Вы тут

Аўто з-за мяжы з сумніўнай гісторыяй


«Празрыстасць» беларуска-расійскай мяжы нярэдка дазваляе злачынцам пераганяць і збываць крадзены транспарт

Як паведамілі «Звяздзе» ў Галоўным упраўленні крымінальнага вышуку МУС, сярод беларусаў у апошні час павялічыўся попыт на аўтамабілі, якія раней належалі грамадзянам Расіі. У 2013 годзе за адпаведны перыяд часу ў нашу краіну для асабістых патрэб перагналі звыш 25 тысяч аўтамабіляў. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз вызначылі, што ў 119 аўтамабілях быў зменены ідэнтыфікацыйны нумар, а 95 аўто ўвезлі з падробленымі ўлікова-рэгістрацыйнымі дакументамі. У выніку праверак аказалася, што 52 машыны шукаюць праваахоўныя органыя Расійскай Федэрацыі.

Нашы суайчыннікі найчасцей трапляюць у падобныя канфузы па нядбайнасці, з-за невыканання элементарных патрабаванняў заканадаўства пры падпісанні пагаднення куплі-продажу аўтамабіля. Нярэдка ў афармленні дагавора пакупнік не ўдзельнічае. «Прадавец» прапануе пакінуць свае анкетныя даныя (альбо копію пашпарта), а праз пэўны час перадае аформлены без удзелу пакупніка дагавор куплі-продажу і дакументы на аўтамабіль. І толькі пры перадачы машыны з яе «пашпартам» у рэгістрацыйныя падраздзелянні ДАІ высвятляецца, што дакументы падрабілі, ідэнтыфікацыйны нумар змянілі, а транспартны сродак знаходзіцца ў вышуку.

Каб знізіць падобную рызыку, МУС настойліва раіць пры набыцці аўто на тэрыторыі Расіі ўладальнікам і пакупнікам удзельнічаць у складанні неабходных дакументаў у Дзяржаўнай інспекцыі бяспекі дарожнага руху Расіі.

Якаў ЖУРБІН.

 

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.