Вы тут

Праблемныя пытанні прыватызацыі жылля: іх можна вырашыць


Мінжылкамгас сцвярджае, што прынцып прыватызацыі — вяртанне дзяржаве затрачаных на будаўніцтва жылля грошай, а не атрыманне прыбытку.

Пра гэта, у прыватнасці, паведаміў кансультант упраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Канстанцін Кулікоў.

Паводле яго слоў, для многіх грамадзян балючым пытаннем з'яўляецца ўзровень цэн, які сёння выкарыстоўваецца для прыватызацыі, але ён дзейнічае ўжо больш за 14 гадоў. «Да гэтага ў грамадзян было 7 гадоў, каб рэалізаваць сваё права на прыватызацыю жылля ў цэнах на момант уводу дома ў эксплуатацыю. А з 1999 года прыватызацыя стала ажыццяўляцца ў цэнах на момант звяртання грамадзян з заявай», — адзначыў Канстанцін Кулікоў. Гэта сведчыць аб тым, што асноўны прынцып прыватызацыі — не атрыманне прыбытку, а вяртанне грашовых сродкаў, якія дзяржава затраціла на будаўніцтва жылога дома за вылікам кошту зносу і з улікам спажывецкіх якасцяў кватэры і якасці жылога асяроддзя, перакладзеныя індэксным метадам у цэны на момант звяртання грамадзян з заявай.

У краіне, па статыстыцы на 1 студзеня гэтага года, маецца 4 млн 94 тыс. 631 кватэра, і тых, якія падлягаюць прыватызацыі, засталося менш за 360 тыс., або 8,8% ад агульнай колькасці кватэр, якія заселены па дагаворы найму жылога памяшкання і могуць быць прыватызаваны. Такім чынам, асноўная колькасць грамадзян краіны ўжо рэалізавалі сваё права на прыватызацыю жылля.

Дарэчы, трэба нагадаць, што ўступіў у сілу Указ №524 «Аб прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду». «Гэты дакумент не змяняе ўмовы і парадак прыватызацыі, вызначаныя раней Жыллёвым кодэксам Беларусі. Проста ўказ дазваляе вырашаць праблемныя пытанні прыватызацыі, якія выявіліся ў працэсе рэалізацыі грамадзянамі права на прыватызацыю жылых памяшканняў на завяршальным этапе ў сувязі з некаторымі зменамі заканадаўства за апошні час», — адзначыў Канстанцін Кулікоў.

Намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Вячаслаў Абрамаў у сваю чаргу падкрэсліў, што Указ №524 накіраваны на вырашэнне складаных пытанняў, якія ўзнікалі ў практыцы прымянення заканадаўства аб прыватызацыі дзяржжылфонду. «Мы спадзяёмся, што дакумент дазволіць на завяршальным этапе правесці гэтую работу правільна і выключыць абгрунтаваныя скаргі і звароты грамадзян у органы дзяржкіравання па пытаннях, звязаных з вызначэннем кошту жылых памяшканняў», — адзначыў ён.

Указ таксама замацаваў практыку прыватызацыі жылых памяшканняў без неабходнасці дзяржаўнай рэгістрацыі такіх памяшканняў у Адзіным дзяржаўным рэгістры нерухомай маёмасці, правоў на яго і здзелак з ім, дакументам вызначаны адказныя органы дзяржкіравання па разглядзе зваротаў у сувязі з вызначэннем кошту жылых памяшканняў для прыватызацыі. Акрамя таго, дакументам урэгулявана пытанне аб прыватызацыі жылых памяшканняў, пабудаваных за кошт сродкаў арганізацый з частковым прыцягненнем сродкаў работнікаў.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.