Вы тут

Унук падпаліў кватэру бабулі


Бліжэй да поўначы сталічным выратавальнікам давялося выязджаць па выкліку на пажар, што здарыўся ў кватэры пяціпавярховага жылога дома па вуліцы Карпава.

Двухпакаёўка належыць пенсіянерцы 1949 года нараджэння, якая пражывае разам з 40-гадовай дачкой. Абедзве жанчыны сустрэлі работнікаў МНС на вуліцы. А вось меркаванага віноўніка здарэння — 18-гадовага непрацуючага ўнука, што таксама жыве ў гэтай жа кватэры, — пажарныя знайшлі на лесвічнай пляцоўцы. Ён быў шпіталізаваны з атручэннем прадуктамі гарэння. У жыллі — на балконе і ў адным з жылых пакояў — пажарныя выявілі два ачагі загарання. Мяркуецца, што прычынай здарэння быў падпал, учынены ўнукам гаспадыні. Малады чалавек быў нападпітку.

...а пакінуты без нагляду сын выклікаў... МНС

У вёсцы Мурава Пружанскага раёна чатырохгадовы хлопчык паведаміў пра неіснуючы пажар.

Паводле інфармацыі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, увечары яго маці пайшла ў краму. Праз нейкі час дзіцяці, відавочна, стала сумна. Хлопчык набраў «101» і сказаў, што ў доме... гарыць дыван, а побач нікога няма. З адрасам ён памыліўся, тым не менш на выратаванне дзіцяці прымчаліся тры экіпажы падраздзялення выратавальнікаў. Віноўнік-жартаўнік патлумачыў, што прыгадаў, як было весела ў дзіцячым садзе, калі туды прыязджалі пажарныя і расказвалі аб правілах пажарнай бяспекі...

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.