Вы тут

Андрэй Раўкоў — новы міністр абароны


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прызначыў генерал-маёра Андрэя Раўкова міністрам абароны, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

28-31

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пры выбары кандыдатуры на пасаду міністра абароны кіраваўся прынцыпам амаладжэння кадраў і зрабіў стаўку на больш маладога і перспектыўнага генерала.

«Многія мяне насцярожвалі тым, што ён не служыў у цэнтральным апараце, не зусім з гэтымі правіламі знаёмы. Можа, гэта і загана, але часта гэта бывае ў плюс, — лічыць Прэзідэнт. — Разумны чалавек заўсёды разбярэцца ў сітуацыі ў цэнтральным апараце, але і прыўнясе штосьці знізу, нам гэта вельмі патрэбна. Нам гэта трэба і ў цывільных ведамствах, і ў ваенных перш за ўсё».

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што, хоць Андрэй Раўкоў і прызначаны міністрам абароны, адказнасць за армію нараўне з ім нясуць дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, а таксама члены калегіі Міністэрства абароны.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.