Вы тут

Да свята — вуліца і сквер


Мітынгі памяці з нагоды 71-й гадавіны вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшлі ля мемарыяла «Вечны агонь» і на Алеі герояў.

Гомель стаў першым абласным цэнтрам Беларусі, вызваленым ад захопнікаў у выніку Гомельска-Рэчыцкай аперацыі войскаў Беларускага фронту. Да свята ў Навабеліцкім раёне адкрылі абноўлены сквер, якому ў верасні было прысвоена імя двойчы Героя Савецкага Саюза Паўла Галавачова. Сюды перавезлі адрэстаўраваны бюст лётчыка, які раней стаяў ля ліцэя будаўнікоў. Павел Галавачоў — выхадзец з вёскі Кашалёва Буда-Кашалёўскага раёна, да вайны ён вучыўся і працаваў у Навабеліцы. Лятаў на знішчальніках, асабіста збіў 31 самалёт.

Дзень вызвалення Гомеля таксама адзначаны адкрыццём руху па адной з асноўных транспартных артэрый, якая злучае цэнтр з Савецкім раёнам. Рэканструкцыя вуліцы Барыкіна адбывалася ў некалькі этапаў, і вось нарэшце адкрыты апошні адрэзак перад транспартнай развязкай. Дарэчы, значнае пашырэнне гэтай вуліцы павінна знізіць напружанасць руху ва ўсім горадзе.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.