Вы тут

Замок на шчасце


Пасля таго, як у Парыжы абрынуўся мост, камунальныя службы ўсяго свету, здаецца, звярнулі ўвагу на традыцыю маладых у дзень вяселля вешаць замкі. У Брэсце, напрыклад, слесары тры дні пілавалі замкі на металічных канструкцыях моста ў гарадскім парку. І адвялі для замкоў іншае месца.

28-28

У Пружанах падышлі да вырашэння праблемы грунтоўна. Раней маладыя пары вешалі замкі на мосце, размешчаным над зліццём рэк Муха і Вець, дзе ўтвараецца Мухавец. Мост са скульптурнай кампазіцыяй, якая сімвалізуе мужчыну і жанчыну, даўно стаў славутасцю горада. І вялікія жалезныя замкі яго дакладна не ўпрыгожвалі. Тым больш там зусім невялікая стаянка для аўтатранспарту.

— Але ж, забараняючы нешта, трэба прапаноўваць альтэрнатыву, — сказаў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Пружанскага райвыканкама Аляксандр БУШУК. — Таму і вырабілі вялікую металічную канструкцыю ў выглядзе сэрца. Сэрца мацуецца на падстаўцы, якую ўпрыгожвае надпіс «Каб дом быў люб і моцным шлюб». Вось на гэтыя сардэчныя «паралелі-мерыдыяны» і змогуць чапляць свае замкі закаханыя. А ключ прапануецца выкінуць у скрынку, якая ўстаноўлена побач. Сэрца размясцілі ля ўваходу ў гарадскі парк, куды маладыя з ахвотай ездзяць на фотасесію.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.