Вы тут

Новы год у аўтобусе не сустрэнеш


У сувязі са святкаваннем Новага года дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» у канцы снежня-пачатку студзеня адмяняе рэйсы па некаторых міжнародных маршрутах.

Так, толькі 1 студзеня наступнага года адмяняюцца рэйсы па маршрутах: Мінск — Вільнюс (адпраўленнем з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 9.20, з Вільнюса — у 14.00), Мінск — Каўнас (адпраўленнем ад АВ «Цэнтральны» ў 8.40, з Каўнаса — у 16.00). Толькі 30 і 31 снежня адмяняюцца рэйсы па маршруце Мінск — Кіеў (Ачакаў) (адпраўленнем з Мінска ад АВ «Цэнтральны» ў 18.30, ад АВ «Усходні» ў 18.50, з Кіева адпраўленнем у 19.30, адпаведна, 31 снежня і 1 студзеня). У апошнія дні гэтага года і першыя наступнага нельга будзе скарыстацца некаторымі рэйсамі па маршрутах Мінск — Варшава, Мінск — Калінінград, Мінск — Масква, Мінск — Рыга (праз Браслаў і Даўгаўпілс), Мінск — Рыга (праз Вільнюс), Мінск — Санкт-Пецярбург. Таму перад падарожжам лепш зверыцца з раскладам руху аўтобусаў у міжнародных зносінах.

Затое з 1 студзеня наступнага года аднаўляецца рух па маршруце Мінск — Санкт-Пецярбург на рэйсы адпраўленнем у 15.00 і 17.40, якія будуць выконвацца прадпрыемствам «Мінсктранс» праз дзень (1, 3, 5, 7 студзеня і г.д) з Мінска (і, адпаведна, з Санкт-Пецярбурга 2, 4, 6, 8 студзеня і г.д.).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.