Вы тут

Парады псіхолага


На пытанні чытачоў адказвае старшы выкладчык кафедры псіхалогіі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, псіхолаг-кансультант Алена ОСІПАВА.

Каб дзіця пасталела — дазвольце яму гэта!

«Майму сыну амаль 5 гадоў, а ён усё ніяк не жадае вучыцца несці адказнасць за свае ўчынкі. Калі ён упаў — вінаваты хтосьці іншы, зламаў цацку — зноў гэта не ён, а іншае дзіця ў садку, калі выхавальніца зрабіла заўвагу — значыць, яна дрэнная, а не ён у нечым вінаваты. Пры тым мы з мужам стараемся ніколі не ціснуць на яго аўтарытэтам і не сварыцца за дрэнныя ўчынкі. Проста шчыра гаворым, што засмучаемся, калі ён падманвае, і стараемся на канкрэтных прыкладах патлумачыць, што добра, а што дрэнна...

Падкажыце, як навучыць сына не хлусіць і прызнаваць сваю віну».

Алена Васільчанка, г. Мінск.

Алена, адказныя паводзіны дзіцяці пяці гадоў уключаюць у сябе не толькі ўменне несці адказнасць за свае ўчынкі, але таксама права самастойнага прыняцця рашэнняў, права выбару, пэўную ступень волевыяўлення, на якую можа быць здольнае дзіця ў гэтым узросце. Развіццё адказных паводзін дзіцяці — гэта састаўная частка работы па фарміраванні яго самастойнасці. Патрэба ў самастойнасці і незалежнасці ад дарослага, як ва ўчынках, так і ў жаданнях, у дзіцяці асабліва моцна праяўляецца, пачынаючы з трох гадоў. У гэты ж час з'яўляецца і ўстойлівае жаданне самасцвердзіцца. Бацькі ж часта або з-за недахопу часу, або з-за няўпэўненасці ў сілах і магчымасцях дзіцяці, ці з-за жадання ўберагчы яго ад траўмаў і іншых непрыемнасцяў робяць за яго тое, што малое цалкам магло б рабіць самастойна. Дзіця ў 5 гадоў ужо здольнае ўключацца ў карысную дзейнасць. Дзеці наогул вельмі актыўныя і з вялікім задавальненнем выконваюць разнастайныя даручэнні дарослых. Імкненне да самастойнасці асабліва вялікае, калі дзіця бярэ ўдзел у сапраўднай працы, якую выконваюць і дарослыя. А імкнучыся рабіць усё за дзіця, мы, дарослыя, наносім яму вялікую шкоду, пазбаўляем яго самастойнасці, падрываем веру ва ўласныя сілы, прывучаем спадзявацца на іншых і нібы пакідаем яго «маленькім».

Вяртаючыся да вашага пытання, Алена, магу меркаваць, што ваш сын якраз і дэманструе паводзіны, уласцівыя для дзяцей маладзейшага ўзросту. У сістэме вашых дзіцяча-бацькоўскіх стасункаў у дзіцяці не склалася ўяўленняў «што можна — што нельга», «што добра, а што дрэнна». Паспрабуйце адказаць сабе на пытанні: ці дастаткова ваша дзіця ўцягнута ў сямейныя справы? Ці ёсць у яго ўсталяваныя нормы і правілы? Ці нясе яно адказнасць за іх невыкананне або ўсё абмяжоўваецца павучальнымі гутаркамі? Ці ёсць у яго магчымасці для праяўлення самастойнасці? Думаю, пасля адказаў на іх вам шмат што стане зразумелым.

Тактыка і стратэгія

«Мы з мамай часта спрачаемся і нават сварымся на тэму выхавання дзяцей. Справа ў тым, што я не проста хвалю ці крытыкую дачку за штосьці, а тлумачу, да якіх наступстваў прыводзіць той ці іншы ўчынак. У бабулі ж зусім іншая педагагічная тактыка: «Добрыя дзяўчаткі так не робяць!» або «Будзеш так хадзіць, усе будуць смяяцца». І колькі я ні тлумачу, што гэта не выхаванне, а проста памкненне зрабіць дзіця «паслухмяным і зручным для дарослых», мама прапускае ўсё міма вушэй, аргументуючы, што нас жа з братам яна вырасціла добрымі людзьмі (хоць насамрэч да школы нас выхоўвала бабуля). Шчыра кажучы, я не ведаю, як гэта спыніць, калі толькі не забараніць стасункі з унучкай наогул...»

Ірына, г. Брэст.

Ірына, адказнасць за дзіця нясуць найперш бацькі. Калі вы выхоўваеце дачку адна — вы і несяце поўную адказнасць. І не важна, якая педагагічная тактыка ў вашай мамы, бо толькі вы вырашаеце, як выхоўваць уласнае дзіця. Мама можа даваць вам парады, а ваша права — прыслухоўвацца да іх або не. І да вашай жа адказнасці адносіцца абмежаванне дзіцяці ад негатыўнага ўплыву прабацькоў. Я думаю, калі мама адчуе вашу рашучасць, рэальную пагрозу адлучэння ад унучкі, яна сама хутка захоча змяніць сваю «тактыку».

З іншага ж боку, бабулі таксама адыгрываюць важную ролю ў жыцці сваіх унукаў: яны могуць дадаваць тым клопат і любоў, на якую ў мамы і таты наўпрост не хапае часу (бо яны шмат працуюць); у іх ёсць магчымасць разам з унукамі бавіць час на прыродзе, чытаць кніжкі, расказваць пра сваё жыццё і пра жыццё прабабуль і прадзедаў, наогул пра гісторыю сям'і. І гэта вельмі важна. Калі ваша мама пагодзіцца на такую ролю, прыміце яе дапамогу з удзячнасцю!

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.