Вы тут

«Зробім жыццё адзінокіх старых больш светлым»


Анатоль Ражанец, начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны:«Зробім жыццё адзінокіх старых больш светлым»

Новыя паслугі аказваюць дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў

28-26

— Сярод новых формаў сацыяльнага абслугоўвання — кароткатэрміновае пражыванне (да 1 месяца) пажылых людзей і інвалідаў на платнай аснове; знаходжанне ў аддзяленнях павышанай камфортнасці на платнай аснове; паслуга сацыяльнай перадышкі для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. У дамах-інтэрнатах створаны аддзяленні суправаджанага пражывання з мэтай аказання садзейнічання інвалідам у падрыхтоўцы да самастойнага жыцця па-за стацыянарнымі ўстановамі, адаптацыі да ўмоў побыту і працоўнай дзейнасці.

Сёння сетка дзяржаўных стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання ўключае 80 дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў: 47 псіханеўралагічных дамоў-інтэрнатаў (у іх пражываюць 12,2 тыс. чалавек), 23 дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў агульнага тыпу (4,2 тыс. чалавек); 10 дзіцячых дамоў-інтэрнатаў для 1,8 тыс. дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў.

Хачу дадаць, што інваліды могуць скарыстацца правам на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне. З 1 студзеня 2007 года забеспячэнне непрацуючых пенсіянераў і інвалідаў пуцёўкамі ажыццяўляецца прадстаўніцтвамі Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні. У сістэме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны функцыянуюць чатыры санаторыі на 810 месцаў, якія працуюць са стапрацэнтнай загрузкай, штогод у іх папраўляюць сваё здароўе больш за 16 тыс. чалавек. Бясплатна ў іх аздараўляюцца непрацуючыя інваліды першай і другой груп, з частковай аплатай — ветэраны працы і інваліды трэцяй групы (як правіла, 15-25% ад кошту пуцёўкі ў залежнасці, у асноўным, ад сезона).

Дарэчы, дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмай на 2014 год на будаўніцтва і рэканструкцыю санаторыяў, якія ўваходзяць у сістэму Мінпрацы і сацыяльнай абароны, прадугледжана выдаткаваць сродкі з рэспубліканскага бюджэту ў памеры Br36 млрд.

Канстанцін Люткевіч

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.