. З улікам абнаўлення парку пасажырскіх аўтобусаў, якое праводзіцца ў В'етнаме, Прэзідэнт Беларусі прапанаваў стварыць там сумеснае прадпрыемства па вытворчасці пасажырскай тэхнікі. У сваю чаргу Беларусь зацікаўлена ў больш актыўнай рабоце в'етнамскіх карпарацый на беларускім рынку.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў прадукцыі, вырабленай у рамках такіх праектаў, ёсць добрыя магчымасці для выхаду на рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.

В'етнам жа можа стаць плацдармам для пашырэння эканамічных інтарэсаў Беларусі ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі, адзначыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць развіцця эканамічных сувязяў з В'етнамам па ўсіх напрамках. Паводле яго слоў, у цяперашніх умовах Беларусь і В'етнам павінны развіваць супрацоўніцтва не толькі ў сферы адукацыі, але таксама ў галінах навукі і высокіх тэхналогій. На яго думку, ёсць перспектывы і па развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Беларусь разлічвае на выпрацоўку сумесна з в'етнамскім кіраўніцтвам доўгатэрміновай стратэгіі ўзаемадзеяння ў гэтай сферы.

Беларускі лідар у 2015 годзе мае намер наведаць В'етнам. Ён прапанаваў пабудаваць сустрэчу такім чынам, каб «перагаворы сталі этапам падрыхтоўкі маштабных двухбаковых дамоўленасцяў у час маючага адбыцца візіту ў В'етнам».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што няма ніякіх рознагалоссяў паміж нашымі краінамі па міжнародным парадку дня, тут у краін падобныя пазіцыі. «Мы ўжо ўшчыльную падыходзім да якасна новага ўзроўню супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў. Будзем працягваць лінію на паступальнае паглыбленне двухбаковага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі ва ўсіх галінах», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь падтрымлівае намеры В'етнама аб заключэнні Пагаднення аб свабодным гандлі з Мытным саюзам.

«Я лічу, што галоўным вынікам гэтага візіту стане рэалізацыя ў адпаведнасці з нашымі дамоўленасцямі шэрагу мерапрыемстваў, якія дадуць магчымасць ажыццявіць прарыў у адносінах паміж Беларуссю і В'етнамам. І яны выйдуць на самы высокі ўзровень партнёрства і стратэгічнага супрацоўніцтва», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.