Вы тут

Пестыцыдам у зямлі не месца


Што рабіць з ядахімікатамі: вывозіць за мяжу ці спальваць? Кожны варыянт патрабуе вывучэння

Як вырашыць праблемы ў галіне абыходжання з непрыдатнымі пестыцыдамі? На гэта пытанне спрабавалі сумесна знайсці адказ эколагі, прадстаўнікі Мінсельгасхарча, МНС і Мінздароўя падчас калегіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Сёння ў нашай краіне захоўваецца каля 10623,215 тон непрыдатных пестыцыдаў, з якіх 27% ад агульнай колькасці — на тэрыторыі сельгаспрадпрыемстваў, 30% — на КУП «Комплекс па перапрацоўцы і захаванні таксічных прамысловых адходаў Гомельскай вобласці», і 43% — у падземных пахаваннях. Апошнія выклікаюць найбольшую трывогу эколагаў.

Каб засцерагчы прыроду і людзей ад пестыцыдаў, зацікаўленыя ведамствы прыступілі да ліквідацыі падземных пахаванняў. Ад непрыдатных пестыцыдаў ачышчаны тэрыторыі двух пахаванняў (Брэсцкага і Слонімскага) з сямі існуючых. Частка небяспечных рэчываў была вывезена ў Германію для абясшкоджвання, а частка размешчана на гомельскім комплексе.

Не менш увагі патрабуюць і непрыдатныя пестыцыды, якія захоўваюцца на тэрыторыі сельскагаспадарчых арганізацый. Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Качаноўскі адзначыў, што тэрмін іх перапакавання сканчаецца, а гэта можа прывесці да забруджвання навакольнага асяроддзя. Існуюць праблемы і з несанкцыянаваным доступам людзей у гэтыя сховішчы.

Як жа пазбавіцца ад непрыдатных пестыцыдаў? У Мінпрыродзе вылучаюць некалькі шляхоў для вырашэння гэтай праблемы: вывезці іх для знішчэння ў Еўропу, рэканструяваць адзін з цэментных заводаў краіны для спальвання там небяспечных рэчываў ці стварыць мабільную ўстаноўку, якая дапаможа распраўляцца з ядахімікатамі на месцы. Усе гэтыя ідэі патрабуюць усебаковага разгляду і значных фінансавых выдаткаў. Магчыма, удзел Беларусі ў некалькіх міжнародных праектах, выдаткоўванне сродкаў з бюджэту дапамогуць вырашыць гэтую актуальную экалагічную праблему.

Вераніка КОЛАСАВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.