Вы тут

Уразілі гасціннасцю і ўменнем працаваць


Дванаццаць прадстаўніц жаночага руху з розных рэгіёнаў Расіі прыехалі ў нашу краіну, каб пазнаёміцца з умовамі працы і побыту сельскіх жанчын. Гэты візіт адбыўся ў межах пагаднення аб узаемным супрацоўніцтве паміж грамадскімі аб'яднаннямі «Беларускі саюз жанчын» і «Саюз жанчын Расіі».

Па праграме візіту ўдзельніцы дэлегацыі наведалі УП «Азярыцкі-Агра», што ў аграгарадку Слабада Смалявіцкага раёна, ААТ «Слуцкія паясы», СВК «Вясейскі пакроў» Слуцкага раёна, агракамбінат «Ждановічы».

— Мы з задавальненнем прымаем дэлегацыю ў нашай краіне, — падкрэсліла намеснік старшыні праўлення Беларускага саюза жанчын Рэгіна ДАВІДОВІЧ. — Многія з жанчын упершыню ў нас, і мне вельмі прыемна, што ёсць магчымасць падзяліцца нашымі напрацоўкамі, праграмамі, а таксама паказаць, чым мы жывём і як працуем. Мы невыпадкова наведвалі з гасцямі менавіта тыя гаспадаркі, якімі кіруюць жанчыны: нам хацелася паказаць, на што здольны беларускі.

Таксама падчас візіту быў праведзены «круглы стол» на тэму: «Сельская жанчына — аснова жыцця на зямлі», удзельніцы якога расказвалі пра сваю працу на месцах, дасягненні ў сваіх гаспадарках і штодзённыя клопаты ў сем'ях.

— Я лічу вельмі важным абменьвацца вопытам, — пракаменціравала свае ўражанні намеснік Наўгародскага аддзялення Грамадскага руху сельскіх жанчын Расіі, прадпрымальнік Святлана ТРУШЧАНЬКОВА. — Асабіста мяне як прадпрымальніка вельмі зацікавілі структура і бізнес вашых аграгарадкоў. Пазнавальнымі былі і размовы з прадстаўнікамі прафсаюзаў, бо гэта новы кірунак маёй грамадскай дзейнасці. Хачу адзначыць, што нам ёсць чаму павучыцца адзін у аднаго. У гэтым сэнс развіцця і імкнення не толькі чалавека, але і краіны ў цэлым. Таксама я пазнаёмілася бліжэй з беларускімі жанчынамі, якія прывялі мяне ў захапленне не толькі сваім уменнем працаваць, але і неверагоднай гасціннасцю.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.