Вы тут

5 кніг для чытання разам з дзецьмі


Ірына САВІЦКАЯ, інжынер:

27-3

1.  Андрэй Жвалеўскі, Яўгенія Пастарнак, «Час заўжды добры». Вы ўяўляеце, што будзе, калі дзяўчынка з 2018 года раптам трапіць у 1980-ы, а хлопчык з 1980-га перанясецца на яе месца? А вось нашы беларускія аўтары ўявілі, і ў іх атрымаўся зусім не альтэрнатыўны сцэнарый «Дзяўчынкі з будучыні», а вельмі кранальная гісторыя для дарослых і дзяцей. Асобны плюс аўтарам за тое, што расповед пра «той» і «гэты» час не проста цікавы, а пазбаўлены павучальнага тону, якім часам злоўжываюць бацькі. Вельмі добра падсунуць гэту кнігу падлеткам, якія любяць «завісаць» у сацыяльных сетках і наогул у камп'ютары. Няхай паглядзяць на сябе збоку і падзеляцца ўражаннямі.

2.  Мікалай Носаў, «Прыгоды Нязнайкі і яго сяброў». Мне здаецца, гадоў да 10-12 абавязкова трэба прачытаць з дзецьмі хоць бы адну кнігу пра Нязнайку, бо ён — якраз увасабленне малых у гэтым узросце: гарэзлівы, непаслухмяны, часам празмерна самастойны, але яшчэ такі безабаронны і шчыры...

3.  Віктар Драгунскі, «Дзяніскавы аповеды». Кніга, якая забаўляе, выклікае цікавасць, вучыць, што добра і што дрэнна, смяшыць — карацей, робіць усё тое, што і павінна рабіць добрая дзіцячая кніга. І не бойцеся, што змест «састарэў», праверце вопытным шляхам. Мне сёння расказы Драгунскага падаюцца ўжо не вельмі цікавымі, а вось сына-трэцякласніка было не адарваць і не спыніць рогату.

4.  Кір Булычоў, «Мільён прыгод». Гэта класіка, правераная часам. Кніжка пра фантастычныя прыгоды Алісы Селязнёвай і яе сяброў, напэўна, для дашкольнікаў занадта мудрагелістая. Але ўсё ж раю набыць яе навырост: у будучыні абавязкова спатрэбіцца, асабліва калі ў вас расце маленькі «чамучка» і выдумшчык, энергію якога варта направіць у мірнае рэчышча.

5.  Серж Брусало, «Дзень сіняга сабакі». Гісторыя пра дзяўчынку Пегі Сью, якая бачыць прывідаў, нябачных іншым. Прывіды ўсю дарогу імкнуцца нашкодзіць людзям, а гераіня — знайсці спосаб знішчыць невідзімак. Гэта кніга будзе цікавая тым падлеткам 10-13 гадоў, якія па ўзоры старэйшых цягнуцца за ўсякімі «вампірскімі сагамі», але па ўзросце яшчэ занадта малыя для іх: тут у меру страхаў, у меру прыгод, у меру гераічных учынкаў.

Выбар рэдакцыі

Тэатр

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Барыс Цяцёркін: Я аднолькава ўлюбёны і ў тэатр, і ў кіно

Артыст Купалаўскага тэатра —  пра дзяцінства, шлях да сцэны і вывучэнне беларускай мовы.

Грамадства

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

Праўда і міфы аб паўфабрыкатах

У Год якасці мы задалі навукоўцам нязручныя пытанні аб тым, што «ўнутры» магазіннай пельмешкі або катлеткі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў надыходзіць тыдзень сур’ёзных змен у асабістым жыцці.

Адукацыя

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

Беларуская мадэль дашкольнай адукацыі: якасць, даступнасць, адказнасць

У нашай краіне амаль 90 працэнтаў дзяцей ад года да шасці атрымліваюць дашкольную адукацыю.