Вы тут

Сугучныя прыярытэты


«Беларусь і В'етнам цэняць магчымасць будаваць свой лёс незалежна», — сказаў Анатоль Рубінаў, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, падчас афіцыйнай сустрэчы з дэлегацыяй Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам на чале з генеральным сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі В'етнама Нгуэн Фу Чонгам.

«Зносіны паміж Беларуссю і В'етнамам традыцыйна сяброўскія і прайшлі выпрабаванне часам», — дадаў спікер верхняй палаты беларускага парламента.

Па словах старшыні Савета Рэспублікі, супрацоўніцтва з В'етнамам Беларусь разглядае як адзін з найбольшых прыярытэтаў знешняй палітыкі краіны ў Азіяцкім рэгіёне. І хоць дыпламатычныя зносіны паміж краінамі налічваюць не больш за 20 гадоў, беларускі і в'етнамскі народы звязваюць даўнія вузы дружбы.

— Нягледзячы на геаграфічную аддаленасць нашых краін, у іх падобны лёс, — лічыць Анатоль Рубінаў. — І беларускаму, і в'етнамскаму народу давялося шмат перажыць для таго, каб адстаяць сваю незалежнасць, заваяваць права на самастойнае развіццё, на будаўніцтва ўласнага лёсу. Нашы народы занадта дорага заплацілі за гэтае права. Менавіта тыя народы, якія прайшлі праз выпрабаванні, асабліва высока цэняць мір, стабільнасць і стваральную працу.

Мэты і прыярытэты Беларусі і В'етнама вельмі падобныя. Беларусі цалкам сугучны такія прыярытэты развіцця, як умацаванне ўсенароднай еднасці, абарона незалежнасці, суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэльнасці. І, вядома, захаванне палітычнай стабільнасці і міру.

У адказ Нгуэн Фу Чонг адзначыў, што ён «прыемна ўражаны Беларуссю і яе гасцінным, дружалюбным народам». І таксама спадзяецца на працяг актыўнага супрацоўніцтва нашых краін.

Вераніка ПУСТАВІТ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.