Вы тут

На фаст-фуд не згаджацца


«Грыбкі» пры дарозе, не кажучы пра больш «грунтоўныя» збудаванні, толькі на павярхоўнае меркаванне сустракаюцца часта. На справе можаш ехаць, ехаць, ехаць, ехаць... Да таго ж іх не заўсёды прыбіраюць (і не ўсе падарожнікі абедаюць так, каб прыбірання пасля іх не патрабавалася). А прыдарожныя «корчмы» ў большасці сваёй замест таго, каб частаваць падарожнікаў нечым сапраўдным, прапануюць ім у лепшым выпадку фастфуд і каву «чатыры ў адным» (амаль кава, звышцукар, нейкія тэхнічныя вяршкі (з чаго іх, цікава, робяць?) і пластмасавую палачку замест лыжачкі (хто прыдумаў?!). Сапраўдныя корчмы — з карчмаркай у клятчастай спадніцы і драўлянымі лаўкамі ды пры гэтым без піцы ці фры ў меню — гэта амаль казка. Падарожніку ж патрэбна якраз яна, казка, бо перахапіць хот-дог на АЗС можна любым іншым разам, едучы ў камандзіроўку, і ніяк не хочацца рабіць гэта ў свята, што завецца вялікай вандроўкай у прасторы і часе.

Між іншым. Смачна, прыгожа і настраёва — у карчме «У Тадэвуша» ля доміка Тадэвуша Касцюшкі, насупраць палаца Пуслоўскіх пад Косавам. Там толькі посуд не адпаведны — з карычневага шкла, як было модна ў 90-я ХХ стагоддзя. Ці ўжо памянялі? Хай бы...

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.