Вы тут

Авечкі лепшыя за айфоны


Вось яно як бывае. Зусім нядаўна «Звязда» пісала пра тое, як кітайскаму праграмісту дзяўчына адказала адмовай на прапанову рукі і сэрца, хоць ён і падарыў ёй сэрца з 99 смартфонаў іPhone 6. А вось фермер з Паўднёвай Англіі зрабіў прапанову дзяўчыне з дапамогай… авечак — і пракаціла!
Каб папрасіць рукі сяброўкі, мужчына, чыё імя не называецца, чырвонай фарбай напісаў некалькі слоў на пяці авечках. Пры гэтым, што менавіта напісана на адной з іх, невядома. Словы на іншых складаюцца ў фразу «Wіll ewe marry me». Ewe перакладаецца на беларускую мову як «авечка». Што меў на ўвазе мужчына, не ўдакладняецца. Фатаграфію авечак апублікаваў у сваім Twіtter прыяцель фермера, паліцэйскі Алекс Мюрэй. Паводле яго слоў, дзяўчына адказала на прапанову згодай.

28-3
У Сан-Францыска сабака стаў мэрам
Заможны ўладальнік чыхуахуа па мянушцы Фрыда заплаціў 5000 долараў, каб выкупіць незвычайны лот на аўкцыёне ў падтрымку бяздомных жывёл. Усе атрыманыя сродкі былі накіраваны на ўтрыманне прытулкаў для жывёл у Сан-Францыска.
Чыхуахуа быў прадстаўлены членам назіральнага савета горада. Праўленне Фрыды доўжылася роўна адзін дзень (з 18 па 19 лістапада) і прайшло з камфортам. Для сабакі была падрыхтавана ляжанка, якая замяніла крэсла мэра. Пасля кіраўнік назіральнага савета выказаў падзяку хатняму гадаванцу за знаходжанне на пасадзе кіраўніка горада. Пасля заканчэння «тэрміну паўнамоцтваў» Фрыды ёй паднеслі спецыяльны падарунак: набор з подсцілу, цацкі і кошыкі з сабачымі далікатэсамі. Фрыду ўжо даўно ведае шырокая грамадскасць Сан-Францыска, у яе шмат фанатаў, і яна мае вялікую папулярнасць у сацыяльных медыя. Фрыда стала пастаянным удзельнікам парада, які праводзіцца ў дзень горада.

28-4

Не грыміце вашымі коламі!
Улады Венецыі збіраюцца ўвесці штрафы для турыстаў з «гучным» багажом. Адзначаецца, што гаворка ідзе пра чамаданы на пластыкавых або літых колах. Яны ствараюць шум, ад якога жыхары Венецыі, як высветлілася, не могуць заснуць па начах.
У выпадку ўвядзення абмежаванняў турыстам давядзецца раскашэліцца на чамаданы з гумовымі коламі, якія напампоўваюцца паветрам, або насіць багаж у руках. Калі забарона будзе прынята, то, пачынаючы з мая 2015 года, падарожнікаў з «гучнымі» чамаданамі пачнуць штрафаваць на суму ад 100 да 500 еўра. Адзначаецца, што забарона не закране мясцовых жыхароў.

28-8

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.