Вы тут

Праверкі і гандляроў «точаць»


Міністэрствы гандлю і аховы здароўя, Дзяржстандарт працягваюць інспектаваць рынкі краіны. Нядаўна былі правераны яшчэ 15 з іх.

27-48

Гандлёвай інспекцыяй Мінгандлю, інспекцыямі Дзяржстандарта, санітарнымі органамі Міністэрства аховы здароўя суб'ектам гаспадарання па выніках кантрольных мерапрыемстваў было выдадзена звыш 130 рэкамендацый аб выпраўленні выяўленых парушэнняў, у тым ліку чатыры — непасрэдна адміністрацыям рынкаў, інфармуе прэс-служба Міністэрства гандлю. Маніторынг больш за 330 суб'ектаў гаспадарання паказаў, што незахаванне парадку маркіроўкі тавараў, адсутнасць дакументаў, што пацвярджалі б іх якасць, па-ранейшаму маюць месца быць. Напрыклад, былі выяўлены выпадкі рэалізацыі парфумерна-касметычнай прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Разам з тым, адзначаюць спецыялісты міністэрства, у тым ліку дзякуючы і растлумачальнай рабоце ўдалося дабіцца зніжэння колькасці такіх парушэнняў у параўнанні з вынікамі маніторынгу, праведзенага ў жніўні-верасні гэтага года.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.