Вы тут

Улад


 «Звязда» працягвае прадстаўляць чытачам маленькіх герояў рубрыкі «У вас будзе дзіця», якая ўжо трэці год выходзіць на тэлеканале АНТ і дапамагае знайсці новыя сем'і дзецям, што па розных прычынах засталіся без бацькоўскай апекі, любові і клопату. 51 дзіця за гэты час ужо апынулася ў сем'ях.

27-32

Хлопчыку 7 гадоў, ён жыве ў Мазырскім дзіцячым доме. Як расказваюць педагогі, Уладзік, які сёлета пайшоў у першы клас, — выдатны вучань: старанны, уважлівы, акуратны. А па-за школьнымі ўрокамі гэта звычайны сучасны хлопчык, які любіць бегаць, скакаць, займацца спортам. Па словах выхавальніцы Ірыны Кот, ва Уладзіка мноства захапленняў — ролікі, веласіпед, скейт, але самае любімае — плаванне. На занятках у басейне ён адчувае сябе літаральна як рыба ў вадзе — дакладней, як вясёлы, абаяльны, разумны і гарэзлівы дэльфін; а калі даходзіць справа да спаборніцтваў, то нават старэйшым хлопцам Улад стараецца ні ў чым не ўступаць. «Мы вельмі спадзяёмся, што знойдуцца людзі, якія зробяць для Уладзіка маленькае чараўніцтва і стануць для яго сапраўднымі клапатлівымі бацькамі», — кажуць супрацоўнікі дзіцячага дома.

Калі вы хочаце даведацца пра тое, як усынавіць Улада, патэлефануйце па нумары (017) 284-71-51. Гэта тэлефон Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі. Для тых, хто жадае ўсынавіць дзіця, на сайце vіdеораssроrt.ru змешчаны відэакурсы, падрыхтаваныя сумесна НЦУ і творчай групай праекта.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.