Вы тут

Давайце без самалячэння!


Вось ужо больш за месяц мы жывём ва ўмовах узмоцненага кантролю за рацыянальным прызначэннем лекавых сродкаў — у аптэках укаранілі новую практыку іх рэалізацыі. У Міністэрстве аховы здароўя паведамляюць аб тым, што змяненне сітуацыі выклікала пэўнае непаразуменне з боку, хіба, мінчан, якія з першага дня, не разабраўшыся, што да чаго, пачалі скардзіцца і абурацца.

27-43

У рэгіёнах жа няма такой рэакцыі — чэргаў у медустановах па рэцэпты не назіраецца. Разам з тым, спецыялісты зноў падкрэсліваюць неабходнасць і важнасць падобных мер, паколькі, паводле прыблізных даных, штогод каля 3 мільёнаў людзей у розных краінах атрымліваюць ускладненні ад бескантрольнага прыёму лекаў. Сусветная арганізацыя аховы здароўя занепакоена тым, што самалячэнне прывяло да множнай лекавай устойлівасці да туберкулёзу, выклікала ўстойлівасць да антыбіётыкаў, справакавала рост алергічных захворванняў (у першую чаргу ў дзяцей), дысбактэрыёзаў, гарманальных парушэнняў.

Некаторыя тлумачэнні таго, што і як змянілася, дае начальнік аддзела медыка-санітарнай дапамогі Камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Людміла ЛУГАВЕЦ:

— Без рэцэпта сёння па-ранейшаму можна набыць шмат неабходных сродкаў для самадапамогі. Гэта лекавыя сродкі, прызначаныя для экстраннага зняцця высокага крывянога ціску, лекі, якія прымяняюцца пры павышэнні тэмпературы і першых прыкметах вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, сродкі для лячэння кішэчных расстройстваў, супрацьмікробныя прэпараты і многае іншае.

Лекі, якія павінны адпускацца па рэцэпце ўрача, павінны адпускацца менавіта такім чынам. Гэта сусветная практыка, якая знайшла адлюстраванне ў нядаўняй пастанове міністэрства. Актуальнасць дакумента — бясспрэчная. Нашы грамадзяне любяць пашумець наконт ігнаравання інтарэсаў хворага, якому, маўляў, не варта лішні раз звяртацца ў паліклініку. Аднак мы добра вывучылі праблему і бачым, што ніякага клопату аб хворым у самалячэнні, набыцці лекаў без рэцэпта няма. Больш за тое, у гэтым ёсць шмат дрэннага. Я магу прывесці не адзін выпадак, калі нашы людзі не проста атрымлівалі пабочны эфект ад няправільнага выкарыстання лекавых сродкаў, але станавіліся інвалідамі — страчвалі зрок, слых і г. д.

Лекавыя сродкі могуць выпісвацца тэрмінам да шасці месяцаў. Пры гэтым урач можа выпісваць некалькі рэцэптурных бланкаў на гэты час. Вось тут якраз улічваюцца сапраўдныя інтарэсы хворага. Можа быць, пацыенту зручней плаціць часткамі, набываць не цэлую ўпакоўку адразу на ўвесь курс, а, скажам, адзін блістар (10 таблетак, 12 таблетак і г. д.). Такая практыка дзейнічае ўжо другі год у дачыненні да выпіскі рэцэптаў хранічным хворым. Цяпер такі падыход распаўсюджваецца на ўсю практыку выпіскі рэцэптаў.

У сельскай мясцовасці рознічны продаж лекаў ажыццяўляюць медработнікі ФАПаў, урачэбных амбулаторый, бальніц сястрынскага догляду, участковых бальніц. Практыкуецца і сумесны выезд урачэбных брыгад і аптэк. Так што нельга гаварыць аб тым, што за межамі буйных гарадоў будуць узнікаць праблемы з даступнасцю да лячэння.

Калі ў аптэцы няма таго сродку, які пазначаны ў рэцэпце, фармработнік мае права замяніць яго на іншую гандлёвую назву, калі толькі гэты лекавы сродак або псіхатропнае рэчыва не было выпісана бясплатна ці на льготных умовах. Калі ж грамадзянін не згодны на такую замену, фармацэўтычны работнік павінен узяць рэцэпт, зафіксаваць яго ў журнале рэгістрацыі рэцэптаў, якія знаходзяцца на адтэрмінаваным абслугоўванні, і арганізаваць забеспячэнне лекамі ў бліжэйшыя пяць дзён.

Дарэчы

• Як і раней, за поўны кошт урач можа выпісваць пацыенту лекавыя сродкі айчыннай і замежнай вытворчасці з выкарыстаннем яго міжнароднага непатэнтаванага наймення або з указаннем канкрэтнай гандлёвай назвы.

• Рэцэпты на наркатычныя сродкі павінны захоўвацца 5 гадоў, а рэцэпты, рэалізаваныя з аптэк за поўны кошт (за выключэннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, этылавага спірту і лекаў, на якія ўстаноўлены нормы адначасовай рэалізацыі), таксама застаюцца ў аптэцы, захоўваюцца на працягу месяца і пасля знішчаюцца ва ўстаноўленым парадку.

• Лекі выпісваюцца з улікам не толькі дыягназу, узросту і г. д., але і з улікам даступнасці па кошце. Гэта азначае, што ў першую чаргу выпісваюцца лекавыя сродкі айчыннай і замежнай вытворчасці, набытыя па выніках дзяржаўных закупак.

• Дазваляецца выпісваць рэцэпты ўрача з выкарыстаннем не толькі лацінскай, але і беларускай і рускай моў.

Святлана БАРЫСЕНКА.

Больш за тры гадзіны — на рэцэпт?

Далёка не ва ўсіх паліклініках той жа сталіцы ўдаецца наладзіць работу належным чынам. Пацыенты скардзяцца на доўгія чэргі, адсутнасць спецыялістаў. З аднаго боку, такія цяжкасці абумоўлены аб'ектыўнымі прычынамі. Укамплектаванасць тэрапеўтамі па горадзе знаходзіцца зараз на ўзроўні 70 працэнтаў, а па шэрагу вузкіх спецыяльнасцяў — і таго менш. З другога боку, адміністрацыя можа вырашаць падобныя пытанні, прадухіляць скаргі, не дадаваць пацыентам галаўнога болю.

Вось адно з тыповых нараканняў ад мінчанкі Веры Васільеўны:

—У маёй паліклініцы ўчастковага няма, аднак для выпіскі рэцэптаў павінны працаваць два чалавекі. Падыходжу да таго кабінета, у які мяне накіравала рэгістратура. Пад дзвярыма — чалавек восем. Дзверы кабінета зачынены. Усе сядзяць, чакаюць. Гадзіны праз дзве даведваемся, што трэба спусціцца ў кабінет паверхамі ніжэй, дзе ўрачоў падменяць дзве медсястры. Тут зноў давялося пачакаць… Урэшце трапіла да медсястры, якая выпісала рэцэпты адразу на тры месяцы. Па вялікім рахунку, я магу пакінуць у аптэцы амаль 400 тысяч за раз, але ж не ўсе такія. Між тым медсястра і не прапаноўвала выпісаць некалькі рэцэптаў, хоць павінна разумець, што патрэбны мне прэпарат не можа быць танным…

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.