Вы тут

«Шэрае рэчыва»


Працягваем пашыраць кругагляд невялікімі ўліваннямі фактаў. На гэты раз прапануем вам, прабачце за каламбур, узбагаціць свой мозг фактамі пра мозг :)

The Real Brain Exhibit @Bristol Science Centre

1.Мозг — як і мышцы, чым больш яго трэніруеш, тым больш расце. Мозг сярэдняга дарослага мужчыны важыць 1424 грамы, да старасці маса мозга памяншаецца да 1395 грамаў. Самы вялікі з узважаных жаночы мозг меў 1565 грамаў. Рэкордная зафіксаваная вага мужчынскага мозга — 2049 грамаў. Мозг пісьменніка Івана Тургенева важыў 2012 грамаў. Мозг эвалюцыянуе: у 1860 годзе сярэдняя вага мужчынскага мозга складала 1372 грамы. Найменшая вага нармальнага неатрафіраванага мозга, які належаў 31‑гадовай жанчыне, — 1096 грамаў. Дыназаўры, якія дасягалі 9 метраў у даўжыню, мелі мозг велічынёй з грэцкі арэх і вагой усяго 70 грамаў.

2.Самае бурнае развіццё мозга адбываецца ва ўзросце ад 2 да 11 гадоў.

3.Рэгулярная малітва зніжае частату дыхання і нармалізуе хвалевыя ваганні галаўнога мозга, спрыяючы працэсу самалячэння арганізму. Вернікі ходзяць да ўрачоў прыблізна на 36% радзей, чым астатнія.

4.Чым больш адукаваны чалавек, тым меншая верагоднасць захворванняў мозга. Інтэлектуальная актыўнасць выклікае вытворчасць дадатковай тканкі, якая кампенсуе захварэлую.

28-2

5.Занятак незнаёмай дзейнасцю — лепшы спосаб развіцця мозга. Зносіны з тымі, хто пераўзыходзіць вас па інтэлекце, таксама з'яўляюцца моцнадзейным сродкам развіцця мозга.

6.Сігналы ў нервовай сістэме чалавека дасягаюць хуткасці 288 км/г. Да старасці хуткасць зніжаецца на 15%.

7.Самы высокі ўзровень інтэлектуальнага развіцця (ІQ) прадэманстравала Мэрлін Мач Вос Савант са штата Місуры, якая ва ўзросце дзесяці гадоў ужо мела сярэдні паказчык ІQ, як у 20‑гадовых. Ёй удалося прайсці найскладанейшы тэст для ўступлення ў прывілеяванае таварыства «Мега». Туды ўваходзіць толькі каля трох дзясяткаў чалавек, якія маюць такі высокі паказчык ІQ, што сустракаецца толькі ў аднаго чалавека з мільёна.

8.Самы высокі сярэдні нацыянальны паказчык ІQ у свеце ў японцаў — 111. У 10% японцаў ён вышэй за 130.

9.Звышфатаграфічная памяць належыць Крэйтану Карвела, здольнаму з аднаго позірку запомніць паслядоўнасць картаў адразу ў шасці асобных калодах (312 штук).

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.