Вы тут

Неспадзяванкі


Калі мы ладзілі вандроўку ў слаўны Полацк, малодшанькаму, Паўлічку, ледзь споўнілася шэсць. Пасля першага дня, праведзенага за разгляданнем варштатаў і фаліянтаў, шрыфтоў ды ініцыялаў, выехалі на начлег на Ушачу, каб назаўтра, налавіўшы зранку рыбы на сняданак, зноў выправіцца ў Полацк. Назаўтра быў, помніцца, Спас — самы час вандраваць па святынях.

— Спачатку Сафійскі сабор, — абмяркоўваем, уладкоўваючыся ў палатцы, план перамяшчэнняў.

Сцямнела, касцёр згас, на небе ні зоркі, навокал цішыня, і нават конікі з сабою не спрачаюцца. І раптам:

— Пі-пі... Пі-пі-пі. Пі-пі-пі-пі! — прызыўна і ўсё больш настойліва.

Які там сон! Ліхтарыкі ў рукі — і шукаць, каму патрэбна дапамога. А вось што аказалася: у пагнутую бляшанку з-пад нейкага напою, пакінутую, відаць, папярэднікамі, залезла мышаня. А выбрацца назад не здолела, таму і верашчала. Выратаванае жыццё напярэдадні вялікага свята — гэта падвойнае свята. Адзначылі яго раніцай наварыстай юшкай.

— Цяпер можна і на Сафійскі забор лезці, — падсумаваў наш Паўлічак.

 

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.