Вы тут

На выхадныя — мароз і невялікі снег


Сур'ёзны холад пачне адступаць толькі ў сярэдзіне наступнага тыдня

У апошнія дні восені на тэрыторыі нашай краіны захаваецца зімовы характар надвор'я. У пятніцу невялікі снег пройдзе толькі ў асобных раёнах. Месцамі слабы туман, а на дарогах узнікне галалёдзіца, паведаміў начальнік аддзела метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Аляксандр Бяганскі.

28-29

Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад 3 да 9 марозу. На выхадныя будзе пераважна без ападкаў, аднак невялікі снег магчымы ў паўднёва-ўсходніх раёнах краіны. Зноў месцамі туман, а на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы на суботу і нядзелю прагназуецца мінус 6-13 градусаў, удзень — 2-8 градусаў ніжэй за нуль. У першыя дні зімы тэрыторыя Беларусі трапіць пад уплыў антыцыклону, цэнтр якога будзе рухацца ў бок паўночна-ўсходніх раёнаў краіны. Будзе без істотных ападкаў, але месцамі туман і галалёд. Пахаладае яшчэ мацней. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 марозу, пры праясненнях — да мінус 15 градусаў. А ўдзень у гэтыя два дні халады будуць трымацца на ўзроўні мінус 3-8 градусаў.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у сераду і чацвер месцамі па краіне пройдзе кароткачасовы снег і мокры снег. Таму крыху пацяплее. Уначы будзе толькі мінус 5-11 градусаў, а ўдзень — 1-6 марозу.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.